| Andrej Wojsłaŭ Mikałajeŭ-Paszkiewicz (Wojsza) ( @ 2008-07-04 17:42:00 |
| Entry tags: | belarus, bunt, internet |
БУНТ. Заява ў сувязі з выбухам 4 ліпеня.
Актывісты моладзевага руху супраціву БУНТ выказваюць шчырыя спачуванні пацярпелым у выніку выбуху ў ноч на 4 ліпеня падчас святкавання афіцыйнага Дня Незалежнасці ў Менску.
Мы заяўляем, што катэгарычна асуджаем дзеянні тых, хто здзейсніў гэты жахлівы тэракт і рашуча выступаем супраць любых гвалтоўных дзеянняў.
Мы заклікаем беларускі ўрад правесці шчыльнае расследаванне па факту выбуху і пакараць вінаватых. Мы заклікаем людзей, якія маюць інфармацыю, датычную выбуху, звязацца з праваахоўнымі органамі і журналістамі для прадухілення магчымых фальсіфікацый вынікаў расследавання.
Мы заклікаем беларускі ўрад адмовіцца ад спробы звязаць гэты тэракт з далейшым абмежаваннем правоў і свабод грамадзян, а таксама выкарыстаць як апраўданне дадатковых рэпрэсій у бок дэмакратычных актывістаў падчас выбарчай кампаніі ў Палату Прадстаўнікоў.
Мы спадзяемся, што беларускі ўрад зробіць усё магчымае, каб у будучым не дапусціць падобных трагедый.
Моладзевы рух супраціву БУНТ
04.07.2008.
In English: http://nicolaev.livejournal.com/769263.h
По-русски: http://nicolaev.livejournal.com/769463.h