Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Światło I Wolnaść!
студзеня 20, 2008 
AndReika Tibet Belarus Bielarus
Live Journal User Rating

Паводзіны некаторых беларусаў, некаторых прыхільнікаў кірылкі адносна беларускае лацінкі - 'бы паводзіны простых, ці нават беларускамоўных, маскалёў: "Гавари са мной па-нармальнаму! Пишы са мной, как я хачу!". Скажыця мне, Кірылы да Міфодзіі, як шмат вы ў побыце карыстаецеся беларускаю мовай, як шмат вы ёй пішыця тамака, дзе ня проста трэба прадэманстраваць вашую абазнанасьць у пытаньнях "дж", "дз" і "у кароткага"? Ці вы сапраўды сьвядомей за "сьвядомых", змагарысьцей за "змагароў"? У мяне ў стужцы пішуць і кірылкай, і лацінкай, пабеларуску, паруску, паанґельску, паўкраінску, папольску, палітоўску, пасібірску, пакыргіску  дый матам. Калі не разумею - іду далей, калі штосьці разумею - і то добра. Але-ж не плюю - 'бы маскаль - людзям у душу, не наўчаю іх слушнае мовы. Чытаю і наркамаўку, і тарашкевіцу, і кірылку, і лацінку - ўва ўсіх варыяцах. Бо разумею ўсё! А чаму разумею? Бо нармальна стаўлюся, і сам прагнуў наўчацца беларускае мовы. Лацінцы, дарэчы, наўчыўся за 1-2 дні. І калі хто наракае, што лацінка сякая-такая незразумелая, "галава баліць" - "нечего на зеркало пенять, коли рожа крива". І няма чаго маскалём наракаці, як самі - 'бы маскалі...

Спадарове, нагадваю:
21-27 студзеня - тыдзень лацінкі!

AndReika Tibet Belarus Bielarus
Live Journal User Rating

Сьпіс затрыманых ці арыштаваных цягам апошніх дзён актывістых:
http://zmagarka.livejournal.com/312000.html
Спадарове, як пажадаеця, піярым гэны змагаркаў пост.
Калі выйдзе ў Яндэкс-топ, хай і расейцы даведаюцца...

UPD1: 18:20. Сьпіс ужо на 5 мейсцы ў Яндэкс-топу!
UPD2: 20:20. Užo na 3 miejscy ŭ Yandex-topu!
Dziakujučy topu, na post užo pačali spasylacca ŭ Liveinternet.Ru...
UPD3: 21:20. Užo na 2 miejscy!
UPD4: 22:12. 1 miejsca! :)
UPD5: Сьпіс затрыманых 21.01.08.

Staronka abnoúlenaja Стд 1 2010, 1:54 pm GMT