
«Адраджэньне ВКЛ - справа, шчыра кажучы, казачная, бо ніводзін народ не захоча страціць сваю незалежнасьць. Калі я мылюся, раскажыце мне пра дзяржаўны лад гіпатэтычнае краіны, афіцыйную мову, які павінен быць урад, рэлігія?»
Няма як загадваць на будучыню. 200 год таму людзі ня ведалі ані пра дэмакратыю, ані пра сацыялізм. Відавочна, Вялікалітва — не нацыянальная дзяржава. Вялікалітва мае адбыцца толькі як аджывуць сябе нацыяналізмы й вернецца мкненьне да традыцыйных каштоўнасьцяў. І калі будзе досыць носьбітаў патрыёцэнтрычнай, па-за нацыянальнай літвінскай-літоўскай ідэнтычнасьці. Бачу Вялікалітву як пэўнага кшталту манархічную дзяржаву, каралеўства з новаўсталяванай дынастыяй Гедымінавічаў-Ягелонаў. Мусіць быць рэліґійная талярацыя. Гаварыць пра рэліґію сёньня няма як. Мая падтрымка была б рыма- і грэка-каталіцтву. Мова? Адкуль жа-ж мне ведаць, якая будзе моўная сытуацыя? Уся роўна не дажыву, пэўна :) Відавочна, не адзіная мова. Мова ў балцкай часцы (Літва) можа быць літоўскай, у Латґаліі — латґальская або літоўская, у славянскай часцы (Белая Русь) — літвінская-беларуская… Я — Літвін. Але калі Жмудзін назаве мяне Летувісам, а Беларус — Літоўцам — мне не замне, бо гэта рознамоўныя адпаведнікі маёй літвінскай ідэнты. Сёньня мне не замінае зусім калі клічуць Беларусам, хоць гэта і не сынонім Літвіна… :) Вільня ніколі не была на Белай Русі, але — на Літве. Вільня — сталіца дзяржавы з назвай Літва. Як беларусы хочуць мець сталіцай Вільню — намагаймася далучыцца да Літоўскай Федэрацыі. Літвіны ўжо маюць сваю Вільню, бо жывуць у нацыянальных дзяржавах у паралельнай наднацыянальнай, не размежаванай прасторы — на Вялікалітве.
Запрашаем годна сустрэці Перапіс-2009
разам з
litviny2009 і
lithuaniae2009!