| Andrej Wojsłaŭ Mikałajeŭ-Paszkiewicz (Wojsza) ( @ 2007-07-03 18:01:00 |
| Entry tags: | belarus, bunt, internet, personal |
Дзень Незалежнасьці на гонар Дня Независимости
Сьвяткую рэспубліканскі День Независимости лакальным Днём Незалежнасьці. :)
Вось тутка ў блёґу А.Суздальцава ў камэнтах адна асоба пажадала, каб мы ўсі сёньня засьпявалі чыста пабеларуску дзяржаўны гімн. Я, пасваму, адгукнуўся на ягоную прапанову, аб чым тамка й напісаў. :) Адчыніў вакно, уключыў нармалёвы гук, дый разам са сьпявакамі прасьпяваў беларускія гімны:
"Магутны Божа" (хор)
"Жыве Беларусь!"
"Мы выйдзем шчыльнымі радамі..."
"Пагоня"
"Магутны Божа" (сучасныя музыкі)
А далей пайшла культурна-асьветніцкая праґрама:
трансляваньне ў шабаноўскі этэр сьвяточнага канцэрту незалежных беларусаў...
"Паравіны года" З.Вайцюшкевіча, складанкі "Я нарадзіўся тут", "Песьні свабоды 1, 2, 3".
На гонар вызваленьня Менску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў,
вызваляю пэўны менскі куточак ад захопнікаў маскале-саўковых.
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!