Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

24.04.09. Ідэнтычнасьць — толькі ўласная справа!

«Пасля таго, як я пабачыў аб'явы пра перапіс насельніцтва, у мяне склалася запытаньне: якую мне нацыянальнасць абраць? Мой бацька на палову рускі, а на палову літовец ды паляк. Маці амаль цалкам - беларуска... І вось нават ня ведаю, што абраць...»

Ня маю права карыстацца з Вашага даверу, і даваць адназначны адказ. Зазірніце ў сваё сэрца: за каго ўважаеце сябе ў нацыянальным пляне прадусім? За каго ўважаеце сябе больш за іншае? Літовец? Поляк? Беларус? Рускі? Як сэрца адкажа — тое і ёсь, адназначна!

Калі ўжо разважаць розумам, дык, імго, маеце поўнае права звацца і літоўцам, і полякам, і беларусам, і рускім. Назьвішка Вашае — Sielicki — больш падобнае на назьвішка літвіна славянамоўнага, поляка, беларуса. Вы польскамоўны ці літоўскамоўны? Адкуль Вы? Зь Літвы? А продкі Вашыя адкуль?

Імго, ідэнтычнасьць ЛІТВІН у Вашым выпадку найбольш прыдатная, бо спалучае і Вашую літоўскасьць, польскасьць, беларускасьць, і Вашую мову — польскую ці літоўскую, і Вашае грамадзянства — літовец, і грамадзянства Вашых дзядоў — літвінаў. Плюс яшчэ нават літовец а-польску — Litwin. Запісваючыся літвінам — не паграшыце супраць праўды; а калі Вас іншыя назавуць ці запішуць літоўцам, litvin'ам альбо lietuvis'ам — яны таксама не паграшаць супраць праўды :)

І зноў-такі — кім сябе адчуваеце больш за ўсё?
Самаідэнтэфікацыя — толькі Вашае рашэньне, пане!

Tags: belarus, liga, litvania, personal, pierapis
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 12 comments