| Andrej Wojsłaŭ Mikałajeŭ-Paszkiewicz (Wojsza) ( @ 2008-07-17 22:12:00 |
| Entry tags: | belarus, bunt, internet, personal |
Тролінґ оптам і ў розьніцу
Адная з высноваў наконт выпадку з
asabistydalakop`ам і
minsk_by.
Калі жартаўнікі пішуць у 'нэце правакацыйную лухту, асабліва небясьпечную - пра тэрарызм, экстрэмізм - ня трэба выпрабоўваць на пачуцьця гумару чытачоў сваемі крэятыўнымі камэнтамі. Калі жартаўнік пытае пра выбухоўку - ня трэба прапаноўваць яму выбухоўку оптам са спасылкай на сайт КДБ. Ня толькі Зянон, але й апера, як вядома, чытаюць ЖЖ. І, нажаль, не ў браўзэры, а ў раздрукоўцы. Яны суворыя дзядзькі без пачуцьця гумару. Яны бачаць прынесеную ім раздрукоўку, бачаць слова "выбухоўка", ня бачаць жартоўных гіперлінкаў, і пачынаюць будаваць версыі... Тут яшчэ правая рука сілавога блёку ня ведае, што робіць левая, а ногі танчаць таксама на свой лад - залішні гемарой... Лепш не гумарыць з тролямі, а грубіць ім, :) а 'шчэ лепш - памаўчаць увогуле...
Тэма аб гэным: http://community.livejournal.com/minsk_b