Andrej Wojsłaŭ Mikałajeŭ-Paszkiewicz (Wojsza) ([info]nicolaev) wrote,
@ 2008-04-21 15:36:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Entry tags:belarus, bunt

Апошняе слова бунтаўца Антона Койпіша на судзілішчы-14
Live Journal User Rating

Belarusian Non-Violent Resistance Movement "BUNT" informs...

Хто ня ў тэме, чытайма пра "Працэс-14"...

Апошняе слова “абвінавачванага” Антона Койпіша
β-вэрсія

(у залежнасьці ад выступаў пракурора, адвакатаў ды іншых “абвінавачваных” магчымыя значныя зьмены)

Высокі “суд”, маё апошняе слова будзе складацца з чатырох частак.
Якія збольшага ня будуць залежыць адна ад адной. Зараз будзе першая частка.

І ў першай частцы я б жадаў узгадаць усе тыя шматлікія заўвагі, якія даваў высокі “суд” як мне, так і іншым маім эээ... калеґам. І я хацеў бы папрасіць прабачэньня - як за сваю сапраўды недастатковую павагу да высокага “суда”, так і за магчыма недастатковую павагу з боку іншых. Я заўсёды лічыў і лічу, што ў грамадзтве абавязкова павінна прысутнічаць павага й сурёзнае стаўленьне як да суда, так і да ўсіх праваахоўных ворґанаў агулам. І калі такой павагі няма, гэта бяда сапраўдная грамадзтва. Бо менавіта праваахоўныя ворґаны, у тым ліку й суд, абараняюць грамадзтва, і непавага значна перашкаджае гэтай абароне. Непавага й несурёзнае стаўленьне да суда можа весьці да такога ж стаўленьня да ягоных рашэньняў. Вой, ну тут шмат чаго можна пералічваць... Але ж давайце пацікавімся, чаму вось у дадзеным выпадку ўзьнікла такое непаважлівае й несурёзнае стаўленьне. Мо яго можна неяк зьменьшыць ці ўвогуле скасаваць?..

Справа ў тым, што я лічу (і, мяркую, эээ... мае калеґі згадзяцца з гэтым), што калі рашэньне “суда” залежыць не ад доказаў і не ад таго, што адбываецца пад час “судовага” сьледзтва, а ад таго, што па вяртушцы прыкажуць, спусьцяць “судзьдзе”, я лічу, што гэта ўжо ня суд, а спэктакаль. Калі “судзьдзя” цалкам падпарадкоўваецца ўсім хадатайніцтвам і парадам пракурора, а хадатайніцтвы адвакатаў пачынае выконваць толькі калі яе ткнуць носам у канкрэтны артыкул УПК, як гэта адбылося ўчора са сьведкай Леднікам, а часам нават і сама сваімі пытаньнямі й дзеяньнямі пачынае выконваць ролю другога пракурора, я лічу, што гэта ўжо ня суд, а спэктакаль. Калі ў залі судовага паседжаньня пры канцы перапынку амаль ня ладзіцца драка й творцы гэтай дракі працягваюць спакойна сядзець і далей, як гэта было ў пятніцу, мяркую, гэта калі яшчэ й не ператварае суд у фарс ці спэктакаль, дык дакладна падрывае ўсялякую павагу да гэтага суда. Калі ў адкрытае судовае паседжаньне запускаюцца людзі выключна па сьпісах, падпісаных сьледчым Міхалькевічам, а астатнім адмаўляецца з-за таго, што, нібыта, заля поўная, хаця яна альбо паўпустая, альбо ўвгуле зачыненая, мяркую, гэта калі яшчэ й не ператварае суд у фарс ці спэктакаль, дык дакладна падрывае ўсялякую павагу да гэтага суда. Калі пракурор робіць хамскія заўвагі гледачу, які гадзіцца пракуроры як мінімум у бацькі, на конт ягоных паводзінаў, як гэта было ў першы дзень судовага паседжаньня (дарэчы, такое хамства зашмат кажа пра агульначалавечае выхаваньне пракурора... хаця сапраўды, пра якую тут ўвогуле выхаваннасьць можна казаць?) а потым ня меньш хамскі патрабуе гэтага сталага чалавека сыйсьці з залі судовага паседжаньня, хаця такія просьбы рабіць бы “судзьдзе”, мяркую, гэта калі яшчэ й не ператварае суд у фарс ці спэктакаль, дык дакладна падрывае ўсялякую павагу да гэтага суда. Калі ў будынку суда кудысьці “зьнікаюць” бэйджыкі з супрацоўнікаў гэтага будынку адразу ж пасьля таго, як я громка прачытваю фамілію на адном з бэйджыкаў, як гэта адбылося са мною ўчора, мяркую, гэта калі яшчэ й не ператварае суд у фарс ці спэктакаль, дык дакладна падрывае ўсялякую павагу да гэтага суда. Калі так званы “сьведка” дапамагае супрацоўнікам суда абшукваць рэчы ўвагодзячых (ці, дакладней, гэта клічацца ня вобшукам, а “проведением внешнего досмотра”) і камандуе каго пускаць, а каго не, мяркую, гэта калі яшчэ й не ператварае суд у фарс ці спэктакаль, дык дакладна падрывае ўсялякую павагу да гэтага суда. Калі на адчыняны працэс не пускаюць маці аднаго з абвінавачваемых, мяркую, гэта калі яшчэ й не ператварае суд у фарс ці спэктакаль, дык дакладна падрывае ўсялякую павагу да гэтага суда. Калі ў судзе забараняць усім рабіць відэа- й фота-здымкі, але пад час усяго працэсу тут жа ж вясіць камэра, якая, гэтыя відэа, верагодна, здымае, мяркую, гэта калі яшчэ й не ператварае суд у фарс ці спэктакаль, дык дакладна падрывае ўсялякую павагу да гэтага суда.

І я лічу, што нашая непавага й несурёзнае стаўленьне былі нічым іншым як самай нармалёвай рэакцыяй на тое, што тут, на мой погляд, адбываецца замест суда; на гэты фарс, спэктакаль, цырк. Але з майго пункту гледжаньня, ладзілі гэты цырк ня мы, а высокі “суд”, пракурор ды супрацоўнікі суда.

Але, ня гледзячы на ўсё вышэй прыведзенае, я ўсё ж пакідаю невялічкі адсотак на тое, што гэта ня фарс і не спэктакаль, а сапраўдны суд, і на гэты выпадак я прашу ў высокага “суда” прабачэньне за паводзіны сябе ды іншых “абвінавачваемых”. Хаця, зараз, мяркую, высокі “суд” канчаткова пакажа на колькі ён суд і на колькі спэктакаль, хто тут галоўны судзьдзя ці пракурор, і на сколькі спадарыня Ільліна судзьдзя, а на сколькі звучайны актор ды шут пры Лукашэнке з пракурорам. Пакажа проста адпаведнасьсьцю ці неадпаведмнасьсьцю прысуда доказам, пакажа згодаю ці нязгодаю з пракурорам, зь якім высокі “суд” як па дзіўнаму супадзеньню пакуль заўсёды згаджаўся.

І я вельмі жадаў бы, каб гэта сапраўды быў суд, які можна й трэба паважаць. І сапраўды лічу, што менавіта такі суд патрэбуецца нашаму народу й нашай крайіне...

На гэтым я сканчваю першую частку й пераходжу зараз да другой, у якой я жадаў бы пагутарыць пра агульныя падзеі 10.01.08.

Я ня буду зараз зьвяртаць шмат увагі на тое, што ўсе машыны хуткай дапамогі пускаліся, хаця сьведкі сьцьвярджалі й іншае (дарэчы, як я назіраў тут на відэа, усе гэтыя машыны хуткай дапамогі мелі, здаецца, адзін і тый жа нумар) – мы гэта бачылі на відэа.

Таксама я ня буду зьвяртаць шмат увагі на нібыта антыдзяржаўны характар мітынґу. Сапраўды, нам казалі сьведкі, што там нібыта выкруківаліся антыдзяржаўныя лёзунґі, але ж даруйце, я вось зараз, пакуль мы праглядалі відэа, выпісаў УСЕ лёзунгі, якія скандавалі людзі, гэта:

1. Работу! Работу!
2. Протестуем! Протестуем!
3. Сидорский! Сидорский!
4. Застаемся! Застаемся!
5. Жыве Беларусь!
6. Верым! Можам! Пераможам!

Які з гэтых лёзунгаў антыдзяржаўны!?

Не, я буду казаць пра іншае. Я прашу ўсіх прысутных зьвярнуць увагу на такое цікавае супадзеньне: у нас ужо шмат год фактычна не разьвіваецца эканоміка. Гэта асабліва бачна, калі параўнаць эканамічнае разьвіцьцё нас і іншых краін, якія ў 1991 годзе, пасьля крушэньня камунізму, апынуліся ў найбольш блізкіх да нас умовах. Я маю на ўвазе Украіну, Польшчу, Летуву, Латвію, Эстонію – гэтыя краіны знаходзіліся прыкладна ў тых жа ж умовах, што й наша, але параўнайце ж сёньняшні узровень жыцьця грамадзян і узровень эканамічнага разьвіцьця ў нас і ў іх. Яшчэ ў сярэдзіне дзевяностых гадох гэта можна было параўнаць, але ж зараз... Мяркую, бясспрэчна, што да гэтай цяперашняй розьніцы значна прыклаў руку сёньняшні акупацыйны ўрад... І ў тый жа ж час удзельнікаў мітынґа менавіта з цалкам эканамічнымі лёзунґамі й патрабаваньнямі, накіраванымі выключна на недапусканьне эканамічнай дэградацыі, абралі дзяля гэтага паказальнага працэсу. Гэтае супадзеньне асабліва цікава, калі ўлічваць, што менавіта эканамічныя санкцыі звычайна аказвалі найвялікшы ўплыў на спадара Лукашэнку, але ж у гэтый жа ж час ён жа й руйнуе галоўную падставу сваёй жа кішэні – беларускаю эканоміку. Нават ня ведаю, як гэта патлумачыць, мо мазаічнай схізафрэніяй, а мо й яшчэ чым?.. Але ж страшна ня гэта, а тое, што адначасова ён руйнуе й галоўную падставу багацьцья й дабрабыта ўсёй беларускай нацыі, то бок усіх нас...

Зважце ўвагу: указ 706, супраць якога й выступалі 10-га мітынґоўцы, фактычна банкроціць вельмі значную частку цалкам рэнтабэльных ІП. Але ж эканоміка складаецца менавіта з розных вытворчасьцяў, прадпрыемстваў, бізнэсоўцаў, і г.д., у тым ліку й з пабанкрочаных прадпрымальнікаў. Карацей, гэты ўказ фактычна проста скасоўвае значную й цалкам рэнтабэльную частку эканомікі. І пасьледзтвы такога скасаваньня, як і агульныя пасьледзтвы плянамэрнага неразьвіцьця эканомікі, скажуцца й сказваюцца ня толькі на прадпрымальніках, і ня толькі на нас, падсудных у дадзеным “судзе”, але й на ўсіх грамадзянах Краіны.

І таму я зьвяртаюся й да пракурора, і да судзьдзі, і да сьведкаў, і ахоўцаў судовай залі, і да ўсіх гледачоў увогуле: падумайце ня толькі пра сябе, але й пра ўсіх сваех родзічаў, сябрах, знаёмых – я ўпэўнены, што кожны з вас мае зашмат людзей, якія жывуць і зьбіраюцца й далей жыці ў Беларусі, памятайце, эканамічная дэґрадацыя, супраць якой людзі мітынґавалі 10-га, адлюструецца й на вас і на ўсіх іх: на кішэні, дабрабыце й багацьце ўсіх нас агулам – і нават калі камусьці з вас і дадуць нейкі мэдаль за гэты працэс, у рэшце рэшт вы й дарагія вам людзі, усё роўна праіграеце. Я дапушчаю, што хтосьці з вас спадзяецца проста зьехаць за мяжу – але паверце, зьедуць далёка ня ўсе вашыя знаёмыя, родзічы й сябры – і вось на нязьехаўшых пасьледзтвы як 760-га ўказа, так і іншага руйнаваньня эканомікі цалкам адлюструюцца... Хаця гэтае “зьехаць” пракурора й судзьдзю наўрад ці будзе неяк датычыцца (гэта не пагроза, рашэньне пра нядопуск іх у шэраг краін буду прымаць ня я), ну мо толькі, калі гаворка ня йдзе, напрыклад, пра эміґрацыю ў Пхэньян...

І я сьцьвярджаю, што гэта суд не над намі. І нават не над прадпрымальнікамі, як сьцьвярджае спадар Леднік. Гэта суд над усёй нашай эканомікай. Менавіта прысуд у гэтым судзе дасьць пэўны карт-блянш як на ўжываньне ўсіх санкцыяў і разбурэньню значнай рэнтабэльнай часткі эканомікі згодна ўказу 760, так і на далейшае руйнаваньне эканомікі ўвогуле. Таму памятайце, спадарыня судзьдзя, што вы зараз судзіце ня нас дзясяцёх, а ўсіх нас, усіх беларусаў, у тым ліку й сябе...

На гэтым я сканчваю другую частку й пераходжу зараз да трэцяй часткі, у якоя я б жадаў паразмаўляць пра прадстаўленыя доказы. Я ня буду тут зараз закранаць доказы, сабраныя супраць іншых. Даруйце, але я, магчыма й эґаістычна, пакіну ў гэтай часткі ўвагу толькі сябе й толькі доказам супраць мяне.

І пачаць я б жадаў з раскаяньня ў сваех дзеяньнях 10-га. Калі б я ведаў, як усё абярнецца – мае б паводзіны былі б зусім іншымі. Справа ў тым, што 9-га я здаваў іспыт, а 10-га зранку пяраздаваў яшчэ адзін, але, яшчэ да 11-ці гадзін я яго здаў і паехаў дамоў. Дык вось, апошнія дні перад імі я быў заняты выключна вучобай, і, таму, на жаль, пра гэты мітынґ даведаўся толькі ля дзьвюх гадзін дня 10-га. І я шчыра каюся й прашу ўва ўсіх прабачэньня, што я ня быў на пачатку мітынґа. І я заяўляю ў апошнім слове, што мяне не было на мітынґу да 15:45, у чым я й каюся й за што прашу прабачэньня зараз. На конт таго ці быў я на мітынгу пасьля 15:45 я адмаўляюся казаць, як і адмаўляўся пад час усяго судовага сьледзтва, але ж давайце зьвернем увагу на доказы, бо менавіта ж згодна доказаў павінны выносіць рашэньне высокі “суд”. Супраць мяне сабрана тры доказы:

1. фотаматэрыялы <...>
2. відэаматэрыялы <...>
3. паказаньні сьведкі, які мяне бачыў, праўда, я так і не зразумеў ці то 10-га, ці то 21-га ён мяне бачыў... здаецца ўсё ж яго пракурор тады пра 21-шае пытаў. У любым выпадку, ягоныя паказаньні выклікаюць значны сумнеў – узгадаем нават просьбу спадара Пашкевіча прыцягнуць гэтага сьведку да крымінальнай адказнасьці за ілжывыя паказаньні.

Такім чынам я лічу свой удзел у мітынґу не даказаным. Праўда я не зьдзіўлюся, калі мяне ўсё роўна прыгавараць, бо, як я ўжо адзначыў у першай частцы, я сумняваюся, што гэта суд, а ня цырк.

На гэтым я б жадаў скончыць трэцюю частку майго выступу й перайсьці да чацьвёртай.

Dla mianie biassprečna, što našyja dziejańni tady nasili 100%-va maralny charaktar i ŭ jich my kiravalisia vyklučna svajem sumleńniem. I ŭ takija času chočacca źviarnucca da taho, na čym budujucca čałaviečyja maral z sumleńniem, da niejkich duchoŭnych krynic jaje, nakiravanych da ŭsiaho čałaviectva. <...>

Darečy, ja dzieści čuŭ, što samy vialiki fars musić adbyvajecca z vyklučna surjoznym tvaram... Zakon žanra...

У мяне ўсё.




(39 comments) - (Post a new comment)

Дело-14
[info]nicolaev
2008-04-21 01:19 pm UTC (link)
Для кто не в курсе Дела-14:
http://otporby.livejournal.com/17289.html
http://nicolaev.livejournal.com/tag/bunt

(Reply to this) (Thread)

22.04.08.
[info]nicolaev
2008-04-21 02:21 pm UTC (link)
22-га красавіка (аўторак) а 11:00
у судзе Цэнтральнага раёну Менска (вул. Кірава, 21)
адбудзецца апошняе паседжаньне з абвяшчэньням прысуду.
Прыходзьце падтрымаць!

(Reply to this) (Parent)


[info]nicolaev
2008-04-21 02:04 pm UTC (link)
"16.50 Падсудны Антон Койпіш прааналізаваў лёзунгі, пад якімі прадпрымальнікі выйшлі на мітынг: “Ніводзін зь іх не зьяўляецца антыдзяржаўным”..." http://svaboda.org/content/Article/1107569.html

(Reply to this)


[info]nicolaev
2008-04-21 02:07 pm UTC (link)
"16:55 Антон Койпіш: "Нашыя дзеяньні 10 студзеня былі маральнымі. Судзьдзя ў той жа час не дазваляе мне цытаваць Каран..." http://nn.by/index.php?c=ar&i=16661

(Reply to this)


[info]beliashou
2008-04-21 02:41 pm UTC (link)
На русском этого нигде нет? Я столько не прочитаю :-(

(Reply to this) (Thread)

Reply to your entry...
[info]nicolaev
2008-04-21 02:45 pm UTC (link)
:) Не. Можа неяк і зробіць Антось па-руску...

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: Reply to your entry...
[info]beliashou
2008-04-21 02:51 pm UTC (link)
Понятно

(Reply to this) (Parent)

Re: Reply to your entry...
[info]desbarajuste
2008-04-21 08:17 pm UTC (link)
Побыстрей бы зробiу, что ли. А то словари онлайн форм слова не знают, в тексте все не в именительном падеже...

(Reply to this) (Parent)


[info]coipish
2008-04-21 08:09 pm UTC (link)
Прошу меня простить, але перевод на русский язык не планируется... во всяком случае с моей стороны :)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]desbarajuste
2008-04-21 08:20 pm UTC (link)
Жаль. А то словари форм слов не понимают, словарных форм не знают не-беларусы. Не удается смотреть. Кое-что все же непонятно...

(Reply to this) (Parent)


[info]nicolaev
2008-04-22 05:55 am UTC (link)
http://sirogap.livejournal.com/61413.html

(Reply to this) (Parent)

Re: Reply to your comment...
[info]beliashou
2008-04-22 06:59 am UTC (link)
Я прошу прощения, что спросил. С одной стороны, очень интересно, с другой стороны - тратить на этот текст пару часов мне немного жаль.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Reply to your comment...
[info]nicolaev
2008-04-22 07:04 am UTC (link)
:) тут па-руску: http://sirogap.livejournal.com/61413.html

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: Reply to your comment...
[info]beliashou
2008-04-22 07:50 am UTC (link)
Да-да. Я прочитал уже.

(Reply to this) (Parent)

(Reply from suspended user)

[info]sirogap
2008-04-21 08:49 pm UTC (link)
http://sirogap.livejournal.com/61413.html

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]nicolaev
2008-04-22 05:55 am UTC (link)
Дзякуем!

(Reply to this) (Parent)

Re: Reply to your comment...
[info]beliashou
2008-04-22 07:41 am UTC (link)
Огромное спасибо за перевод. Просто огромаднейшее.
Очень хорошо сказано.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Reply to your comment...
[info]nicolaev
2008-04-22 07:52 am UTC (link)
:)

(Reply to this) (Parent)


[info]czalex
2008-04-21 02:59 pm UTC (link)
малайчына Антон

(Reply to this) (Thread)

Reply to your entry...
[info]nicolaev
2008-04-21 03:06 pm UTC (link)
4 дзень http://nicolaev.livejournal.com/698305.html

(Reply to this) (Parent)


[info]nicolaev
2008-04-21 03:00 pm UTC (link)
сёняшні дзень http://nicolaev.livejournal.com/698305.html

(Reply to this)


[info]belarus_sf
2008-04-21 07:32 pm UTC (link)
Длинновато получилось - не все осилят :) И про окупационные власти - это слишком. Сорри за небольшую критику. Уважаю действия ребят. Желаю, чтобы эти события принесли пользу не только Беларуси, но и им лично. Надеюсь, когда этот дурдом закончится, их усилия и страдания будут по достоинству оценены нашим народом.

(Reply to this) (Thread)

Reply to your entry...
[info]nicolaev
2008-04-21 07:37 pm UTC (link)
Спасибо за критику!
А Антон у нас такой - любит писать длинные, концептуальные творения :))

(Reply to this) (Parent)


(Anonymous)
2008-04-22 06:31 am UTC (link)
Мусью! Ваша реплика об оккупации является ярким свидетельством того, каким количеством гэбэшных кишечнополостных кишит наша жизнь даже в Интернете.Такие юноши, как Антон - будущее страны.Эти толковые, образованные, воспитанные, жадные до знания истории своей страны и языка дети, и есть растущая реальная оппозиция, а не созданная известными силами подкроватная и уютная .А что касается оккупации, то в отношении современной Белоруссии ( или Руссобелии, не знаю, что будет вернее, но уж никак не БелаРуси,указующей на теснейшую связь с допетровской Русью)нельзя сказать вернее, чем в свое время это сделал Осип Мандельштам : " Мы живем, под собою не чуя страны..." Если это не оккупация чумного невежества,холопского беззакония и сатанинской лжи, тогда что же это? Плиз.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]belarus_sf
2008-04-22 05:49 pm UTC (link)
У слова оккупация есть определение ("занятие вооруженными силами государства...", см. википедию). И когда в тексте я вижу оккупация - понимаю именно это определение, а не оккупацию невежества. Пора научится называть вещи своими именами. Хамство - это хамство, а оккупация - оккупация. Несмотря на то, что многие из нас живут в вывернутом наизнанку мире Лукашенко, надо оставаться трезво-мыслящими существами.
Про гбэшников не понял.

(Reply to this) (Parent)


[info]stashek
2008-04-21 07:37 pm UTC (link)
Не дачытаў, але не таму, што шмат тэксту, а прамова слабенькая. Збольшага вада, непрыгожыя моўныя абароты. Недарэчныя паўторы. Цяжка чытаецца, і да таго ж нясе мала сэнсу (асабліва калі браць яе цалкам, а не па лагічных частках).

(Reply to this) (Thread)

Reply to your entry...
[info]nicolaev
2008-04-21 07:40 pm UTC (link)
Спадзяюся, на памылках будзе Антось вучыцца...

(Reply to this) (Parent)


[info]stashek
2008-04-21 07:41 pm UTC (link)
І цалкам згодны з папярэднім аўтарам, наконт таго, што паважаю людзей, якія праз гэта праходзяць, і мае словы тычацца выключна тэкста прамовы, і ніякім чынам не асобы прамоўцы.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Reply to a comment...
[info]nicolaev
2008-04-21 07:43 pm UTC (link)
Дзякуй!!

(Reply to this) (Parent)


[info]coipish
2008-04-21 08:00 pm UTC (link)
Цалкам згодны - але проста трэба ўлічваць, што пісалася ў першаю чаргу для прамовы, а не для чытаньня іншымі.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]stashek
2008-04-21 09:04 pm UTC (link)
Прамаўляць трэба з нейкай мэтай. Тут жа цяжка знайсці нейкую мэту, акрамя "выказаць тое, што набалела". Я канешне здагадваюся, што ў беларускіх судах цяжка сур'езна паўплываць на канчатковае рашэнне, але думаю, што крыху можна.

Я бачу асноўны недахоп у тым, што вы не трымаецеся тут адной канкрэтнай пазіцыі. У адным месцы вы называеце суд фарсам, а ў іншым разважаеце пра доказы, тым самым фармальна прызнаючы суд. У адным месцы вы просіце суд прыняць слушнае рашэнне, а ў іншым распісваеце перспектывы жыцця ў Пхеньяне. У адным месцы вы фактычна падцвярджаеце, што былі на плошчы (не было да 15:45 = быў пасля 15:45), а ў іншым патрабуеце гэта даказаць.

Яшчэ магу парэкамендаваць, што калі вы разважаеце пра сітуацыю ў краіне, асабліва перад нейтральнымі ці не падзяляючымі вашую пазіцыю людзьмі, і, асабліва, робце гэта ў форме маналога - то ніколі не выкарыстоўвайце аргументаў, з якімі можна спрачацца (прыклад: эканамічная сітуацыя ва Ўкраіне ці Літве лепш чым у Беларусі - гэта для нас з вамі можа быць зразумела і бясспрэчна, а шмат хто будзе спрачацца вельмі доўга) - гэта робіць негатыўнае ўражанне...

Прашу прыняць мае словы як спробу канструктыўнай крытыкі, якая можа калі і спатрэбіцца (спадзяюся, што не ў судзе).

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Reply to a comment...
[info]nicolaev
2008-04-22 05:56 am UTC (link)
Дзякую!

(Reply to this) (Parent)


[info]coipish
2008-04-22 05:42 pm UTC (link)
Прашу прыняць мае словы як спробу канструктыўнай крытыкі, якая можа калі і спатрэбіцца
Не хвалюйцеся, менавіта так і ўспрымаю :)) Дзякуй.

Прамаўляць трэба з нейкай мэтай.
Тут я ад самага пачатку пачаў з таго, што ё некалькі незьвязаных частак - і ў кожнай свая асноўная мэта.
Ну сапраўды, тут трэба, напрыклад, пра доказы супраць мяне й пра нагоды мітынґу асобна казаць - гэта розныя рэчы. Канешне, гэта быў бы хіб на нейкай звычайнай прамове, але, мяркую, у дадзеным выпадку менавіта так і трэба...

У адным месцы вы называеце суд фарсам, а ў іншым разважаеце пра доказы, тым самым фармальна прызнаючы суд.
Я кажу, што з майго пункту гледжаньне гэта хутчэй за ўсё фарс і тлумачу на прыкладах, чаму. Але я пакідаю невялічачкі адсотак на тое, што гэта ня фарс і ў гэтым выпадку прашу прабачэньня.

У адным месцы вы фактычна падцвярджаеце, што былі на плошчы (не было да 15:45 = быў пасля 15:45), а ў іншым патрабуеце гэта даказаць.
Я кажу, што мяне не было да 15:45. А пра тое, ці быў я пазьней я не кажу. А згодна канстытуцыі, УК ды УПК адмова ад тлумачэньняў ці паказаньняў ня можа выкарыстоўвацца як нейкі прызнак маёй вінаватасьці ці нявіннасьці. А дальш я кажу, што няма доказаў. Шкада толькі, што не пасьпеў расьпісаць гэтыя часткі зха ноч перад судом, толькі пункты пазначыў.

Але я сам ведаю пра недахоп усіх сваех тэкстаў - я пішу з разьлікам на тое, што людзі будуць уважліва чытаць і ўспрымаць кожнае слова. (Прашу не ўспрымаць гэта як выпад супраць вас.) Але ж людзі не такія (у большасьці) - вось і атрымліваецца тое, што вы паказалі. На жаль, я ня ведаю, як палепшыць свае тэксты ў гэтым напрамку :(

ЗЫ Дзякуй вылікі за сапраўды вартую крытыку :))

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]nicolaev
2008-04-22 05:58 pm UTC (link)
http://feduta.livejournal.com/291589.html

(Reply to this) (Parent)


[info]shao_s
2008-04-22 08:16 pm UTC (link)
Прочиталось, как будто текст из книг о революциях.
Рад, что в Белоруссии есть люди, не сгибающиеся перед режимом. Сочувствую осуждённым.
Так победим!

(Reply to this) (Thread)

Reply to your entry...
[info]nicolaev
2008-04-23 05:28 am UTC (link)
Спасибо!

(Reply to this) (Parent)


[info]shao_s
2008-04-22 08:19 pm UTC (link)
P.S. Пардон за русский язык - по-белорусски говорить не умею, только читаю.

(Reply to this) (Thread)

Reply to your entry...
[info]nicolaev
2008-04-23 05:28 am UTC (link)
:) Главное - по-человечески :))
По-русски я и понимаю, и говорю на отлично :)))

(Reply to this) (Parent)


(39 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…