| Andrej Wojsłaŭ Mikałajeŭ-Paszkiewicz (Wojsza) ( @ 2008-08-04 13:30:00 |
| Entry tags: | belarus, internet, litvania, personal |
Беларусы - антылітвінскі праект
Сярмяжная праўда сьвядомага беларуса...
А што, трапна сказаў, я на'т не крыўдую, а на'т цытую!
На гэным тле толькі злую ўсьмешку выклікаюць намаганьні некаторых
зрабіць аксыёмай вельмі сумнеўную тэарэму: "Літвін = Беларус! ВКЛ = Беларусь!"...
"Даўно ўжо кажу: не дурыце беларусам іх голавы ўселякімі там зпаланізаваўшыміся "ВэКаэЛамі" і "ліцьвінствамі"! Беларусы - з самага пачатку гэта "антыліцвінскі праект"! Ідэя аб "беларускасці" паўстае з "заходнерусізма". Менавіта ў "заходнерусізме" пачалося абгрунтаванне самабытнасці беларускай народнасці. Аматары "літоўскай старадаўнасьці" і "ліцьвінства" няхай шукаюць сваю "вялікакняскасьць" і сваіх "ліцьвінаў" ў Польшчы, а менавіта - на яе "крэсах заходніх", ў былых нямецкіх землях - у Сілезіі і Памераніі, куды ў асноўным і амаль цалкам "ліцьвінская традыцыя" і з'ехала адсюль пасля апошняй вайны ў выніку т.зв. "абмена насельніцтвам". Аматары ж "беларускасці" павінны дзякваць Богу, па-першае, за "расейскую імпэрскасьць", з-за якой "тутэйшыя" зараз не пералічваюцца ў адным спісе з "кашубамі", "мазоўшамі" ды "шлёнсцамі"; па-другое, за "бальшавізм" і "сталінскую нацыянальную палітыку", з-за якіх мы ў выніку зараз маем такія з'явы, як "беларускі народ", "Беларуская дзяржаўнасць" ды "монаэтнічная краіна - Беларусь"!"
А эксперт Уладзiмiр Арлоў, пiсьменнiк, гiсторык зьдзівіў мяне сярмяжнай лажай: "Мне цiкава, цi вядома панi Марыi тое, што яе продкi паходзяць менавiта з беларускай шляхты". Ахранець! Гэта князёўна Марыя Сапега ня ведае сваех польска-літоўскіх продкаў на стагодзьдзі назад, а вось заходнерускія арловы, мікалаевы, івановы - ведаюць усё, як ёсь...