Andrej Wojsłaŭ Mikałajeŭ-Paszkiewicz (Wojsza) ([info]nicolaev) wrote,
@ 2008-09-27 13:27:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Entry tags:belarus, internet, litvania, personal

Мая ідэнта
Live Journal User Rating

Я тады наогул неведаю хто)
— А за каго сам сябе ўважаеш?
— Цяжка адказаць, за крывіча…

— Ну вось, значыцца крэва-крывіч :) Але-ж, пэўна, як і мне, не замне, калі хтосьці назаве беларусам :) Я-ж сябе крывічом не адчуваю. Хоць разумею, продкі мае на ўсходняй Меншчыне перад як стацца каталіцкімі літвінамі былі праваслаўнымі руськімі, а ’шчэ раней — паганскімі крэвамі :) Але-ж гэта так даўно была, што ані крэвам, ані на’т русінам (і, адпаведна, беларусам з паходжаньня) сябе не адчуваю. Калі беларус — дык праз сучаснае поданства. Праз паходжаньне й культуру — літвін — хуцей традыцыяналісты, чымся нацыяналісты літвін. Таму не паўстае занадта востра выбар спаміж, напрыклад, літвінскай і беларускай ідэнтамі — бо для мяне нармальна мець герархію тоеснасьцяў.

Пэўныя сакральныя ўзроўні — вышэйшыя. Пра гэныя тоеснасьці лепш не распаўсюджвацца. Скажу хіба што: усі гэныя зямнога розуму пабудовы тоеснасьці — што літвін, што беларус, што яшчэ хто — ё ілюзыяй, цацкай сьведамасьці, часоваю зьявай (покуль Сьмерць не парве шоры на вачох). Таму гульня ў літвінства ці ў беларушчыну — дробязі ў параўнаньні з “жыцьцям вечным”. Але-ж нацыянальна-патрыятычныя гульні з тоеснасьцю — вельмі цікавыя й нармальныя для звычайнага чалавечага жыцьця, якім жыву цяперака. І вось маё самавызначэньня сёньня: літвін беларус, літвін РБ. беларускі літвін.

1 узровень — галоўны, прыярытэтны — ЛІТВІН. а) Прадусім, літвін — як крэўны дзедзіч зусім не мітычных дзядоў — літвінаў-каталікоў ВКЛ. б) Па-другое, літвін — водле глыбокага ўсьведамленьня ўласнае належнасьці да культурна-гістарычнага абшару Вялікае Літвы, былога ВКЛ — абшару, які рэяльны, не мітычны; адпаведна, мае права на існаваньне й адмысловая літоўска-літвінская тоеснасьць. в) Па-трэцяе, літвін — як нацыянальнасьць, што нараджаецца навідавоку, да якой я, відавочна, блізкі й лаяльны (нацыянальнай творчасьцю ў гэтым накірунку займаюцца сябры Алеся-Яна [info]litua Карвацкага й Алеся [info]gorliwy_litwin Белага). Такім чынам, ЛІТВІН для мяне ўласна ё самавызначэньнем, прадусім, этнічным, далей — культурна-рэґіянальным, а потым ужо — нацыянальным (дзеля абгрунтаваньня нацыянальнага кшталту пазначэньня сябе як літвіна ў якіх-колечы дакумантах і перапісных аркушох). Збольшага, словы “літвін”, “litwin”, “lietuviai”, “литовец” для мяне, лінґвістычна, ё сынонімамі (рознае — калі маюцца на ўвазе тоеснасьці нацыянальнага кшталту)…

2 узровеньбеларус. Не як нацыянальнасьць, а як сучаснае маё дзяржаўнае поданства, лаяльнасьць і мейсца жыхарства — Рэспубліка Беларусь. Пэўныя здабыткі ўласна беларускай культуры сталіся мне роднымі (мова, клясычны правапіс, сучасная дэпаланізаваная лацінка), але гэнае ня ё падставаю дзеля прымату беларускай ідэнты (як няма падставы дзеля назваці рускай маю рускамоўную маці).

3 узровеньканфесыйнае самавызначэньне — хай застанецца па-за разглядам: рэліґійна я вельмі талярантны, і не такі руплівы вернік, каб меўся практычны сэнс мець асобнае самавызначэньне водле веравызнаньня. У прынцыпе, мая — насамрэч глыбокая — нутраная рэліґійнасьць ё часткай культурнага складніку маёй літоўскасьці-літвінства…

“Литвинская (литовская) идентичность сегодня”

Запрашаем годна сустрэці Перапіс-2009
разам з [info]litviny2009 і [info]lithuaniae2009!




(7 comments) - (Post a new comment)


[info]symon_salavejka
2008-09-27 11:11 am UTC (link)
О! Нешта новае і цікавае на тэму!
Дзякуй :)

(Reply to this) (Thread)


[info]nicolaev
2008-09-27 11:14 am UTC (link)
Здароўе пана! :))

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Stralcou-Karwacki
(Anonymous)
2008-09-27 07:45 pm UTC (link)
Tut treba adznaczyc, szto asabista dla mianie Litwinstwa nia calkam nacyjanalnasc i nie na pierszym miescy jak nacyjanalnasc. Heta chutczej swietapohlad. Tolki pierapis aktualizawau hetaje pytannie jak nacyjanalnasci, bo wiadoma my spadziajemsia dziakujuczy hetamu niejak razhojdac "bielaruskuju sytuacyju".

A pa szmatuzrouniewasci majem padabienstwa. Adno szto ja dla siabie adczuwaju jaszcze Reczpaspalitauski uzrowien, jaki czasta atajasamlajecca z polskim.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: Stralcou-Karwacki
[info]nicolaev
2008-09-28 07:31 am UTC (link)
"asabista dla mianie Litwinstwa nia calkam nacyjanalnasc i nie na pierszym miescy jak nacyjanalnasc. Heta chutczej swietapohlad. Tolki pierapis aktualizawau hetaje pytannie jak nacyjanalnasci"
 
Voś! Mienavita tak i dlia mianie: litvinstva razhliadajecca ŭ jakaści nacyjanaĺnaści toĺki ŭ kantekście perapisu nasieĺnictva i paznačeńnia nacyjanaĺnaści ŭ dakumantach. Uvohulie-ž dlia mianie litvinstva jo nie nacyjanaĺnaj, a etna-kuĺturna-śvietapohliadnaj tojesnaściu.

(Reply to this) (Parent)


[info]nicolaev
2008-10-19 12:50 pm UTC (link)
Мая ідэнта - 2: http://nicolaev.livejournal.com/898593.html

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]nicolaev
2008-12-16 01:00 pm UTC (link)
Мая ідэнта - 3 http://nicolaev.livejournal.com/914761.html

(Reply to this) (Parent)


[info]gurzuff
2008-10-10 04:15 pm UTC (link)
в Україні прізвище Литвин теж поширене)

(Reply to this)


(7 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…