Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

Сучасныя літоўцы, беларусы, палякі, рускія, літвіны складаюцца з…

«Хіба літвіны і беларусы не самае адное?»

Як каму…
Шмат залежыць ад поглядаў, дасьведчанасьці й тэрміналоґіі.

Для кагосьці — нібы сынонімы.
Для кагосьці — роднаснае, але не ідэнтычнае.
http://nicolaev.livejournal.com/1139547.html
http://tonkoblako-9.net/docs/pierapis2009/staclitwinam.pdf
Для кагосьці — зусім рознае…

Для кагосьці й беларус з рускім ледзь ні ідэнтычныя,
але мала хто ўраўнае літвінаў і рускіх :)

«З курсу гісторы Беларусі гістарычнага факультэту я ведаю, што літвінамі зваліся жыхары ВКЛ на тэрыторыі сучаснай Беларусі, у адрозненне ад жмудзінаў - сучасных літоўцаў. Таксама я ведаю, што зваліся яны і русінамі, у адрозненне ад маскавітаў»

Таму ў падобных спрэчках варта, прадусім, высьветляць тэрміналогію, хто што мае на ўвазе, і якія часы :)

Сучасныя літоўцы складаюцца з былых літвінаў, жамойтаў і г.д.

Сучасныя беларусы складаюцца з былых літвінаў, палешукоў, русінаў і г.д.

Сучасныя палякі складаюцца з былых літвінаў, палякаў, жамойтаў, русінаў, палешукоў і г.д.

Сучасныя рускія складаюцца з былых маскоўцаў і русінаў.

А сучасныя літвіны складаюцца з былых беларусаў, палякаў, літоўцаў, латышоў і г.д. — так ці інакш тычацца ТЫХ літвіноў, што былі ў ВКЛ.

Гэна кажу вельмі прыблізна, утравана, але гэнае больш адпавядае рэчаіснасьці, чымся «беларусы=літвіны», «літоўцы=жмудзіны» :)

Tags: belarus, internet, litvania, personal
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments