| Andrej Wojsłaŭ Mikałajeŭ-Paszkiewicz (Wojsza) ( @ 2007-07-05 19:50:00 |
| Entry tags: | belarus, bunt, internet, military, personal |
Гярбы зямель Рэчы Паспалітае
Наўздагон сёняшнім экскурсам у гісторыю...
varistor76 даў файны лінк: HERBY ZIEMSKIE RZECZYPOSPOLITEJ.
Дык вось, тамка дакладна бачма, што "Русь" на гэтым сьцягу
http://www.geocities.com/heraldica_litva
зусім ня ё поўначчу ці ўсходам сучаснае Беларусі, зусім ня ё захадам Расеі.
Русь тамка ё сучаснаю Ўкраінаю за тагачаснай польскай каронай.
http://www.akromer.republika.pl/kijow2.g
Арханёл ё гербам спачатку Княства Рускага, пасьля - Кыіўскага Ваяводзтва.
http://www.akromer.republika.pl/lew-rus.g
Бела-блакітны бэкґраўнд ды залаты леў - Русь.
Дарэчы, Русь (Украіна) была часткаю правінцыі Малапольскай.
Такім чынам, маскоўцы, далучыўшы Кыіў да Масквы, не надта выдумвалі, пераназваўшы малапольскіх рускіх маларосамі...
http://www.akromer.republika.pl/pogon.gi
А вось і Пагоня! Герб ВКЛ.
І, адначасова, у той жа-ж форме, герб Woj. Wileńskie,
Woj. Brzesko-litewskie,
Woj. Mścisławskie,
Woj. Mińskie,
Woj. Trockie.
Вось так! Наска родная Пагоня!
http://www.akromer.republika.pl/zmudz.gi
Цікава забачыць герб Ваяводзтва Жмудскага,
што сёньня пашырылася на наску Вільню й завецца наскай Літвой.
Аніякай табе Пагоні.
Затое прага схапіць і ўдушыць маскоўскага мядведа. :)
Цяперка, вяртаючыся да бел-чырвона-блакітнага сьцяга.
Ён, падобна да бел-чырвона-белага, цалкам стасуе да наскае спрадвечнае Пагоні. БЧБ ё старэйшы. Потым на Пагоні зьявілася эмаль і, адпаведна, дадатковая расфарбоўка.
Чырвоны абшар.
Белыя (серабро) конь, вершнік ды меч.
Жоўтыя (золата) крыж на шчыце ды канёва збруя.
Блакітныя шчыт ды канёва папона.
Белы, чырвоны, блакітны - хутчэй сымбалі Вялікалітвы, чымся зьяднанае Кароны, Вялікалітвы й Русі.
Але-ж на гэным сьцягу паўстанцаў 1863-64 апроч трыкалору 'шчэ ё залатыя гярбы, што сымбалізуюць адзінства Рэчы Паспалітай, - наперадзе. Рэч Паспалітая ў сваех межах - перадусім. Вяліка Літва - Айчына мая, сьмерць хіба мне толькі дасьць спакою... А Рэч Паспаліта - ня ё Айчынаю. Таму зразумелыя пачуцьці тых, хто ўсёй душой біўся за вольнасьць нашу й ня нашу, за Вялікалітву, але-ж яму замінала гэная першаснасьць Рэчы Паспалітае...
Працяг пра сьцяг: "POWSTANIE STYCZNIOWE (1863-1864)"