 | Andrej Wojsłaŭ Mikałajeŭ-Paszkiewicz (Wojsza) ( nicolaev) wrote, @ 2008-08-03 00:47:00 |
Пра патройную этнічную сьвядомасьць Дзяцюка

"Я пераконваюся, што не магу быць толькі беларусам, асабліва жывучы ў Беларусі. Я ведаю, што я беларус, але акрамя гэтага я таксама паляк і літвін, і кожная э гэтых ідэнтычнасьцяў для мяне вельмі важная, патрэбная, бо я не адчуваю сябе ані выключна палякам, ані выключна літвінам, ані беларусам. Здаецца гэта нармальна ў нашай краіне, і я разумею тых беларусаў, якія не адрозніваюць сябе ад расейцаў (рускіх). Яны таксама маюць больш за адну ідэнтычнасьць. Так у нас здаўна было. Але кім я сябе аніяк не адчуваю дык гэта расейцам. Для мяне гэта абсалютна чужы народ. Вось і дзіўна, большасьць цяперашніх беларусаў, лічы, напалову расейцы (па сваёй сьвядомасьці), а значыць я не магу быць часткай іх нацыі. Але ж гэта адна з маіх трох ідэнтычнасьцяў. Во як"