Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

12.05.09. Ад літвы ня зьбегчы й не схавацца!

Vialla: «Магчыма, нам якраз замінае пакорнае следаванне за сённяшнімі абставінамі, спажывецкі менталітэт і няздольнасць быць смелымі і ствараць сваё Заўтра. Наконт наймення 'літва'. Абапіраючыся на летапісныя звесткі (напрыклад, у якіх літвой завуцца Смаленск і іншыя гарады на ўсходзе) і на даследванні генафонду, антрапалагічнага тыпу, культурных асаблівасцей, навукоўцы сведчаць, што 'літва' - гэта тое самае што 'балты'. Т.б. літвой менаваліся на той час усе балцкія плямёны (нават аславяненыя дняпроўскія балты!). І ВКЛ - гэта ня нейкая прычуда з незразумелым мінулым і будучым. У гэтай дзяржаве ўсе былі літвой - і яцвягі, і аўкштайты, і крывічы, і г.д. Толькі мова ў паловы была "літоўская" (балцкая), а ў другой - "руская" (славянская). Але па крыві і па зямлі мы застаемся ліцвінамі - і памяць пра свае карані, і клопат пра натуральны працяг рэчаў па-за ўсякімі гістарычнымі паваротамі і зломамі (зараз жа мы маем раскошу ўсё падсумаваць, зрабіць высновы, прыняць найбольш правільнае рашэнне і - дзейнічаць мудра!) - гэта моцны пасыл у будучыню».

Tags: belarus, internet, litvania
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments