Andrej Wojsłaŭ Mikałajeŭ-Paszkiewicz (Wojsza) ([info]nicolaev) wrote,
@ 2006-10-02 17:29:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Entry tags:belarus, mova, personal

Мой шлях да сьвятой беларускае мовы

- Цікава пачуць твой вопыт, і як ты прыйшоў да засваеньня мовы?

УВАГА! Чытайма, каліласка, зусім новы, літаратурны, варыянт:

"Мой шлях да сьвятой беларускай Мовы"

- Беларускую мову я вывучаў, падобна іншым, а сярэдняй школе (сконьчыў а 89-ым). Маў "пяцёрку", але шмат чаго я "вывучыў" на "5" і хутка забыўся пра гэтае. :) Навакол мяне ўжывалася толькі руская мова, я добра валодаў ёй, і зусім не было неабходнасьці карыстацца чымсьці, акрамя яе. Мой розум ёсьць зусім не гуманітарнага, а тэхнічнага, нават натуральнага складу. Апрача гісторыі, я ніколі не адчуваў аніякага інтэрэсу да гуманітарных навук. Гісторыю "маскоўскае воласьці" я ведаў добра. :) Літаратуру й тым больш філязофію - ратуй Божа! :)) Але маю за атэстацыяй срэбраны мэдаль і адну "чацьвёрку" - алґебра, у любімай маёй настаўніцы. :)))

Дарэчы, я быў прыкладным камсамольцам, інтэрнацыяналістам і савецкім чалавекам. Беларуская мова мне проста была непатрэбнай, ды яна мне й не падабалася. Так скалечыла маю сьвядомасьць і самасьвядомасьць маскоўская машына. Такім жа ж чынам яна калісьці скалечыла й беларускую мову. Я нутрана адчуваў ейную мартвасьць і ня мусіў лічыць яе сваёй, тым больш размаўляць беларускай. Я мянаваў сабе беларусам, але роднай моваю доўгім часам была руская. Адзінае, я размаўляў беларускай, калі напачатку 90-х наведваў турыстам украінскія Карпаты й Закарпацьця. :) Тымчасам я размаўляў беларускай больш, чым калісьці яшчэ. І ўкраінцам падабалася мая мова - нейкая неўкраінская, але ж, галоўнае, не маскальская. :)

Так здарылася, што калі Беларусь абвесьціла дзяржаўную незалежнасьць, я служыў вайскоўцам ва Ўкраіне, а потым у Расеі. Таму й па дэмабілізацыі я застаўся савецкім чалавекам, інтэрнацыяналістам і патрыётам СРСР. Пэўна, сь цягам часу я б мусіў хутчэй стаць беларусам, але ж лёс мяне часам не надзяліў.

19 жніўня 1995-га я траўмаваў шыю й набыў амаль што поўны паляруш цела ніжэй за плечы. Маем асяродьдзем стала сям'я, тэлевізія, прэса й успаміны з "таго" жыцьця. Я ня проста закансэрваваўся за станам савецкага (не саўковага) чалавека, але гэны савецкі чалавек ува мне распаліўся нечакана моцна. І я шмат чаго здолеў зрабіць цягам часу, як савецкі чалавек...

Адна мая сяброўка заўсёды размаўляла беларускай. То было такім дзіўным і прыгожым, што мне было вельмі прыемна слухаць яе тэлефанаваньні (нажаль, пакуль што наша зь ёй сувязь страчаная). Яе гаворка была чароўнай і жывой, яна толькі назвай была падобная да таго, чаму нас навучала радзяньская школа. Тое было не штучным мартвым дыялектам сапсаванай рускай мовы, тое было сапраўднай, клясычнай, сьвятой беларускай моваю!

Але я ўсё ж заставаўся чалавекам мартвага СРСР, дзіцём ягонага нашчадка - Расеі. Падзеі навакол мяне, жыцьцё Беларусі мяне амаль што не краналі. Я быў там - на гарачай расейскай паўднёвай мяжы. Я мусіў быць такім мікра-Астроўскім нашага часу, :) служыў, яднаючы памежнікаў Беларусі й Расеі. А потым Пуцін падпарадкаваў асобную Федэральную Памежную Службу да Федэральнай Службы Бясьпекі. Я страціў душэўную сувязь з былымі ідэяламі, з расейскімі памежнікамі 90-х. Бо, ў адрозьненьне ад ФПС, зь ФСБ мяне не звязвала нічога, і я нават не жадаў, каб зьвязвала :) (але гэтая бачына майго жыцьця ёсьць чырвонай анучай для некаторых беларусаў). :) Якім жа ж чынам мусіла зачапіцца за мяне беларуская ідэя, калі я быў савецкім чалавекам ды інтэрнацыяналістам? Яна зачапілася, але не адразу.

Спачатку, з дапамогаю расейскіх СМІ, расейскіх фуфлыжнікаў нацыянал-"патрыётаў" і некаторых надта прававерных прававернікаў маскоўскае РПЦ, якіх там-сям сустракаў, я амаль што напоўніцу ахаланеў да Расеі, расейскага й увогуле рускага. Я ўжо ня мусіў лічыць сябе рускім патрыётам і сынам Вялікае Расеі (асабліва пасьля таго, як забачыў старонкі гісторыі Вялікае Літвы, а не Вялікае Масквы). Я адчуў пачварны падман з боку Масковіі да мяне й маёх суайчыньнікаў.

Таксама зусім ахрэнеў Лу-ка, і я ўжо ня мусіў заставацца збоку й звонку Беларусі. Я ёсьць "фанатыкам". Не бязглуздным, а шалёным. :) Ня мушу рабіць штосьці напалову, і калі аддавацца нейкай ідэі - жадаю напоўніцу. Бо, імхо, нельга зрабіць нейкую справу якасна, калі ня мусіш быць у дачыненьні да яе самаадданым. 19 сакавіка 2006-га я душою быў на Плошчы. А ўвечары 20-га па-над маем сэрцам тамсама лунала плынь "Разьвітаньня з Радзімай", "Пагоня" й бел-чырвона-белы інсурґенцкі штандар. І ведаў я ўжо, што так, як было раней, ня мусіць быць ужо ніколі.

Раптоўна я стаў нацыяналістам. Неяк падчас Сакавіка спадар [info]plaschinsky прапанаваў лепшы моб дзеля нашае Волі - размаўляць па-беларуску. Я сапраўды ня ведаў нашае мовы, не маў нават маленькага слоўнікавага запасу. Але ж была відавочная мэта - пісаць, а надалей і размаўляць беларускай, - і я ўжо быў адданы сваёй ідэі - нашае й вашае Вольнасьці, беларускаму дзяржаўнаму й культурнаму Адраджэньню.

Калі слушна, я карыстаюся беларускай на абшарах сеціва - дзёньнік, канферэнцыі, ася й г.д. Часьцяком вяду сам з сабою нутраны дыялёґ - мне падабаецца размаўляць па-беларуску. Маё чалавечае навакольле ёсьць дужа вузкім і наскрозь рускамоўным. Калі я пачынаю казаць сваем навакольным штосьці беларускай, заўсёды перапытваюць, і я зусім страчваю жаданьне хоць штосьці ім казаць, нават рускай. Час адчасу жонцы штосьці мушу казаць па-беларуску... Такім чынам, больш за ўсё я маю пісьмовую практыку беларускае мовы, а калі паразмаўляць - з самім сабою нутраным. :) Ужо даўно звыкнуўся з падобным, бо, нягледзячы на прыроджаную санґвінічнасьць тэмпераменту, я ёсьць глыбокім інтравэртам.

Чытаю клясычнай беларускай гісторыю, "Нашу Ніву", "Свабоду", вершы й крэятыў сяброў і г.д. Патроху адкладваецца ў мэмарі :) слоўнікавы запас і нутраное "пачуцьцё мовы" - тое, што за мінулым часам маю адносна мовы рускай. Да засваеньня сьвятой мовы яшчэ далёка, але ж аб тым, як я да яе прыйшоў, пэўна, шаноўнаму спадарству цягам часу распавёў. :))




(33 comments) - (Post a new comment)


[info]sai17
2006-10-02 04:25 pm UTC (link)
Я толькі ў самым пачатку гэтага працэсу, ды яшчэ і ў школе не вучыў...

Затое часта слухаю беларускамоўнае радыё, вельмі дапамагае.
І яшчэ - сеціва, кнігі... Гаварыць таксама не з кім - толькі з сабой, балота вакол маскоўскае, рускамоўнае...

(Reply to this) (Thread)

Reply to your entry...
[info]nicolaev
2006-10-02 05:06 pm UTC (link)
Ратуе сеціва й нутраны дыялёґ. :))
Я патроху ўжываю беларускую й па-за сецівам.
Так, падаецца, што няма ніякіх умоваў.
Трэба самому гэныя ўмовы й ствараць.
Іншага нам не застаецца, бо йнакш тыя ўмовы мусяць і не стварыцца ўвогуле.
Памятаю, тая мая сяброўка таксама размаўляла з намі бяз такіх умоваў, прынцыпова.
Блага мы зь сябрамі ўсе разумелі ейнаю гаворку, але ж самі гаварылі рускай.
Але ж яна за ўсім часам размаўляла з намі ТОЛЬКІ па-беларуску!

(Reply to this) (Parent)

Reply to your entry...
[info]nicolaev
2006-10-02 05:50 pm UTC (link)
Як самі-та йшлі да сьвятой беларускае мовы? Спадарцы, якая мяне запытала, таксама мусіць быць цікавым шлях да беларускасьці розных людзей.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: Reply to your entry...
[info]sai17
2006-10-03 02:28 pm UTC (link)
У двух словах не распавядзеш :)
Як-небудзь памкнуся з думкамі... і распавяду.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Reply to your entry...
[info]nicolaev
2006-10-03 03:07 pm UTC (link)
Хай так :)))

(Reply to this) (Parent)

Reply to your entry...
[info]nicolaev
2006-10-03 01:11 pm UTC (link)
http://smorgon.org/forum/lofiversion/index.php?t517.html
Як пачаць размаўляць па-беларуску? :)

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: Reply to your entry...
[info]sai17
2006-10-03 02:28 pm UTC (link)
Дзякуй!

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Reply to your entry...
[info]nicolaev
2006-10-03 03:07 pm UTC (link)
Галоўнае дадаў сабе ў дзёньнік:
http://nicolaev.livejournal.com/150642.html

(Reply to this) (Parent)


[info]tinacifuv
2008-07-17 01:11 pm UTC (link)
Org Proxy-Connection: keep-alive tolki_belmova: Як пачаць размаўляць па-беларуску.

(Reply to this) (Parent)


[info]nicolaev
2008-06-24 10:29 am UTC (link)
Перарабіў крэятыў нанава:
http://nicolaev.livejournal.com/757808.html

(Reply to this) (Parent)

Не па тэме, выбачайце.
[info]kazka
2006-10-02 09:07 pm UTC (link)
ЖЖ-юзер irkathena прасіла перадаць маленькі прэзэнт з Адэсы. Як бы нам з Вамі дамовіцца?

(Reply to this)


[info]zzmarushkazz
2007-02-20 04:59 pm UTC (link)
не люблю доўгія допісы, але ж гэты да канца прачытала:) захапляльна))

(Reply to this) (Thread)

Reply to your entry...
[info]nicolaev
2007-02-20 06:10 pm UTC (link)
Дзякуй, Маруська! :))))))))))

(Reply to this) (Parent)


[info]nicolaev
2008-06-24 10:29 am UTC (link)
Перарабіў крэятыў нанава:
http://nicolaev.livejournal.com/757808.html

(Reply to this) (Parent)


[info]andorac
2007-05-11 10:07 am UTC (link)
Хораша напісаў :)

(Reply to this) (Thread)

Reply to your entry...
[info]nicolaev
2007-05-11 10:11 am UTC (link)
Дзякуй! :)) Памылак цяперка ў тэксьце бачу шмат, але-ж лянота іх выпраўляць :))

(Reply to this) (Parent)


[info]nicolaev
2008-06-24 10:30 am UTC (link)
Перарабіў крэятыў нанава:
http://nicolaev.livejournal.com/757808.html

(Reply to this) (Parent)


[info]donjeune
2008-03-02 05:18 pm UTC (link)
Гм, а нашы з вамі шляхі чымсьці падобныя: і самаадукаваньнем, і расейскамоўным асяродзьдзем, і часьцяком размовамі з самім сабой.) Як ні дзіўна, але нават валодаючы мовай хаця б у той ступені, якая дазваляе размаўляць на больш-меньш добрым узроўні, са сатрымі знаёмымі ці бацькамі я працягваю выкарыстоўваць расейскую. Чаму?.. Напэўна, як-небудзь напішу.)

(Reply to this) (Thread)

Reply to your entry...
[info]nicolaev
2008-03-02 05:34 pm UTC (link)
Я па-беларуску, або трасянкай, радзей - па-расейску.
Трэба сачыць за сабой, каб радзей вылятаць у трасянку й расейшчыну...

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: Reply to your entry...
[info]donjeune
2008-03-02 05:48 pm UTC (link)
У мяне да трасянкі стаўленьне вельмі адмоўнае. Я лічу, што лепш ужо тады на расейскай размаўляці чымсьці на трасянцы. Магчыма гэта зьяўляецца апошняй перашкодай да пераходу на беларускую - боязь ужыць расейкае слоўца замест беларускага, "страсяніць".

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Reply to your entry...
[info]nicolaev
2008-03-02 06:05 pm UTC (link)
Не хвалюйся! Усе (!) праходзюць праз гэта.
Дарэчы, сачы за гаворкай і ведай: мяшанка беларускай і расейскай лексыкі - не трасянка, а нармальная зьява (прынамсі пераходнага перыяду). "Я приехау в дзярэуню" - трасянка. "Я приехал у вёску", "Я прыехаў в деревню" - нармальная зьява, калі бракуе слоўнікавага запасу. Я так часта й гавару.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: Reply to your entry...
[info]donjeune
2008-03-02 08:16 pm UTC (link)
Умом разумею, душою - не зусім.))

(Reply to this) (Parent)

Re: Reply to your entry...
[info]dzjadulja
2008-04-02 12:46 pm UTC (link)
Насамрэч -- ты беспадстаўна сам-сабе ўскладняеш сытуацыю. Калі так разважаць -- то аніколі не будзеш размаўляць. А чаго-ж цябе пры тым не клапоціць, каб час-ад-часу выпадкова ня ўжыць ня толькі маскальскае, але і ўкраінскае, ці нямецкае, ці ангельскае, ці польскае, ці лацінскае, ... слоўцы? ;-)
А ці мае такі клопат Маскаль, Паляк, Француз, Амэрыканец, ... ?
Выдае на тое, што ў цябе хібныя ўяўленьні датычна “чысьціні мовы”. Насамрэч -- мова ёсьць жывою істотаю. У рэшце-рэшт, КОЖНЫ асобны чалавек размаўляю СВАЁЮ моваю. Калі спаміж сямейнікамі гэтыя адрозьненьні могуць быць усяго толькі ў некалькіх інтанацыях, ці словах, то ўжо ў межах вёскі спаміж рознымі семьямі адрозьненьні могуць трохі большымі. Спаміж жыхарамі суседніх вёсак -- яшчэ большымі. У суседніх паветах -- яшчэ больш. І ўсё разам, усе моўленьні асобных чалавекаў (якія пры ўсіх адрознасьцях маюць і нешта глыбінна-агульнае) і ўтвараюць акіян Мовы. Для практычных мэтаў стварецца (на грунце) Мовы таксама і яе абагульнены, штучны, уніфікаваны варыянт -- “літаратурная мова”. Спадзяюся, відавочна, што гэтаю, “літаратурнаю моваю” асноўная частка народу не размаўляе? (ані Беларусы, ані Немцы, ані Маскалі). Толькі “кніжнікі”, і ў больш-менш афіцыйных, фармальных сітуацыях. Карацей: «Хто як хаціт, той так і гаварыт!» :-)

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Reply to your entry...
[info]nicolaev
2008-04-02 12:51 pm UTC (link)
:)) І ў мяне таксама - свой дыялект мовы :)

(Reply to this) (Parent)

Re: Reply to your entry...
[info]donjeune
2008-04-02 12:54 pm UTC (link)
На гэты момант па пэўных пунктах я свой погляд перагледзеў.(; Згаджуся, што ўжываньне запазычаных слоў у любой мове цалкам нармальнае (не казаць жа электронна-вылічальная машына замест кампутара, а, дарэчы, электрон- таксама запазычанае слова). Але ж я меў на ўвазе ўсё ж трохі іншае: калі ў беларускай мове ёсьць адпаведнае слова, а чалавек замест гэтага ўжывае слова з расейкайскай лексыкі. Нарпыклад, казаць "дзярэўня" замест "вёска" - стоадсоткавая трасяншчына.

(Reply to this) (Parent)

Re: Reply to your entry...
[info]dzjadulja
2008-04-02 12:57 pm UTC (link)
Гавары якімі хочаш словамі, што прыйдуць на язык: беларускімі, польскімі, жыдоўскімі, украінскімі, маскальскімі, ангельскімі.
Іншая рэч, што калі цябе брыдка ўсведамляць такую сваю моўную мяшанку-трасянку, то тады працуеш, прыслухоўваесься да сваёй мовы, вылучаеш яе небеларускія складнікі (найперш барбарызмы з Маскальскае мовы), шукаеш, як пасвойму сказаць лепш, прыгажэй, трапней. Можа такім шляхам з часам і літаратарм зробісься! ;-)
Але гэтая праца аніяк не адмаўляе ТУТ і ЗАРАЗ размаўляць Беларускаю моваю так, як атрымліваецца. І яшчэ маё назіраньне з уласнага досьведу: важна насіляцца і хаду сваіх думак пераводзіць на беларускія рэйкі, і сае прыватныя занатоўкі таксама. Пачынаеш пісаць у Маскальскае мове... хоп! злавіўсябе за гэтым зяняткам -- і наступную частку слова пішаш ўжо ў Беларускае мове. (У здаўніх маіх нататніках такога шмат :-) ). Посьпехаў! Ты на Беларусі, а не ў Кітаю!

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: Reply to your entry...
[info]donjeune
2008-04-02 01:07 pm UTC (link)
Так, брыдка. Так, працуем, шукаем. Менавіта гэтак я й уяўляю свой шлях да беларускай мовы.
І пра нататкі/думкі згодны. Імга толькі праз стварэньне максымальна беларускага асяродзьдзя, якое б выціскала расейскамоўнае, і магчыма прыйсьці да беларускай мовы. Дзякуй за парады ды за пажаданьні.))

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Reply to your entry...
[info]nicolaev
2008-04-02 01:25 pm UTC (link)
Зьмяняй прадусім сябе.
Калі асяродзьдзе ня надта кончанае,
дык яно пакваля пачне мяняцца таксама...

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: Reply to your entry...
[info]dzjadulja
2008-04-05 02:36 pm UTC (link)
Будзьма паходнямі Мовы!

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]nicolaev
2008-06-24 10:41 am UTC (link)
Перарабіў крэятыў нанава:
http://nicolaev.livejournal.com/757808.html

(Reply to this) (Parent)


[info]nicolaev
2008-06-24 10:30 am UTC (link)
Перарабіў крэятыў нанава:
http://nicolaev.livejournal.com/757808.html

(Reply to this) (Parent)


[info]nicolaev
2008-05-11 11:49 am UTC (link)
упс, здаецца гэта быў не Плашчынскі, а Курт Беларус :) і пасьля Плошчы...
http://community.livejournal.com/minsk_by/1277291.html

(Reply to this)


[info]nicolaev
2008-06-24 10:31 am UTC (link)
Перарабіў крэятыў нанава:
http://nicolaev.livejournal.com/757808.html

(Reply to this)


(33 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…