| Andrej Wojsłaŭ Mikałajeŭ-Paszkiewicz (Wojsza) ( @ 2006-08-19 18:02:00 |
| Entry tags: | belarus, military, personal |
Я ня чуў танцу маленькіх лебядзей
15 год таму, зранку 19 жніўня 91-га, наша каманда прыбыла з Прыднястроўя да месца далейшай службы пад Запарізьзя (Запорожье). А 9-ай гадзіне перад строям зампаліт нашае кадраванай дывізіі казаў нам, што цяпер усё будзе супер, жаўнерам паднімуць грашовую плату й падкінуць пару пачкаў "Прымы". Мы засталіся задаволенымі. Але празь некалькі дзён зампаліт кудысьці зьнік (асобы аддзел ня спіць!), і зноў - нудатаааа... :) Танцу маленькіх лебядзей я ня чуў. Быў прызваным з СРСР, а дэмабілізаваным у Рэспубліку Беларусь.
Незалежнасьць да маёй краіны прыйшла без мяне. Таму яшчэ доўга, амаль што да самае Менскай Вясны, я заставаўся савецкім (не саўковым) чалавекам, грамадзянінам мартвай крывавай, але радной і любімай, радзянскай імпэрыі. Супярэчнасьці зь цяперашнім становішчам няма. Раней маёй Радзімай быў СРСР, цяпер мая Радзіма - Беларусь. Кароль памёр, віват кароль!