Дапісаў на форум памежнікаў...
Вместе с беларусскими партизанами поздравляю тех, для кого это имеет смысл, с грядущей очередной годовщиной коллективной победы дедов над немецкими захватчиками! Под Дубровно (Грюнвальд). :) Без славянского базара! :))
Паведамляе Радыё Свабода. У апошнія суткі "Славянскага базару" ў Віцебску былі ўзьнятыя два бел-чырвон-белыя сьцягі. Адзін зь іх зьявіўся ўночы на даху чатырохпавярховага жылога дому па вуліцы Леніна, зусім недалёка ад летняга амфітэатру – галоўнай канцэртнай пляцоўкі фэстывалю. Да сьцягу была прымацавана цыдулка са словамі: "Наша, беларускае сьвята яшчэ наперадзе! Мірон".
Другі бел-чырвон-белы сьцяг таксама быў вывешаны мінулай ноччу. Няўлоўнаму Мірону ўдалося ўзьняць яго над будынкам Віцебскага абласнога суду. Пра гэта распавёў Барыс Хамайда. "З крыніц, вартых даверу, мне стала вядома, што на даху абласнога суду прымацаваны бел-чырвон-белы сьцяг, а пры ім цыдулка: "Слава беларускім рыцарам тагачаснага Вялікага Княства Літоўскага – пераможцам бітвы пад Грунвальдам!". І подпіс – "Мірон". Маленечкі гістарычны экскурс: амаль 6 стагодзьдзяў таму ў бітве з тэўтонскім ордэнам каля Грунвальду палягла траціна войска ВКЛ. Бітва паклала канец двухсотгадоваму націску крыжакоў на беларускія і літоўскія землі".
Славутая Грунвальдзкая бітва адбылася 15 ліпеня 1410 году. Гэтая дата сёньня на Беларусі шырока не адзначаецца. Прынамсі, з нагоды колішняй перамогі ня ладзяцца сьвяткаваньні, падобныя разрэклямаваным імпрэзам "Славянскага базару".
Пакуль у апошнюю фэстывальную ноч міліцэйскія патрулі мусілі пільнаваць п’яных падлеткаў ды рэгуляваць стыхійны рух натоўпаў у раёне Плошчы Свабоды, бел-чырвон-белыя сьцягі заставаліся незаўважанымі. Яны правіселі ў цэнтры гораду на вачох у соцень мінакоў да самае сёньняшняе раніцы.