|  Шаноўныя госьці! Каб вам спрасьціць арыентацыю ў маім Дзеньніку, допісы згуртаваныя шэрагам ключавых словаў. Абірайце цэтлікі-разьдзелы й глядзіце тое, што больш за ўсё гэтаму ключавому слову адпавядае.
Асабістае | Дзяды | Мудрасьць | Тыбет | Litvania | Беларусь | Вярбоўка | Актывісту | БУНТ! | Рэйкі | Мова | Вершы | Воблака-9 | Кашаччэ | Zooпарк | Мілітары | Сеціва | LJ | Гумар | Рознае - Cetliki:belarus, bunt, cat, civilactivist, dziady, humour, internet, litvania, lj, military, misc, mova, oblako-9, personal, poetry, recruiting, reiki, tibet, wisdom, zoo
| |
|
|  "Гісторыя паўстаньня 1863-1864 гг. на Ігуменьшчыне (Бярэзіншчыне)" Распавядаецца пра падзеі падчас паўстаньня ў мясьцінах, дзе жылі мае дзяды (ля Раванічаў). Распавядаюць пра бой з карнікамі, аб якім казаў я ўчора. Дарэчы, ува ўчорашнім запісы камэнтам пра закатаванага маемі землякамі рускага папа. Дарэчы, поп той мала што стукачом і правакатарам маскальскім быў, дык яшчэ пасьля вышэйазначанага бою катаваў параненага палоннага інсурґента... | |
|
|  Хтосьці, пэўна, адзначыць заўтра ўгодкі Канстытуцы РП 3 траўня. Я - ня ўпэўнены. Як чуўшы, тая Канстытуца поўнасьцю скасавала аўтаномію ВКЛ на карысьць Польскае Кароны. Хіба гэта радасьць для літвіна, што адданы Літве й Кароне Літоўскай, хоці пэўным чынам, як і павінна дзедзічу шляхцінскаму, лаяльны Літве Рэчы Паспалітай?.. | |
|
|  "Все ветви вашего рода - сплошные католики. А што адштурхоўвае ад каталіцкай веры продкаў?" Нічога не адштурхоўвае. Лаяльны да хрысьцянаў увогуле. Але сам я сотні й тысячы гадоў быў веры тыбецкай. Пану гэтае цяжка ўявіць, але гэта так. Мы дужа розныя. Продкі продкамі, але ў мяне ё ўласнае жыцьця - шмат веку адвеку... Калі браць прыклад з бацькоў, чаму б ня быць, як яны, баязьлівай саўковай біямасай? Яны-ж бацькі! Але ў мяне - свой шлях, і свая галава на плячох. Лаяльны да каталіцкае веры дзядоў, але гэта ня ёсь прычынай, каб адмовіць тыбецкай веры маёй уласнай і маіх бацькоў з Тыбету. | |
|
|  Мне сказаў спадар адзін беларус, што сучасныя ліцьвіны - сэпаратыстыя... У якім сэнсе, на якім узроўні? На мэнтальным? Так. На фізычным, зямным? Не. Ліцьвіны беларусам не пагражаюць. Нас замала, мы рассыпаныя па ўсёй зямлі, як дунаданы Міжзем'я - нясем дух Нумэнора й баранім зямлю гэту ад цямрэчы, пакуль гобіты пьюць піва й крамбамбулю. :) Кіньце нас у спакоі ды самі супакойцеся - так абодвум лягчэй займайцца больш актуальнымі рэчамі. Мы ня ворагі вам - мы проста ня вы й не як вы. :) Калі ўжо мы сэпаратыстыя, дык чым мы горшыя за сэпаратыстых беларусаў, якія ня хочуць рускімі звацца і ў Расеі жыць? :) Мы, прынамсі, не аддзяляем ад Беларусі Наваградзкі замак. :))) Затое Вільня ўжо нашая! :) Прынамсі ў сэрцы, бо не аддзяляю сябе ані ад Вільні, ані ад Літвы, хто б ня жыў тамака... Зь ліцьвінам паразуменьне знайсьці лягчэй тутэйшым любога этнасу. Бо ліцьвіны - хуцей краёўцы (адданыя зямлі літоўскай), чымся этна-нацыяналістыя...
"Вызначцеся, калі ласка, самі, і мне патлумачце - дык ці ліцьвіны зь беларусамі адзін народ?"
Беларускамоўныя беларусы й беларускамоўныя рускія ці адзіны народ? :) А беларускамоўныя і рускамоўныя беларусы? :) А рускамоўныя беларусы й рускамоўныя рускія? :) Як тутака межы правесьці бязь генавай экспертызы? Толькі так: кім чалавеча сябе кліча і ўсьведамляе, тым хай будзе. Ёсь, пэўна, нешта тонкае, што спрычыньваецца да таго, каб называць сябе гэтак ці гэнак...
Мае блізшыя продкі - беларусы (а дзеда й прадзедаў, пэўна, палякамі запісвалі, бо каталікі), далейшыя - ліцьвіны. Кім мне звацца цяперака, калі ад палякаў ці льцьвінаў маех выйшлі беларусы? :) Зваўся беларусам. Далей хачу звацца ліцьвінам.
"мае бедныя мазгі ніколі ня ўведаюць, чаму "ад палякаў ці льцьвінаў выйшлі беларусы". Беларусы выйшлі ад беларусаў"
Мае продкі былі ліцьвінамі. Расейцы запісвалі тутэйшых або рускімі, а каталікоў - палякамі. Мая бабуля атрымала савецкае пасьведчаньне аб нараджэньні не ў 1917-ым лістападзе, а ў 1936-ым. Тамака напісана, што мой прадзед і прабабка - беларусы. Кім сябе назваці, каб кулю ў патэліцу не атрымаць? І "дзякуй Божа, што не маскаль". :) Прадзед да 1917 гаварыў па-польску, у 1917 гэта стала сьмяротна небясьпечна - хуценька загаварылі па-простаму. А як праз колькі год перабраліся ў Менск - загаварылі па-гарадзкому...
Я першы ў сваім родзе, хто за апошнія прынамсі 80 гадоў пабытова карыстаецца зь беларускае мовы, і нават піша па-польску... | |
|
|  Наўздагон "Dewiza"... Папярэдні допіс рабіў кшталту па-польску, каб пачуць камэнты ад менавіта хто добра валодае польскай (іншыя, пэўна, допіс проста прагарнулі). Дзякую ўсім за камэнтары. Працягваем... - A chamu heta treba na pol'skaj devizy rabic'? Belaruskaja hamskaja? Sapega na belaruskaj razmawliaw. - Маю жаданьне, каб герб адпавядаў не сучаснай, а былой - ґеральдыке ВКЛ. Пэўная стылізаца пад "залаты век" Літвы. Не імітаца, а стылізаца! Дык вось: я канешне ня спэц, але-ж ніколі ня бачыў тутэйшых гербаў, шо мелі б дэвізу ці-то па-беларуску, ці-то па-руску. Звычайна - лаціна, або па-польску. Можна й лацінай - бо ліцьвіны ё нашчадкамі антычнага рымскага гяроя. :) Можна па-польску. Можна ўвогуле дэвізу не пісаці ( amberss кажа, нібыта дэвізы сярод літоўскае шляхты ня малі пашырэньня). Цікава, на якой мове робяць дэвізы-наватворы ў сучаснай Літве? Прапаную выказацца наконт такога дэвізу: "Сьвятло і Вольнасьць" - наколькі патасна й густоўна? :) Або "Сьветласьць і Вольнасьць". "Światłość i Wolność" - па-польску. Сьветласьць - зьзяне, моц нутранага Сьвятла, што прасякае наўкольле. Сьветласьць увасабляе ўвесь пазітыў, усе сьветлыя якасьці, у тэм ліку й любоў, і вернасьць, мужнасьць... Вольнасьць - воля, свабода ў розных праявах... А якія адценьні значэньня польска-беларускага словаў "сьветласьць", "вольнасьць" ведае шаноўнае спадарства?
p.s. Строго говоря, отсутствие девиза в родовом гербе не означает его неполноты: ведь девиз не является ни особым атрибутом статуса (он общедоступен), ни обязательным элементом герба (будь-то дворянского или гражданского). Владелец герба, в котором девиза исстари не было, вправе избрать таковой и поместить в герб – как правило, на ленте под щитом. Нововведенный девиз может быть свободно воспринят наследниками родового герба. | |
|
|  - Многие склонны считать самобытные гербы «картинками под герб», игрой в гербы... - К таким выводам приводит незнание того, что есть герб, а равно незнание своих собственных прав. В действительности же – герб, принятый самостоятельно, становится действительно гербом, а не «подражанием гербу», при соблюдении всего двух условий. Во-первых, этот герб должен быть согласован с собственно геральдическими правилами, касающимися структуры, расцветки, сочетания элементов, выбора фигур и т.д. Во-вторых, в нем не должно быть нарушений так называемого гербового права, то есть той области геральдики, которая непосредственно имеет правовое измерение. То есть: нельзя покушаться на что-либо чужое: на какие-либо ранговые атрибуты, не принадлежащие обладателю герба, на элементы чужих гербов. Выбор у гражданина России простой: если он хочет герб – он принимает герб своей волей. Если он хочет государственного (а иного и быть не может) пожалования – он сидит и смирно ждет, когда государство обратит свой взор на геральдические запросы граждан. Это смиренное ожидание можно будет передать по наследству. Вместо герба, который передаст своим детям более инициативный гражданин.
- А как быть с тем, что человек хочет проявить патриотические чувства и помещает в свой герб символику своего города или региона...
- Или своей страны?.. Нет, так нельзя. Тот, кто хочет чем-то воспользоваться, должен спросить разрешения. Это даже не постулат геральдики: это азы приличий. Самовольное использование герба или иного официального символа региона или города в личном гербе – недопустимо. «Естественное» желание вставить в свой герб символы малой или большой родины может быть по-человечески понятным, но, понятное или непонятное, оно совершенно неграмотно и противоречит всему строю геральдики... | |
|
| |