| Andrej Wojsłaŭ Mikałajeŭ-Paszkiewicz (Wojsza) ( @ 2008-01-20 14:18:00 |
| Entry tags: | belarus, internet, personal |
21-27 studzienia - tydzień lacinki - 3
Паводзіны некаторых беларусаў, некаторых прыхільнікаў кірылкі адносна беларускае лацінкі - 'бы паводзіны простых, ці нават беларускамоўных, маскалёў: "Гавари са мной па-нармальнаму! Пишы са мной, как я хачу!". Скажыця мне, Кірылы да Міфодзіі, як шмат вы ў побыце карыстаецеся беларускаю мовай, як шмат вы ёй пішыця тамака, дзе ня проста трэба прадэманстраваць вашую абазнанасьць у пытаньнях "дж", "дз" і "у кароткага"? Ці вы сапраўды сьвядомей за "сьвядомых", змагарысьцей за "змагароў"? У мяне ў стужцы пішуць і кірылкай, і лацінкай, пабеларуску, паруску, паанґельску, паўкраінску, папольску, палітоўску, пасібірску, пакыргіску дый матам. Калі не разумею - іду далей, калі штосьці разумею - і то добра. Але-ж не плюю - 'бы маскаль - людзям у душу, не наўчаю іх слушнае мовы. Чытаю і наркамаўку, і тарашкевіцу, і кірылку, і лацінку - ўва ўсіх варыяцах. Бо разумею ўсё! А чаму разумею? Бо нармальна стаўлюся, і сам прагнуў наўчацца беларускае мовы. Лацінцы, дарэчы, наўчыўся за 1-2 дні. І калі хто наракае, што лацінка сякая-такая незразумелая, "галава баліць" - "нечего на зеркало пенять, коли рожа крива". І няма чаго маскалём наракаці, як самі - 'бы маскалі...
Спадарове, нагадваю:
21-27 студзеня - тыдзень лацінкі!