«Za wolność naszu i waszu»
Światłość I Wolność!
Śviežanina 
24-Сак-2011 09:11 am - Перадусім
AndReika Shaman, AndReika Tibet Belarus Bielarus, swieczka, Jewel Tibet Belarus Bielarus
Live Journal User Rating

Шаноўныя госьці!
Каб вам спрасьціць арыентацыю ў маім Дзеньніку, допісы згуртаваныя шэрагам ключавых словаў. Абірайце цэтлікі-разьдзелы й глядзіце тое, што больш за ўсё гэтаму ключавому слову адпавядае.


Асабістае | Дзяды | Мудрасьць | Тыбет | Litvania | Беларусь | Вярбоўка | Актывісту | БУНТ! | Рэйкі | Мова | Вершы | Воблака-9 | Кашаччэ | Zooпарк | Мілітары | Сеціва | LJ | Гумар | Рознае

14-Тра-2008 07:25 pm - 14.05.08. Наркамаўка
AndReika Shaman, AndReika Tibet Belarus Bielarus, swieczka, Jewel Tibet Belarus Bielarus
Live Journal User Rating

Сёньня ўпершыню за апошнія 20 год (як вучыўся ў школе) пісаў па-беларуску "наркамаўкай". :) Проста трэ' была пэўны крэятыўчык напісаць менавіта "наркамаўкай"...

Дарэчы, галоўны беларусазнаўца паліць!
"Лукашенко лично рассмотрит новые правила белорусской орфографии"

18-Крс-2008 09:15 am - 18.04.08. Адвакат д'ябла
AndReika Shaman, AndReika Tibet Belarus Bielarus, swieczka, Jewel Tibet Belarus Bielarus

Увесь дзень учора апазыцыйныя СМІ пісалі, што суддзя на Працэсе-14 нібыта забараніла сьведку-даёваму адказваць на беларускамоўныя пытаньні па-беларуску.

- Вашае падразьдзяленьне спрабавала выціснуць людзей на тратуар?
- Так, мы спрабавалі накіраваць частку мітынгуючых на тратуар. - Дарэчы, адзіны сьведка, які адказаў на пытаньне на беларускай мове, на што была зроблена заўвага судзьдзі: "Если вам сложно, можете отвечать на русском, его тут все понимают".
http://donjeune.livejournal.com/105970.html

За ўсёй сваёй абрыдласьцю да "подзащитной" мне цяжка ўявіць тутака забарону гаварыць па-беларуску. Але ксенафобія і ціск на сьведку - пэўна так...

22-Сак-2008 02:47 pm - 22-23 сакавіка - агульнабеларуская дыктоўка - 2
AndReika Shaman, AndReika Tibet Belarus Bielarus, swieczka, Jewel Tibet Belarus Bielarus
Live Journal User Rating

Праслухаў агульнабеларускую дыктоўку :)
Праслухаў, бо пісаць з гэткай хуткасьцю праблемна, пэўна, на'т не паралюшаным :)))

21-Сак-2008 10:10 am - 22-23 сакавіка - агульнабеларуская дыктоўка
AndReika Shaman, AndReika Tibet Belarus Bielarus, swieczka, Jewel Tibet Belarus Bielarus
Live Journal User Rating

А я сёньня на баявым пасту. :)
А хто паклаў на СУП, той не даведаецца пра значнейшую за суп рэч...

"Хочаш далучыцца да напісаньня агульнабеларускай дыктоўкі з нагоды 90‑х угодкаў БНР, але ня ведаеш, дзе пісаць? Пішы дома! У суботу, 22 сакавіка і ў нядзелю, 23 сакавіка з 12-й да 13-й і з 16-й да 17-й гадзіны ў эфіры Эўрарадыё прагучыць дыктоўка, якую будуць пісаць беларусы па ўсім сьвеце. Слухаць Еўрарадыё ў гэты час можна ў інтэрнэце на www.euroradio.fm, а таксама на спадарожніках Hotbird 6 (13° East (11013МГц/Н/27500)) і Sirius 4 (5°East (12379.62МГц/H/27500)). p.s. З 20 да 30 сакавіка на сайце Еўрарадыё можна будзе спраўдзіць, як ты напісаў дыктоўку праз адмысловую форму. Сачы за абнаўленнямі на euroradio.fm!"

Крыніца: http://community.livejournal.com/by_mova/363307.html

12-Сак-2008 04:07 pm - Polakom - po polsku - 3
AndReika Shaman, AndReika Tibet Belarus Bielarus, swieczka, Jewel Tibet Belarus Bielarus
Live Journal User Rating

Наўздагон "Polakom - po polsku - 2",
дыялёґ з панам Славамірам Адамовічам...

- a mozhe pan norgem po-narvesku?)))))

- А які з пана Славаміра норґей! :))) Проста людзі бывае маюць пэўную сваю - сапраўды сакральную - родную мову, пачуўшы якую, сэрца іхнае дрыжыць... Для тутэйшых палякаў, рускіх, татараў, габрэяў і расейскамоўных беларусаў расейская мова ня ёсь сакральнай - яны чуюць яе на кожным кроку, і каб яна была моваю сэрца - тое сэрца ўжо б парвалася ад дрыжыкаў... :) Таму з тутэйшымі гавару або па-беларуску, або па-іншаму, калі сапраўды тая мова для чалавека сакральная, і калі сам я здольны ёй пісаць.

8-Сак-2008 10:50 pm - Як пачаць размаўляць па-беларуску?
AndReika Shaman, AndReika Tibet Belarus Bielarus, swieczka, Jewel Tibet Belarus Bielarus

Некалькі старэнькіх крэятываў :)
Калі 'шчэ толькі пачыналася мая беларушчына...

"Як пачаць размаўляць па-беларуску?"
"Мой шлях да сьвятой беларускай мовы"
"Асабістым прыкладам..."

8-Сак-2008 05:11 pm - tolki_belmova
AndReika Shaman, AndReika Tibet Belarus Bielarus, swieczka, Jewel Tibet Belarus Bielarus
Live Journal User Rating

14 траўня 1995 году, быў праведзены рэфэрэндум, на які выносіліся пытаньні аб скасаваньні бел-чырвона-белага сьцяга і герба “Пагоня” ў якасьці дзяржаўных сымбаляў, адмене статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, а таксама аб эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт.

11 красавіка дзевятнаццаць дэпутатаў апазыцыі БНФ на чале зь Зянонам Пазьняком на знак пратэсту абвясьцілі галадоўку, але былі зьбітыя ў залі парлямэнту і выкінутыя з будынку Дому ўраду. Супраць рэфэрэндуму выступілі шмат якія выдатныя прадстаўнікі інтэлігенцыі, у тым ліку і Васіль Быкаў.

Прызначэньне рэфэрэндуму 1995 году адбылося з парушэньнем Канстытуцыі, законаў і рэглямэнту Вярхоўнага Савету.

Рэфэрэндум 1995 году не адпавядаў Канстытуцыі, пра што і было заяўлена яшчэ ў часе абмеркаваньня ў Вярхоўным Савеце.

Рэфэрэндум не адпавядаў і “Закону аб усенародным галасаваньні (рэфэрэндуме)”, дзе сказана, што на плебісцыт не выносяцца пытаньні, якія закранаюць нацыянальныя каштоўнасьці (бел-чырвона-белы сьцяг, герб “Пагоня” і беларуская мова такімі і ёсьць). Пытаньні аб мове і інтэграцыі з Расеяй парушалі частку 3 артыкулу 3 гэтага закону. Да таго ж пытаньні аб сымболіцы і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт ня мелі юрыдычнай дакладнасьці і не давалі магчымасьці атрымаць дакладны адказ.

Прызначэньне рэфэрэндуму адбылася з парушэньнем рэглямэнту Вярхоўнага Савету (19 дэпутатаў былі зьбітыя). Сам працэс рэфэрэндуму таксама праходзіў з парушэньнем пакету законаў – “Аб рэфэрэндуме”, “Аб статусе дэпутатаў” і іншых.

Напрыклад, апанэнты Лукашэнкі ня мелі доступу да СМІ (рэфэрэндум супаў з выбарамі ў Вярхоўны Савет, але ўсе згадкі пра рэфэрэндум у выступах апазыцыйных кандыдатаў выразаліся), і насельніцтва ня мела магчымасьці, як таго патрабуе закон, атрымаць поўную інфармацыю па ўсіх чатырох пытаньнях і прыняць узважанае рашэньне.

Мелі месца і зафіксаваныя назіральнікамі фальсыфікацыі на ўчастках беспасярэдне 14 траўня.

Усё гэта дало магчымасьць дэпутатам БНФ адразу пасьля рэфэрэндуму заявіць, што дэ-юрэ бел-чырвона-белы сьцяг і “Пагоня” застаюцца дзяржаўным сымбалямі.

Дарэчы, вынікаў рэфэрэндуму 1995 году Вярхоўны Савет 12-га скліканьня так і не зацьвердзіў. Гэта зрабіў толькі ў 1996 годзе Вярхоўны Савет 13 скліканьня. А празь некалькі месяцаў Лукашэнка скарыстаўся пунктам аб праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт.

Для вяртаньня нацыянальных сымбаляў даволі будзе прыняць пастанову аб непрызнаньні вынікаў рэфэрэндуму 1995 году.

Каліласка ў [info]tolki_belmova

Staronka abnoŭlena Тра 14 2008, 10:02 pm GMT