| Andrej Wojsłaŭ Mikałajeŭ-Paszkiewicz (Wojsza) ( @ 2008-01-14 11:17:00 |
| Entry tags: | belarus, bunt, personal |
Салідарнасьць
Учора адзін інтэлектуал намагаўся пераканаць мяне й чытачоў аднэй суполкі, што на Беларусі цяперака першаснай мусіць быць барацьба за ўладу, а не беларускае нацыянальнае адраджэньне. Чамусьці ў камэнтах не прагучала простая думка, што мне падаецца найбольш слушнаю. Беларусам, перадусім, патрэбная не барацьба за ўладу, і нават не нацыянальнае адраджэньне. Мова й краіна ў нас ужо ёсьць. Чаго сапраўды бракуе - беларускае салідарнасьці! Прынамсі проста салідарнасьці й непадробнага спачуваньня. Салідарнасьць - вось першае, чаго мусім дасягнуць! Пагатоў, лепей увогуле: Салідарнасьць! Адраджэньне! Улада! :)