Andrej Wojsłaŭ Mikałajeŭ-Paszkiewicz (Wojsza) ([info]nicolaev) wrote,
@ 2007-07-15 18:53:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Entry tags:belarus, bunt, military, personal

Устаньма-ж на абарону радзімага краю!

МЕНЧАНЕ!

Варожая навала, што пагражала нашаму старому Менску,
АДБІТА.
ДЗЯКУЮЧЫ АДВАЗЕ І АХВЯРАМ ПОЛЬСКАГА ЖАЎНЕРА.

Але ня кінулі маскоўскія тыраны каваць путы на нашую волю, на волю Беларусі. Зьбіраюць яны з усяго сьвету дзікіх, ахвочых да рабунку, людзей і пасылаюць катаваць нашую Бацькаўшчыну. Гараць вёскі і месты. Тысячы братоў нашых уцяклі з пад родных стрэх і гаруюць. Такая-ж доля чакае і ўсіх нас. Хто-ж павінен бараніць нас, як ня мы самі, як ня нашае войска, БЕЛАРУСКАЕ ВОЙСКА?

Устаньма-ж на абарону радзімага краю!
Пад штандар Пагоні, у Беларускае Войска!
Хто дужы і малады - да зброі!

Беларуская Вайсковая Камісія.

------------------------------------------------------------------------------------------

Запіс у Беларускае Войска прымаецца ў Вайсковай Камісіі:
Менск, рог Фэліцыянскай (Багадзельная) і вул. Міцкевіча (Захараўская)


Улётка з экспазыцыі Мілавідзкага краязнаўчага музэю.
Ніяк уяўна не датаваная (мяркую, зьявілася за БНР).



© Тацяна Нікалаева (фота), 2007



(16 comments) - (Post a new comment)


[info]ecologys
2007-07-15 04:18 pm UTC (link)
я лiчу што гэта i зараз патрэбна....

(Reply to this) (Thread)

Reply to your entry...
[info]nicolaev
2007-07-15 04:22 pm UTC (link)
хіба што Беларускі Нязбройны Чын... імго...
http://buntby.com :)

(Reply to this) (Parent)


[info]kabierac
2007-07-15 04:52 pm UTC (link)
Не магу знайсьці месца, але здаецца, у Пашкевіча ў "Пляцы Волі" быў прыведзены гэты тэкст. Недзе 1919 год, там яшчэ нейкая муць была, быццам БВК іх і пазьней выкарыстоўвала, выкінуўшы "дзякуючы адвазе..."
І - вуліца Фэліцыянская ;)

(Reply to this) (Thread)

Reply to your entry...
[info]nicolaev
2007-07-15 05:13 pm UTC (link)
Дзякуй. Выправіў. :))
Вось тутака Пляц Волі, пашукацьму...
http://kamunikat.net.iig.pl/www/czasopisy/termapily/03/09.htm

(Reply to this) (Parent)


[info]nicolaev
2007-07-15 05:31 pm UTC (link)
не, няма ў фрагмэнтах...

(Reply to this) (Parent)


[info]kurt_bielarus
2007-07-16 06:44 am UTC (link)
Прышпільны гатычны надпіс БВК:)

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Reply to a comment...
[info]nicolaev
2007-07-16 07:25 am UTC (link)
ґатычненька :)))

(Reply to this) (Parent)


[info]kabierac
2007-07-16 07:26 am UTC (link)
Йа-йа, тады яны ўжо забыліся пра Грунвальд (15.7.1410), і ў іхных вушках зьвінеў жалезны поступ батальёнаў БСА (15.7.42)

(Reply to this) (Parent)


[info]czalex
2007-07-15 07:54 pm UTC (link)
Фэліцыянская - гэта правільная назва "вуліцы Камсамольскай"

(Reply to this) (Thread)

Reply to your entry...
[info]nicolaev
2007-07-15 08:01 pm UTC (link)
такім чынам у Войска запісвалі на скрыжаваньні Камсамольскае й Прашпэкту? :)

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: Reply to your entry...
[info]czalex
2007-07-15 08:07 pm UTC (link)
атрымліваецца, так :)

Фэліцыянскай і Праспэкту, я настаіваю )

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Reply to your entry...
[info]nicolaev
2007-07-15 08:12 pm UTC (link)
:) Фэліцыянская гэта кшталту "Шчасьлівай"?

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: Reply to your entry...
[info]czalex
2007-07-15 08:21 pm UTC (link)
Тым болей! )

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Reply to your entry...
[info]nicolaev
2007-07-15 08:30 pm UTC (link)
пераймянуем некалі :)

(Reply to this) (Parent)

Re: Reply to your entry...
[info]kabierac
2007-07-16 07:23 am UTC (link)
Гэта быў гатэль "Гарні".

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Reply to your entry...
[info]nicolaev
2007-07-16 07:26 am UTC (link)
О як! :))

(Reply to this) (Parent)


(16 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…