|  Шаноўныя госьці! Каб вам спрасьціць арыентацыю ў маім Дзеньніку, допісы згуртаваныя шэрагам ключавых словаў. Абірайце цэтлікі-разьдзелы й глядзіце тое, што больш за ўсё гэтаму ключавому слову адпавядае.
Асабістае | Дзяды | Мудрасьць | Тыбет | Litvania | Беларусь | Вярбоўка | Актывісту | БУНТ! | Рэйкі | Мова | Вершы | Воблака-9 | Кашаччэ | Zooпарк | Мілітары | Сеціва | LJ | Гумар | Рознае - Cetliki:belarus, bunt, cat, civilactivist, dziady, humour, internet, litvania, lj, military, misc, mova, oblako-9, personal, poetry, recruiting, reiki, tibet, wisdom, zoo
| |
|
|  "Гісторыя паўстаньня 1863-1864 гг. на Ігуменьшчыне (Бярэзіншчыне)" Распавядаецца пра падзеі падчас паўстаньня ў мясьцінах, дзе жылі мае дзяды (ля Раванічаў). Распавядаюць пра бой з карнікамі, аб якім казаў я ўчора. Дарэчы, ува ўчорашнім запісы камэнтам пра закатаванага маемі землякамі рускага папа. Дарэчы, поп той мала што стукачом і правакатарам маскальскім быў, дык яшчэ пасьля вышэйазначанага бою катаваў параненага палоннага інсурґента... | |
|
|  Віртуальны музэй абярэгаў беларусаў: "Праект з’явіўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Ініцыятарамі стварэння Віртуальнага музея абярэгаў беларусаў выступілі выкладчыкі кафедры этналогіі і фальклору Крук І.І. і Катовіч А.В." via sivier from by_ethno | |
|
|  Хтосьці, пэўна, адзначыць заўтра ўгодкі Канстытуцы РП 3 траўня. Я - ня ўпэўнены. Як чуўшы, тая Канстытуца поўнасьцю скасавала аўтаномію ВКЛ на карысьць Польскае Кароны. Хіба гэта радасьць для літвіна, што адданы Літве й Кароне Літоўскай, хоці пэўным чынам, як і павінна дзедзічу шляхцінскаму, лаяльны Літве Рэчы Паспалітай?.. | |
|
|  Наўздагон "Праекты перапісных лістоў"... Прыклад запаўнення графы "национальность" на перапісу-2009 Заўважма, спадарове, што ЛИТВИН(-КА) пішым па-руску. Бо вынікі будуць апрацоўвацца, пэўна, машыннымі сродкамі. Нават як усі астатнія адказы дамо па-беларуску, настойліва радзім ЛИТВИН пісаць па-руску! Сур'ёзныя людзі-літвіны - на'т зацятыя беларускамоўныя й лацінкавыя - радзяць гэтак рабіць. Мы-ж не цацкаемся, не прагнем вычварнуцца і сунуць вялікую дулю Маскве (насамрэч - сабе, бо Маскве нашыя вычварэнствы ўразнабой - што сланом крапіва). Нам трэба выступіць кансалідавана й даволі дакладна падлічыць - колькі нас - літвінаў рознага кшталту - ёсь на Беларусі. Калі нас апынецца болей за тысячу, маем патрапіць у пэўную справаздачу як літвіны, а не як "іншыя". Пішыма "национальность" аднолькава - па-руску - каб не была разначытаньняў і стрэлаў гарохам у неба...
Каліласачка на litviny2009 і lithuaniae2009! | |
|
| |