| Andrej Wojsłaŭ Mikałajeŭ-Paszkiewicz (Wojsza) ( @ 2008-08-16 10:57:00 |
"...У 1890 - пачатку 1900-х г. Пілсудскі ў сваіх артыкулах і лістах вельмі рэдка ўжываў слова “беларусы”. Часцей ён пісаў пра ліцвіноў і русінаў. Выкарыстоўваючы гэтыя тэрміны, Пілсудскі працягваў традыцыю ягелонаўскіх часоў падзяляць жыхароў Вялікага Княства не па этнічнай прыналежнасці, а па канфесіі. Русінамі ён называў усіх праваслаўных жыхароў Рэчы Паспалітай, да якіх належалі беларусы і ўкраінцы. Пад ліцвінамі ён разумеў літоўцаў і беларусаў -каталікоў, а ў некаторых выпадках — усё насельніцтва гістарычнай Літвы. Толькі з 1904 г. Пілсудскі пачаў выразна ўжываць назву “беларусы-каталікі”, адасабляючы іх ад этнічных літоўцаў, за якімі ў польскай мове трывала замацаваўся старажытны этнонім жыхароў ВКЛ — “ліцвіны”..."
"Беларускае пытанне ў палітычнай канцэпцыі Юзафа Пілсудскага (1899 — 1908)"