| Andrej Wojsłaŭ Mikałajeŭ-Paszkiewicz (Wojsza) ( @ 2008-02-02 12:00:00 |
| Entry tags: | belarus, bunt, internet |
Сьцяг у гонар К.Каліноўскага й віцебскіх змагароў
У ноч на 2 лютага ў Віцебску на адным з дамоў па вуліцы Суворава (недалёка ад Кастрычніцкага РАУС) зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг. Як стала ведама з крыніц, вартых даверу, на цыдулцы, што прымацаваная была да сьцягу, напісана: “У гонар слаўнага сына зямлі беларускай Кастуся Каліноўскага, які нарадзіўся 2 лютага 1838 года. Вітаю віцебскіх змагароў Барыса Хамайду і Аляксандра Салаўяна, якія зараз адбываюць арышт. Жыве Беларусь! Мірон”. Нагадаем, што віцебскія апазыцанеры Б.Хамайда й А.Салаўян былі затрыманыя 29 студзеня, бо вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг, а пасля асуджаныя за несанкцыяваны пікет (на 15 і 12 сутак адпаведна). Зара' яны адбываюць пакараньне ў ізалятары часовага ўтрыманьня.