Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

Зянон Пазьняк — Літвін-Беларус

dziaciuk: «Зянон Пазьняк - клясічны беларускамоўны літвін (каталік, выхадзец з Панямоньня, патрыёт ВКЛ). І адначасова першая постаць сучаснага беларускага нацыяналізма».

Нацыяналізм пана Зянона, здаецца, больш падобны на краёвы патрыятызм, што нас зь ім вельмі зьбліжае. Мне цяжка прыгадаць зь ягонага боку якіясьці заганы на народы Вялікай Літвы — тых жа «летувісаў-жмудзякаў», «ляхаў», «жыдоў». Я, напрыклад, дагэтуль, хоці не нацыяналісты, без праблем магу мець справы з нацыяналістымі тутэйшымі, якія ня гадзюць на мозгі, ня «вучуць жыцьцю» — мы ўзаемна цярплівыя адзін да аднаго; гэнкія нацыяналістыя патрыёты маюць выразны патэнцыял некалі пераўтварыцца ў Літвінаў-патрыётаў.

У Лізе Монархічнай ВКЛ пан Зянон уважацца меў ба за Літвіна, безумоўна. Справа ў тым, што тоеснасьць вызначаецца ўласна чалавекам. Пан Зянон, на маю думку, — Літвін; але, здаецца, публічна пан Зянон рэпрэзэнтуе сябе як Беларуса. Таму й нам ня варта зваць яго Літвінам, пакуль сам не назаве ся. Для ЛМ ВКЛ ніякай супярэчлівасьці тутака не існуе. У мяне маецца беларуская ідэнта, слабейшая за літоўскую. У пана Яна Карвацкага ё польская — слабейшая за літоўскую і, верагодна, параўнальная зь беларускай. Магу ўявіць, магу памыліцца, што ў пана Зянона маецца літоўская ідэнтычнасьць — на дадзены час, магчыма, ейныя праявы меньшыя за праявы ідэнты беларускай. Шчыра кажучы, каб ня быў монархістым (і, адпаведна, праціўнікам інстытуту прэзыдэнцтва ўвогуле), :) TOLKI ZIANON! быў ба маім кандыдатам на ролю Прэзыдэнта :)

Tags: belarus, internet, litvania, personal
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 45 comments