Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

Алесь Краўчэня — 5

У той час, як я тэлефанаваў бацьком актывістага БУНТ Алеся xopca Краўчэні, мяне ад 28-га лютага чакаў ягоны ліст у скрыні :) (Яшчэ са старой часткі.) «Усім-усім прывітаньні!» :) Казаў яму, каб не пісаў мне, не губляў час, а лепш кімарнуў трыху, адпачыў, памаліўся, альбо напісаў каму іншаму, хто можа крыўдаваці за маўчаньне… :) Некалькі дзён набіраў ліст на кампутары, і вось — каліласка… :)

Прывітаньне, дзядзька Эндрусь! :)

Не чакалі майго ліста? :) Мабыць, не. Проста хачу, каб Вы ведалі, як у мяне тут ідуць справы. Мо’ нешта зьмесьціце ў ЖЖ, каб астатнія не хваляваліся. Але большасьць зацікаўленых ужо пачала ліставаньне… Таму Ваш клопат можа быць зьведзены да невялічкага паведамленьня — так некалькі словаў…

Як Вы, мабыць, ведаеце, лёс закінуў мяне даволі далёка ад дому, але гэта сьмешная адлегласьць, калі ўзгадаць часы СССР… Хутчэй, гэта добра, што служу не дома. Нервуюся меней, неяк спакайней. Адзінае, наведваць мяне праблематычна… Бацькам — лішні клопат : ( Але я іх не напружваю, бо ёсьць пошта — ўсё неабходнае можна пераслаць…

Краявіды тут маляўнічыя. З вокнаў казармы бачна Свіслач, лес… Свежае, чыстае паветра. Па начох бачна зоры… Але бракуе часу, каб усім гэтым захапляцца.

Штодня — гаспадарчыя працы. Ці то змаганьне са сьнегам, ці то ў парку цёгаем розныя запчасткі…

Вось сёлета ў нас была «баявая» трэніроўка… Мне «пашчасьціла» патрапіць у хімічны назіральны пост. Колькі гадзінаў у акпе з дазіметрам… Рамантыка…

Частка, у якую я патрапіў, не зусім буд. бат.. Мы выконваем спецыфічную працу — пабудову часовых мастоў. Вось неўзабаве выправімся ў камандзіроўку — пад Шкловам зьбярэм мост цераз Дняпро.

Прайшоў першы месяц службы. Даволі хутка. За выключэньнем першых 3-4 дзён, астатнія праляцелі, як адзін. Але так заўжды лёгка казаць, калі азірацца назад…

КМБ заняў усяго 2 тыдні. Гэта быў курорт. Але мы шмат чаму паспелі навучыцца…

Прысяга адбылася ўрачыста. Але большае хваляваньне адчуў, калі пабачыў сям’ю… Насамрэч, блізкіх і сяброў вельмі не хапае… Калектыў яшчэ не пасьпеў скласьціся… Але зь некаторымі ўжо сябруем.

Пасьля такога вольнага цывільнага жыцьця звышскладана прымірыцца з жорсткай дысцыплінай. Але я намагаюся. Падшываць каўнер і матаць парцянкі я навучыўся ;) Астатняе — справа другасная…

Я патрапіў у батальён — самае элітнае фармаваньне :) Масты будуем мы :) Пасада старэйшага мантажніка шмат да чаго абавязвае. Хапіла б фізічнага здароўя… Працаваць прыйдзецца шмат… ’Шчэ спатрэбіцца авалодаць нівелірам — час ад часу давядзецца «падпрацоўваць» ґеадэзістам…

Дзень праходзіць, а думкі, не раз і не два, вяртаюцца дадому. Часам проста заміраю на месцы — адключаюся ад рэчаіснасьці… Тут іншае жыцьцё. Іншы сусьвет. Вам гэта вядома, я мяркую.

Харчаваньне тут файнае. Скардзіцца няма аб чым. Кантынгент в/ч невялічкі, таму ежы ўсім хапае, і якасьць яе гатаваньня на ўзроўні. На кухні працуюць цывільныя, таму нарадаў па сталоўцы ў нас няма :) Пайка, пэўна, адзін з найбольш радасных момантаў. На жаль, есьці хочацца амаль заўсёды :(

…Толькі што стала дакладна вядома, што ў аўторак (3.03.09) я еду на 1.5 месяцы ў вучэбку ў Слуцак. Здаецца, павінны былі пакінуць у Лапічах, але неяк раптоўна зьмянілі рашэньне. Ахвоты ехаць — аніякай. Толькі нэрвы псуваць… Ледзь-ледзь адаптаваўся, прызвычаіўся… Трэба нейкім чынам паведаміць астатнім новую адрэсу, якую ’шчэ сам ня ведаю… Лісты будуць прыходзіць сюды. Ліставаньне парушыцца… Ды й 7 сакавіка ў мяне Дзень Народзінаў. Бацькі зьбіраліся да мяне прыехаць… Як жа ўсё нязручна :(

Але па вяртаньні я буду мець пэўную катэґорыю, значык і 3 месяцы службы па-за сьпінаю :) Зьбіраўся ехаць у Бабруйск, у шпіталь — ёсьць пэўныя праблемы са здароўем. Вось зараз цікава, як і калі туды патрапіць…

А насамрэч, служба ідзе лёгка. Цяжка толькі трываць і заплюшчваць вочы на час. Бо ў вас таксама жыцьцё не прыпыняецца… Адбываюцца нейкія падзеі, штосьці зьмяняецца, але я аб тым на’т не здагадваюся… Інфармацыйны вакуум… Вось што мяне турбуе.

Хутка — пайка, доўгачаканы абед. А там, бачыш, і вячэра недалёка… Ммм… на’т ня ведаю, што Вам яшчэ распавесьці. Беспадзейнасьць і сьціслая насычанасьць не дазваляе напісаць разгорнуты ліст… Мусіць, варта прыпыніцца.

Абавязкова перадавайце ўсім-усім прывітаньне.
Магчыма, бацькі завітаюць да мяне — выйду ў сеціва, распавяду, што да чаго…

Служу я годна і не парушаючы прысягі. Служу народу і роднай Зямлі. Няхай зласліўцы кажуць, што трэба было бегчы, «касіць», але раз так сталася, трэ’ атрымаць з гэтага максімум карысьці. Загартую характар, загартую цела, пасталею, але застануся сабой.

Галоўнае, дачакайцеся мяне ;)

ŽYVIE AJČYNA! ;)

26.02.09.

Жаўнер войска беларускага Алесь Краўчэня

Праз бацькоў, прасіў перадаць яму ў нядзелю, 9 сакавіка (калі едуць да яго), віншаваньні й найлепшыя зычаньні, што да здароўя і службы — ад сябе й «ад сяброў і паплечнікаў — зь Менску, Вільні, Бабруйску й г.д.» :)

Tags: belarus, bunt, internet, military, personal
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 5 comments