Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Światło I Wolnaść!
ліпеня 14, 2008 
AndReika Tibet Belarus Bielarus
Live Journal User Rating

Сёньня, 14 ліпеня ў 18:00,
на Кастрычніцкай плошчы ў Менску
адбудзецца акцыя салідарнасці
ў падтрымку арыштаваных дэмакратычных актывістых.
У тэм ліку бунтаўца Антося Койпіша.
Я ня йду, бо не рушуся ўвогуле.
Іначай бы - пайшоў.

AndReika Tibet Belarus Bielarus
Live Journal User Rating

У суботу 14 ліпеня 2008-га з Таняй і сябрамі зьдзейсьнілі вандроўку па Літве на паўночным захадзе Беларусі: :) Ракаўшчына, Івенеччына каталіцкія й ляналібоцкія мясьціны, што зьвязаныя шчыльна з жыцьцям і дзейнасьцю В.Дуніна-Марцынкевіча. У тэм ліку наведалі ягоную магілу й места, дзе былі напісаныя вядомейшыя творы ягоныя. У адным мейсцы добра адхіліліся ад гасьцінцу, паблукалі па весям, затое ўбачылі такія краявіды Ракаўшчыны, якія ўсі ў адзін голас параўналі з Навааградчынай або з карпацкім прадгор'ям! Ажно абамлелі, дзівіўшыся - спадарожнікі таксама ніколі не былі ўласна ў тых мяйсцох. Больш падрабязную справаздачу, дась Бог, напішу некалі пазьней. :)

Дзесяць гадзін вандроўкі з прыпынкамі ў цікавых мяйсцох, камэнтары сябра-краязнаўцы, дзесяць гадзін запар літвінскае гутаркі ў чацьвёра вуснаў - гэта бамбуча!!! :)) Ешчэ загадзя марыў патрапіць на звычайную імшу ў касьцёл, каб аддаць даніну павагі продкам - літвінам-каталікам - ды іхнай веры. Сябры-каталікі адгукнуліся - й патрапілі мы ўсе такім чынам на арганную літвінскамоўную імшу (19:00) у Ракаўскім касьцёле. Мы з Таняй паводзінамі паспрабавалі не вылучацца з наўкольных парафіянаў. Мяркую, атрымалася :)) І мне, і Тані, і сябром - вельмі спадабалася. Упершыню ў касьцёле быў пару раз з бабуляй малым на Кальварыі. Апошні ўвогуле раз - быў экскурсантам у Львіве ў касьцёле ў 1988-ым. 20 гадоў таму мне была 15,5 год... :)

Вярталіся дамоў адухоўленыя й узьнёслыя.
І з надвор'ем вельмі пашанцавала!

Дзякуем шчыра паном сябром і Пану Богу, канешне-ж!

UPD: Забачыў у стужцы:
"Трасса Ивенец-Раков (5 мая 2008 г.)"

Staronka abnoúlenaja Стд 1 2010, 1:51 pm GMT