
Ваяўнічы атэізм... Дэжавю... :)
leto12: "Закон божы паступова ўкараняюць, царкоўныя рытуалы таксама. "Асвяшчэнне" дзаржаўных аб'ектаў даўно ўжо практыкуецца. У арміі папы паліваюць "святой" вадой ўсіх, не пытаючыся, хто праваслаўны, а хто не".
nicolaev: "Калі ў нас укараняюць Закон Боскі, дык, пагатоў, і кітайскую мову. :) Экспэрыментальных школ з факультатыўным ЗБ, пэўна, ня болей за як школаў зь кітайскаю мовай... І што за трызьнене пра крапленьне папамі ў войску? Хочаш у царкву схадзіць - ідзі. Ня веру, што атэістых у царкву 'сьці прымушаюць. Пагатоў, ня веру, што праваслаўныя атэістыя жаўнеры ня хочуць ісьці ў царкву. Гэта - нагода адпачыць для простага жаўнера. У войску як: 20 чалавек са ўзводу кажуць, маўляў, ідуць у царкву. Іх падчас вольнага часу вядуць у царкву, дзе яны "бьют баклуши". Астатнія 10 чалавек ідуць месьці пляц. :) Бо калі жаўнер маецца бяз справы - непарадак. Я ў войску як паліць пачаў? Народ, працуючы, крычыць камандзіру: "Перакууууур!". Хто йдзе ў курылку (з дазволу) - ідуць разам. Астатнія... працуюць і падчас перакуру. :) Першы раз траціна ўзводу (і я таксама) не пайшлі ў курылку, бо не паліўшы дагэтуль. Праз гадзіну ўжо не знайшлося нікога, хто б не сказаў: "І ў мяне перакур!". :) Спачатку я проста сядзеў, дзе палілі, але-ж хутка й сам паліць пачаў...".
leto12: "Вось пасадзілі чалавека на тры гады - за што? За карыкатуры на іслам. Адзінага, хто асмеліўся іх перадрукаваць. А ці магчыма, каб у нас нехта надрукаваў карыкатуры на хрысціянства? На Бога, Іісуса ці хаця б на Філарэта? Мне здаецца, што гэта ўвогуле немагчыма. У нас жа традыцыйна хрысціянская краіна - так кажуць нават тыя, хто лічыць сабе прыхільнікам свецкага грамадства. У дзяржаўных СМІ рэгулярна выступаюць папы і веруючыя, а вось выступленняў атэістаў я нешта не бачу. Тым больш нейкіх там сатаністаў ці язычнікаў. Гэта значыць, что іх ідэі фактычна забароненыя да публічнага выказвання. Гэта значыць, что супрацьлеглыя ім ідэі вызначаныя як абавязковыя для ўсяго грамадства. Гэта і ёсць ідэалагічны таталітарызм...".
nicolaev: "Зьдзьвіжкава пасадзілі праз Ісуса ці Магамэта?
Яго пасадзілі праз Казуліна й Ахмадзінэжада...
Калі ў вашай дэмдзяржаве сатаністы мецьмуць дасяг да смі, а не да судовае лавы, дык клаў я на такую дэмакратыю, дзе п'юць кроў рускіх немаўлятаў, бо свабоооода... :) А калі ў вас сатаністы будуць на нарах Зьдзьвіжкава, дык чаго-ж вы хаціця ад МФ і Компані...".