Andrej Wojsłaŭ Mikałajeŭ-Paszkiewicz (Wojsza) ([info]nicolaev) wrote,
@ 2007-07-14 22:14:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Entry tags:belarus, internet

Эфэктыўная манархія

"...я сутыкнуўся яшчэ з адным цікавым псыхалягічным… фэномэнам. Які мяне спачатку насьцярожыў, а потым і пазабавіў. Гэта быў даволі своеасаблівы падыход той часткі нашай адукаванай публікі, якая дагэтуль перакананая ў бясспрэчнай слушнасьці курсу няўхільнага сьледаваньня рэкамэндацыям наконт разьвіцьця нашае краіны, што выдае пэўная актыўная частка навукова-паліталягічных супольнасьцяў, якая спэцыялізуецца на працы з элітай замежных (у адносінах да месцазнаходжаньня гэных супольнасьцяў) дзяржаваў. З аднаго боку, гэтая публіка цьвёрда ўпэўненая ў тым, што дзесьці "тамака", у цывілізаваных краінах сьвята выконваецца вяршэнства і няўхільнае выкананьне законаў. А зь іншай, яны гэтак жа сьвята ўпэўненыя, што манархія на Захадзе ўсяго толькі нікчэмны перажытак. Прычым настолькі сьвята, што калі пачынаеш ім прад'яўляць тыя самыя законы, паводле якіх манарх - сапраўды важная і дзеяздольная асоба сучаснай заходняй дзяржавы, яны толькі моршчаць нос і пачынаюць сьцвярджаць, што вось канкрэтна гэтыя законы і (што яшчэ круцей) палажэньні Канстытуцыі на самой справе нічога не значаць. І не працуюць. І што яны, па сутнасьці, усяго толькі традыцыя, якая пры гэтым нічога ня значыць. Такім чынам, у гэтым выпадку атрымліваецца, што нейкая частка законаў і палажэньняў Канстытуцыі (або нейкіх канстытуцыйных актаў) такіх краінаў як Вялікая Брытанія, Нарвэгія, Данія, Гішпанія і некаторых іншых (скажам Канады) - нічога ня вартая, ніяк не працуе і проста ігнаруецца як насельніцтвам, так і кіраўніцтвам гэтых краінаў..."




Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…