Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Światło I Wolnaść!
студзеня 14, 2008 
AndReika Tibet Belarus Bielarus
Live Journal User Rating

Учора адзін інтэлектуал намагаўся пераканаць мяне й чытачоў аднэй суполкі, што на Беларусі цяперака першаснай мусіць быць барацьба за ўладу, а не беларускае нацыянальнае адраджэньне. Чамусьці ў камэнтах не прагучала простая думка, што мне падаецца найбольш слушнаю. Беларусам, перадусім, патрэбная не барацьба за ўладу, і нават не нацыянальнае адраджэньне. Мова й краіна ў нас ужо ёсьць. Чаго сапраўды бракуе - беларускае салідарнасьці! Прынамсі проста салідарнасьці й непадробнага спачуваньня. Салідарнасьць - вось першае, чаго мусім дасягнуць! Пагатоў, лепей увогуле: Салідарнасьць! Адраджэньне! Улада! :)

AndReika Tibet Belarus Bielarus
Live Journal User Rating

14 студзеня 1926 году нарадзіўся ўдзельнік беларускага нацыянальна-вызвольнага змаганьня Янка Філістовіч. Актывістыя Беларускай Нацыянальнай Памяці павіншавалі сястру Янкі спадарыню Серафіму, што жыве ў Гданьску. А ў Віцебску на адным з будынкаў па вуліцы Герцэна з нагоды 84-годзьдзя Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг. Да сьцягу была прымацаваная цыдулка: “Да народзінаў мужнага змагара Янкі Філістовіча, для якога лёс Радзімы быў вышэйшы за ўласнае жыцьцё. Слава беларускаму герою! Мірон...
http://news.vitebsk.cc/2008/01/13/miron-ushanavaw-pamyats-yanki-filistovicha/
http://origin.svaboda.org/Content/Article/870780.html
http://www.charter97.org/ru/news/2008/1/14/2962/

AndReika Tibet Belarus Bielarus

...Сьогодні -- він, завтра -- я, післязавтра -- ти!..

Уже писал, а теперь по-русски, сообщаю, что в приёмнике-распределителе на Окрестина несколько дней держат голодовку семеро "политических" узников.

Сегодня стало известно о начале ещё одной - массовой - голодовке в Республиканской туберкулезной больнице в поселке Новоельня Дятловского района Гродненской области. Около 150 пациентов таким образом протестуют против диких условий содержания. Главврач угрожает вызвать ОМОН.
http://mikola-a.livejournal.com/103730.html
http://valery-brest-by.livejournal.com/200271.html

В знак солидарности с литовцами:
"Литва. Сегодня годовщина "кровавого воскресенья"".

Зь Вільні-ж Пятрас піша пра памяркоўнасьць-толерантность. Канешне, можна баніць тых, хто ў стужке піша пра "лабасаў", "хачаў", "чуркаў", "чорных". Але наступным крокам давядзецца забаніць усіх, хто піша пра "бульбашоў", "хахлоў", "маскалёў" і "рюССкіх сьвіняў". Вядома-ж забаніць стукачоў, правакатараў ды мацюгальнікаў. Далей - хрысьцян, якія ня добра кажуць пра паганцаў, і паганцаў, што зьневажаюць храсьцян... Калі быць пасьлядоўным, прыйдзе-ткі ў мяне бан_сэт nicolaev. :)

Паводле просьбы сябрука:
Першая праґрама Алеся Сьнега пра музыку
«Чытаючы думкі адзін аднаго - 1».

Прышпільнае пытаньня Антося Койпіша: "Jak vy ličycie, ci zdolny napisany biełaruskaj łacinkaj zapis sabrać 5000 kamentaroŭ?". У камэнтах дазволенае ўсё, што заўгодна. Каго Койпіш дастаў ужо дурацкімі апытанкамі - пашліця яго тамака ў Маскву. :) Каго 'шчэ не дастаў - пашліця ў Дразды. :)

Чэгор жа-ж задаецца пытаньням:
"ЧОРНЫ ПІЯР - ТАКСАМА ПІЯР???".

Ну і 'шчэ зьявілася багата камэнтаў у вядомым допісу стужкафрэнда Мілавіда :) пра Салідарнасьць...

Staronka abnoúlenaja Стд 1 2010, 1:13 pm GMT