| Andrej Wojsłaŭ Mikałajeŭ-Paszkiewicz (Wojsza) ( @ 2008-03-20 14:37:00 |
| Entry tags: | belarus, bunt, internet, litvania, personal, tibet |
Беларусы й літоўцы дзеля справы Тыбету
Нажаль, дрэнна ведаю ангельскую, каб перакласьці тэкст пра акцыі дзеля Тыбету ў Менску і ў Вільне, бо даслаў ба на сусьветныя інфармацыйныя сайты, што прысьвечаныя Тыбету. Бо Беларусь і Літва, нажаль, дагэтуль у сусьветнай пра-тыбецкай стужцы не зьявіліся. Толькі ў нас, у Расеі і ў Польшчы...
Беларусы й літоўцы дзеля справы Тыбету
17 сакавіка ля амбасады КНР у Менску, Беларусь адбылося не санкцыяванае ўладамі пікетаваньне ў падтрымку Тыбету. Зладзілі пікет актывістыя кампаніі "Jeans za свабоду!". Узьняўшы беларускі й тыбецкі сьцягі, яны разгарнулі плякат "Free Tibet!". Цягам 10 хвілін, ня гледзячы на спробы міліцыянтаў спыніць акцыю, супрацоўнікі амбасады чулі гучныя заклікі: "Freedom for Tibet!", "China, stop terror!", "Stop kill people!", "No repressions!"...
http://jeans-by.com/2008/03/17/svobodu_t
http://jeans-by.com/2008/03/17/freedom_f
Да брамы амбасады быў кінуты вянок з калючага дроту. Акцыя скончылася затрыманьнямі. Два ўдзельнікі - Паліна Д'якава і Павал Кур'яновіч - былі зьвезеныя ў бліжэйшы раённы аддзел унутраных спраў. Паліна - як непаўнагадовая - была вызваленая. Павал наступнага дня - 18 сакавіка - быў паводле судовага выраку зьняволены на 15 сутак.
"Я ўсьведамляў сабе магчымыя наступствы, выходзячы на несанкцыяваны пікет. Аднак 15 сутак гэта дробязь у параўнаньні зь дзесяцігодзьдзямі, што гвалтам забралі ў шасьцімільённага народу. Лёсы беларускага й тыбецкага народаў вельмі падобныя адзін да аднаго - і тамака, і тут ідзе змаганьне за вольнасьць і незалежнасьць. Міжнародная салідарнасьць зь Беларусяй ратуе нашых палітзьняволеных. Мы на сабе адчуваем, як гэта значна, як гэта патрэбна. таму самі падтрымліваем тых, каму гэта сёньня так неабходна. Уся Еўропа пратэстуе супраць дзеяньняў кітайскае ўлады. Беларусь ня сталася выключэньнем", - прамовіў Павал па судовым выраку.
Павал Кур'яновіч па суду, фота:
http://gdb.rferl.org/FD53C7C8-80E0-4C1C-B
19 сакавіка ля амбасады КНР у Вільні, Літва адбылася акцыя салідарнасьці са змагарамі за вольны Тыбет. У акцыі, апроч літоўцаў, бралі ўдзел і беларусы - студэнты Еўрапейскага Гуманітарнага Ўнівэрсітэту, які быў зачынены на Беларусі й аднавіўся ў выгнаньні, і актывістыя беларускага руху супраціву БУНТ.
Пікетоўцы трымалі ў рукох сьцягі вольнага Тыбету, плякаты "Free Tibet", "Stop terror", "Freedom for Tibetan political prisoners", "China, go out from Tibet" на беларускай, літоўскай, ангельскай і кітайскай мовах, інфармацыйныя матэрыялы аб антыгуманных захадах кітайскіх уладаў у дачыненьні тыбецкага народу. Гучала тыбецкая музыка...
Супрацоўнікі амбасады назіралі цягам акцыі праз вокны, аднак да пікетоўцаў ніхто зь іх ня выйшаў. Амбасадару была накіраваная пэтыцыя з абурэньнем палітыкаю Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Пікетаваньне кітайскае амбасады працягнецца да 23 сакавіка а 12 гадзіне штодзень.
Свабоду Тыбету!
Bod Rangzen!
Free Tibet!
Фота: http://www.buntby.com/by/actions/2008/ma
Беларускі рух супраціву БУНТ
Менск (Беларусь) - Вільня (Літва)
20 сакавіка 2008 року
http://www.buntby.com/