Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Światło I Wolnaść!
лютага 3, 2008 
AndReika Tibet Belarus Bielarus
Live Journal User Rating

"Наследный принц богемы"

Праз [info]retshyz`аву наводку.
Інтэрвія зь Лявонам Вольскім.
Інтэрвія - як інтэрвія.
Але-ж лявонавы адказы - пабеларуску.
Клясычным правапісам надрукаваныя.
В "Советской Белоруссии"... :)

Дарэчы, я й ня ведаў, што савецкаю першапачаткова абвешчаная была ніякая не Беларусія, а Беларусь: "1 января 1919 Временное революционное правительство опубликовало манифест, провозгласивший образование Советской Социалистической Республики Беларусь". Адзіная ў тагачасным сьвеце краіна, дзе аднэй з афіцыйных моваў была габрэйская-ідзіш... :)

AndReika Tibet Belarus Bielarus
Live Journal User Rating

Наўздагон "Забралі ў войска... - 2"...

Аднакляснік даслаў тэкст ліста, што пісаў яму з савецка-ўкраінскага войска. :) Ахвігець, як я матам лаяўся! :) Замяню зорачкамі. :) Забачыў дату - ў гэныя дні пасьля путчу і Ўкраіна, і Беларуся абвесьцілі дзяржаўную незалежнасьць. А мы - жаўнэры - ніхалеры ня ведалі...

"Здравствуй, Саня!
Извини, что так долго не писал. 2,5 месяца после учебки был в командировке под Знаменкой в Кировоградской обл-сти УССР. После этого пересыльный пункт в Тирасполе (Молдова), Одесса, Николаев. Вот теперь служу возле Запорожья. Часть хреновая, е**т уставами. Вчера был в наряде по столовой. "Духов"-весенников здесь нет, зато до х** "дедов". Так что "шуршим", как ср*ные веники. С отпусками совсем **ёво. Работаю в аккумуляторной. Условия для писания писем хреновейшие, поэтому пишу на работе. Что нового у тебя? Извини за короткое письмо: до х** кому надо написать, а надо ещё и работать.
Твой школьный друг
Андрюха
24.08.91г."

AndReika Tibet Belarus Bielarus
Live Journal User Rating

Маскоўскі бонпа зара' ў Няпале й Індыі.
Запосьціў клёвыя фоты са свастыкай.
"Наше Солнышко - Swastika's Power"

AndReika Tibet Belarus Bielarus
Live Journal User Rating

"МАГІЛА КАЛІНОЎСКАГА - ГАРА ГЕДЫМІНА"

"У п’есе Ўладзіміра Караткевіча “Кастусь Каліноўскі” галоўны герой кажа генерал-губернатару Мураўёву крылатыя словы: “Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасця на вышыню нашых магіл”. Караткевіч ведаў, што Каліноўскі пахаваны на гары Гедыміна ў Вільні. Сапраўды, большае вышыні для магілы ў нашых краях не прыдумаеш. Але дакладнага месца пахавання славутага паўстанца Караткевіч не знайшоў. І сёння на магіле героя няма ані знаку. Між тым, яшчэ да мінулай вайны гэтае месца прыцягвала да сябе паломнікаў, тут стаяў помнік, былі абсталяваныя сцяжыны для шпацыру і нават фантанчык з пітной вадой..."

AndReika Tibet Belarus Bielarus

Адрыў нейкі стары допіс у ЖЖ пра вужаку :)
http://community.livejournal.com/vuzh_by/893.html
Грамадзкім актывістым можна занатаць і ўжыць пэўныя рэкамэндацы...

"...Мы ня забіваем здраднікаў, ня падрываем заводаў і газаправодаў, і вогуле не парушаем КРБ. Мы працуем у натоўпе, ў электрычках і аўтобусах, у спальных раёнах і на базарах. Асноўны сродак дзейнасьці - не улёткі і газэты, а ўласныя словы і дзеі. Прамы кантакт з народам - зарука посьпеху!.. Двое і больш актывістых, якім трэба ехаць ў адным накірунку на грамадзкім транспарце (на працу/ў інстытут) дамаўляюцца і едуць разам. Пад час паездкі яны дастаткова гучна (але не надта!) размаўляюць на "патрэбныя" тэмы. Толькі трэба адразу распрацаваць сытуацыю каб гэта выглядала прыгожа і людзі не адчувалі дыскамфорту. Самы лепшы варыянт - каб "шэр(агов)ыя" ўключалісь у размову. Можна ўголас чытаць адзін адному цытаты з апазыцыйнай прэсы альбо нейкія вершы... Карацей, адмыслова ствараць у грамадстве атмасферу не-маўчаньня... Галоўная мэта руху - разарваць кругавую паруку страху і маўчаньня... Галоўнае - каб носьбіт аранжавага колеру заўсёды мог ўпэўнена адказаць на пытаньні "з натоўпу". І заразіць сваёй верай яшчэ кагосьці з "шэр(агов)ых грамадзян"..."

AndReika Tibet Belarus Bielarus
Live Journal User Rating

Кебіча ворагі прагнулі зрабіць прэзідэнтам.
Кебіч прагі не падзяляў, супраціўляўся баярам,
адстрэльваўся да апошняе гранаты...
Сілы былі ня роўныя, але-ж перамог...
http://priestal.livejournal.com/357739.html

Staronka abnoúlenaja Стд 1 2010, 12:57 pm GMT