Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

  • Music:

Кто такие полоно-литвины, и могут ли быть литвины не католической веры - 2

Наўздагон «Кто такие полоно-литвины,
и могут ли быть литвины не католической веры?»

«згодна майго апытання, наколькі б дылетанцкім яно не было, атэісты сярод літвінаў прадстаўлены даволі шарока. я таксама маю гонар быть атэістам. сярод маех знайомых йость літвіны, якія прытрымліваюцца ісламу (апрычона згадайма гісторую - некаторыя выбітныя літоўскія рады мають мусульманскае карэнне)»

Гэна ўсё-ж даволі-такі экзатычна :) Але-ж я проста казаў пра тых Літвіноў, якіх ведаю сам, таму — чыста суб’ектыўна :) Як казаўшы, «слишком разные люди зовут себя литвинами». Не беручы на сябе адказнасьці распісаць усі ймаверныя значэньні сярэднявечнага, навачаснага й сучаснага слова «літовец»\«літвін», спыніўся, прадусім, на тым, што мне бліжэй і ўцямней, на тым, пра што Вы й запытаўшы, паспрабаваў адпавесьці «што такое "Połono-Litwiny"?» :) Сярод «полоно-літвіноў», колькіх бы іх не сустракаўшы, ня бачыў жоднага атэістага, мусульманіна, юдэя (водле веравызнаньня).

«продкі літвінаў, крывічоў, дрыгавічоў, ўсіх славян
і балтаў спаведвалі "традыцыйныя" веранні»

А продкі тых продкаў былі анімістымі :) Гэта не дастатковая падстава, каб пераўтвараць літоўшчыну выключна ў культ Вужакі, Воўка ці Мядзьведзя :) Кожная сур’ёзная, не цацачная, літоўская культурная плынь абрала сабе пэўны гістарычны перыяд, які стаўся для ґенэзісу тэй плыні вызначальным, сфармаваў унікальную адметнасьць гэнага народу між іншых, хай і блізкіх, народаў. Этнакультурная сваесаблівасьць тых, каго мы, вельмі ўмоўна, мянуем «полоно-літвінамі», сфармавалася менавіта па Крэўскай вуніі, у варунках Жэчпосполітай. Гэта ня значыць, што раней ці пасьлей не фармаваліся літоўскія культуры іншага кшталту. Католіцкая культура Літвіноў ВКЛ Жэчпосполітэй нарадзілася не на пустым мейсцы, але адметнасьці ейныя, праз якія адрозьніваецца ад іншых тагачасных і сучасных культур Вялікай Літвы, сфармаваліся менавіта ў «залаты век шляхты». Што не замінае сёлета Лізе Монархічнай ВКЛ браць актыўны ўдзел у сьвяткаваньні першае ўгадкі назвы Літвы ў летапісах, якая была задоўга да заснаваньня ВКЛ, ня кажучы ўжо пра Крэўскую вунію… :)

«новалітоўская нацыя паўстала на падмурку полацка-літоўскага аб'яднання»

Мяне аж дрыжыкі ўзялі :))) «Нацыя», :)) ды ’шчэ й «новалітоўская» :) Але-ж я ўцяміў, што маеце на ўвазе. І ўсё-ж. Менавіта тая этнакультурная супольнасьць, да якой лучу ся, сфармавала свае адметныя ад іншага кшталту літоўцаў рысы ў Вялікай Літве Жэчпосполітэй.

«крывічы былі пераважна праваслаўнымі,
а літвіны - ўвогуле традыцыяналістымі»

Вельмі спрэчна, як на маю думку. Як па мне, крывічы былі паганцамі, праваслаўныя — рускімі ці русінамі, альбо маскалямі-стараверамі. А літоўцам\літвінам — зважаючы на варункі — маглі назваці й балцкамоўнага паганца, і вэкаэлаўскага каталіка (рымскага ці грэцкага абраду), і пратэстанта. Літоўскага жыда маглі зваць літваком. Літоўскіх мусульман, мо’ й памыляюся, звалі такі татарамі. Калі-ж татары зьмянялі веравызнаньне, мусіць зьмянялася й назва іхная… Атэізм жа ўвогуле — наўрад ці быў тады ўласьцівы — што літвінам, што русінам…

«адносіть крывічоў а літвінаў да балтаў не прадстаўляецца магчымым. балцкі субстрат сапраўды йость значным, але большасть навукоўцаў вызначае крывічоў як славянабалтаў; апрычоныя даследнікі (П.Урбан) выводять літвінаў з славянскага народу "лютічаў". славянабалтаў "дрыгавічоў" гэтаксама немагчыма залічыть да чыстых славян»

Ці крывічы й дрыгавічы ё балтамі, ці славянабалтамі, ці балтаславянамі — ўласна для мяне — не прынцыпова. Бо ня маю адмоўнай рэякцыі ані на балцкасьць, ані на славянскасьць. Мне, па вялікім рахунку, няма розьніцы: ці-то я балтаслаў, ці-то славабалт :) Гноеўтварэньне ўва мне выклікаюць не балты, не славяне, не жмайты, не жыды, не татары, але — панславізм, панрусізм, заходнерусізм, велькарусізм, велькаполонізм, ермолаліцьвінізм :) Тэорыя пра люцічаў — досыць цікавая, але, нажаль, ува мне выклікае моцныя асацыяцыі зь ермаловіцкай «ліцьвіна=беларушчынай» і «літванізмам» паноў Нагнібяды, Юркаўца & Co

«мяне мала непакоіть "авангард польскае нацыі". палякі йость АСОБНЫМ, вартым павагі народам. наша справа - літоўская, у нас свае "гарнілы ЛІТОЎСКАЕ культуры" а "ЛІТОЎСКІЯ знакі якасті", якія нічым не саступають іншым гарнілам а якастям»

Нагадаю, што казаў пра тое, як — «исключительно условно — возникло такое жаргонное «словечко»: «полоно-литвины» — для краткого, символического указания на определённого рода носителей литовской идентичности — литвинов культуры ВКЛ и Первой Жэчпосполитэй, культуры старопольской, культуры католической. Ключевая, культурообразующая фаза этногенеза таких литвинов пришлась на «золотой век шляхты», когда после Кревской Унии ВКЛ и Польши сложился уникальный этнос — сплав балтов (литовцев, кривичей и др.) и славян (русинов, дреговичей и др.) в горниле польской культуры Жэчи Посполитой. На выходе получились не просто литвины, не просто литовцы, но, образно говоря, авангард польской (Жэчпосполитэй) нации, «поляки со знаком качества», которые, не отсекая себя от нации Жэчпосполитэй, при том выразительно отличались от «этнических» поляков». Мой мэсідж, падобна на тое, недаўцямілі. Тутака абыграў знакамітае лукашэнкаўскае «белорусы — это русские со знаком качества», а таксама знакаміты фэнамэн, калі стоўпамі культуры й нацыі польскай сталіся — ў велькай ступені — менавіта літвіны: Ягелоны, каралі польскія і жоны іхныя, сьв. Казімір Казіміравіч, Касьцюшка, Агіньскі, Міцкевіч, Орда, філаматы-філарэты, Пілсудзкі, Мілош, Немэн, і г.д.; сярод галоўных гярояў культавай польскай трэлёґіі Сенкевіча этнічных полякаў трэба ’шчэ пашукаці; :) а кім сяньня ёсь нашчадкі магнацкіх родаў ВКЛ? Палякі. Большасьць шляхты былой — у поляках. Вось адсель і кажу, што літвіны («Połono-Litwiny») — нібы «палякі са знакам якасьці».

Нацыяналістыя наракаюць «спаланізаванай шляхце». А вось я задумваюся: каго насамрэч больш варта ўважаць за стваральніка польскай нацыі і рухавік старапольскай культуры: літвінаў ці «этнічных» палякаў?

І ўрэшце прадублюю тутака лаканічны адказ пана Маршалка Ліґі Монархічнай ВКЛ. Stralcou-Karwacki: „Jość roznyja pohlady na buduczyniu litouskaj nacyi. My wystupajem za panujuczuju religiju katolickuju u hetym buduczym WKL ci Reczy Paspalitaj Litouskaj. Heta nie admaulaje peunaj tolerancyi inszych wyznańniau (i ateizmu), ale usio ż stwaraje lepszyja pieradumowy dla katolictwa. Taksama gruntujem swoj padychod da razumieńnia litouskaści nia tolki na spadczynie siaredniawiecznaj Połackaj dziarżawy, ale i paźniejszych peryjodach, jakija byli organicznym praciaham minułaha. Razumiejuczy Waszu pozycyju, zyczu Waszeci stać na grunt katolickaj wiery”.

«Стаць Літвінам і быць ім!»

Запрашаем годна сустрэці Перапіс-2009
разам з litviny2009, lithuaniae2009, lm_wkl!

Tags: belarus, internet, litvania, personal
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments