Andrej Wojsłaŭ Mikałajeŭ-Paszkiewicz (Wojsza) ([info]nicolaev) wrote,
@ 2008-07-15 12:11:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Entry tags:belarus, bunt, internet

Алесь Краўчэня - 1
Live Journal User Rating

"Актывіста БУНТ'у з Баранавіч Алеся [info]xopca Краўчэню прызываюць у войска. Тыдзень таму быў падпісаны загад аб яго адлічэнні з 4 курса інжынернага факультэта Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэту. Па стандартнай для актывістаў прычыне - "акадэмічная непаспяховасць", Краўчэню не дапусцілі да здачы летняй сесіі. Рэальнай жа падставай для адлічэння была актыўная апазіцыйная дзейнасць. Напрыклад, 25 сакавіка 2008 года, на Дзень Волі, Алесь быў арыштаваны ў Баранавічах за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці. Тады ён знаходзіўся 2 дні ў ІВС і атрымаў адміністратыўны штраф у 350 тысяч рублёў. Інтэрв'ю для мясцовай газеты “Intex-Press”, якое ўтрымлівала крытыку ў бок дзейнасці БРСМ у Баранавічах, таксама не паспрыяла станоўчаму вобразу ідэалагічна выверанага студэнта. Асобай адлічанага студэнта адразу зацікавіўся ваенны камісарыят. 11 ліпеня на хатні адрас Краўчэні прыйшоў прадстаўнік ваенкамата і пад роспіс уручыў позву на 15 ліпеня 2008 на медычную камісію. Алесь запаўняў анкету па-беларуску. У анкеце для бацькоў у пункце "Ці будзе даваць ваш сын прысягу?" Алесева маці напісала, што Радзіме - так, а Лукашэнку - не..."

Крыніца: http://www.buntby.com/by/news/2008/jul/15/krauchenia/




(1 comment) - (Post a new comment)


[info]al_mikola
2008-07-15 10:49 am UTC (link)
Хлопец, вазьмі свае йдэі дый рэвалюцыянізуй часьць. І потым гэтыя табе ня скажуць, маўляў, у арміі не служыў...

(Reply to this)


(1 comment) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…