
ales_mazanik: "Сёньня пасьля працы ўключыў тэлевізар і выпадкова патрапіў на тэлегульню "Адзін супраць усіх" на АНТ. Сэнс гульні: 1 чалавек адказвае на пытаньні з 3-ма варыянтамі адказаў, а 50 яго супернікаў у студыі адказваюць таксама, у выніку, калі нехта са студыі памыляецца, то гулец атрымоўвае пэўныя грошы. Але гульню лепш убачыць, а то цяжка распавядаць. Дык вось, гулец - выкладчыца беларускай мовы й літаратуры зь Нясьвіжу, пытаньне: "Як называецца беларускі нацыянальны лялечны тэатар?" Варыянты: А) жалейка; Б) батлейка; В) шарманка. Здавалася б, даволі простае пытаньне для нармалёва адукаванага чалавека, але... Дзякуй Богу, прынамсі, выкладчыца белмовы адказала правільна, затое блізу 25 чалавек са студыі (з 50!) палічылі, што правільныя адказы А) альбо В)!!! І гэтыя людзі завуць сябе адукаванымі беларусамі...".
nicolaev: "Мяне іншае ўразіла ў гэным прыпадку. Жанчына кажа, што яна - настаўніца беларускае мовы й літаратуры, ды ёй была б сорамна ня ведаць пра батлейку. Я ажно закрычэў: "Дый табе ўжо, перадусім, мусіць быць сорамна праз тое, што выйшла на людзі, дый парасейску тут балбочаш!"...".