Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Światło I Wolnaść!
студзеня 21, 2008 
AndReika Tibet Belarus Bielarus
Live Journal User Rating

Naŭzdahon "21-27 studzienia - tydzień lacinki - 3"...

[info]kabierac: "Літва квітнет русчызною" (с)

Nie paĺščyznaju, nie ruščyznaju -
Litva chaj kvitnieje saboju, liudziami svajemi!
Lićviny - voĺny narodzie - sami abirajuć,
jak jim razmaŭliaci dyj ź kim,
jak jim pisaci dyj što!
Bielaruskaja, litoŭskaja ci ruskaja...
Taraškievica ci narkamaŭka...
Lacinka ci kirylka...

AndReika Tibet Belarus Bielarus
Live Journal User Rating

"Śpis zatrymanych padčas sianiašniaj akcy aktyvistych"

Chronika padziej, fatazdymki i videjo.

Заява Альянсу Маніфеста “Час перамагаць!”
аб разгоне мітынгу прадпрымальнікаў у Менску 21-01-2008

21 студзеня ў другі раз за апошні месяц беларускія ўлады ўжылі сілу як спосаб рэакцыі на справядлівы пратэст прадпрымальнікаў супраць стварэння невыносных умоваў працы ў іх сектары бізнэсу. Падчас разгону мітынгу былі затрыманыя шэраг актывістаў моладзевых ініцыятываў, што прыйшлі падтрымаць удзельнікаў мітынгу. У тым ліку шэраг актывістаў Альянсу Маніфеста “Час перамагаць!”.

Мы выказваем сваю падтрымку патрабаваннямі ўдзельнікаў мітынгу прадпрымальнікаў, а таксама салідарнасць з усімі затрыманымі. Патрабуем беларускія ўлады адпусціць затрыманых. Просім міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, прэсу, замежныя ўрады ўздзейнічаць на беларускія ўрад з мэтай недапушчэння далейшых рэпрэсіўных дзеянняў у дачыненні затрыманых падчас разгону мірнага мітынгу.

21-01-2008, Менск

Падпісалі: БУНТ, Ініцыятыва, Вока, Трэці Шлях

09:43 pm - Litvania - 6
AndReika Tibet Belarus Bielarus
Live Journal User Rating

Наўздагон "Litvania - 5"...

Магу памыляцца, але калісьці "ліцьвіны" й "літоўцы" тычылася адных і тых жа людзей - нашых продкаў. Літоўцамі нас звалі маскоўцы, ліцьвінамі - палякі. Вось і ўся розьніца. Як не памыляюся, і сяньня палякі завуць ліцьвінамі тых, каго расейцы - літоўцамі. Але-ж адное: Войша - ліцьвін! Можна зваць яго літоўцам, беларускамоўным. :) Можна беларусам. Не пакрыўдуе. :) Можна - рускім або палякам. :) Войша выправіць, і скажа, што ён ня рускі й не паляк - ліцьвін, беларускамоўны літовец. А як хто ўважае Войшу за вар'ята :) - хай кліча: беларус.

Staronka abnoúlenaja Стд 1 2010, 1:13 pm GMT