Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

Князь Мацей Радзівіл — літвін-паляк-беларус

Па тэме падрабязна (але па-расейску, для расейскамоўных паноў-братоў палякаў) напішу, са шматлінкамі, постфактум, калі візыта скончыцца, а хто жадаў — адпішуцца ў СМІ…

Княжэ Яснавяльможны Ягамосьць Пане й Дабрадзее
Мацей Радзівіл — як літвін-паляк-беларус:

«…Мацей Радзівіл - па Паланэцка-Шыдлавецкай лініі Радзівілаў. Спадар Мацей цесна зьвязаны зь Нясьвіжам праз жонку, якая зьяўляецца насьледніцай Радзівілаў па Нясьвіска-Алыцкай лініі… „У многіх колах, менавіта ў Летуве, у Беларусі, Украіне й Польшчы існуе перакананьне, што спадчына ВКЛ каштоўная… Мы адчуваем сябе палякамі. Але хачу сказаць, што надоечы з маім кузінам Мікалаем мы ўдзельнічалі ў вялікай канфэрэнцыі ў Вільні, дзе мы заўважылі, што ідэя духовай рэактывацыі ВКЛ жыве ўвесь час і многія людзі кажуць пра сябе "Мы грамадзяне Вялікага Княства Літоўскага". І я таксама гэтыя словы сказаў. Я лічу, што сярод інтэлектульных і культурных колаў Беларусі ёсьць грунт для распаўсюду гэтай ідэі. Яна, праўда, крыху казачная, бо ж ніхто ВКЛ не рэактывуе, і таму гэтая ідэя нікому не нясе пагрозы, бо яна не агрэсіўная, а адклікаецца да таго, што было найлепшае ў Вялікім Княстве. Зразумела, што былі там нейкія непрыемныя моманты, якіх нам ня трэба экспанаваць, а лепш зьвярнуцца да таго, што высакароднае й добрае. Тое, што яднае, а не разьядноўваеНе спрачаймася, дзе б'е сэрца Вялікага Княства Літоўскага, бо яно можа біць у кожным з нас!..»

20.12.07. «Не спрачаймася, дзе б'е сэрца Вялікага Княства Літоўскага»

«…Мы прыехалі сюды з нашай цёцяй, Альжбетай Радзівіл. Да вайны яна жыла ў Нясвіжы, у замку. Яна — дачка ардыната Альбрэхта Радзівіла. Гэта, можа быць, апошняя магчымасць прыехаць сюды з ёй, каб пабачыць Нясвіжскі замак, касцёл, нашу крыпту. Яна — апошняя асоба, якая памятае, як было ў Нясвіжскім замку да вайны… Мы былі ў касцёлах: мне спадабалася, што там было шмат людзей. Гэта значыць, што людзі цікавяцца рэлігіяй, традыцыяй. Гэта вельмі важна для мяне, таму што мы, Радзівілы, паходзім адсюль, мы былі грамадзянамі Вялікага княства Літоўскага. Я заўсёды казаў, што мы грамадзяне гэтай дзяржавы… Я памятаю, калі я першы раз быў у Літве, адзін літовец спытаў мяне, ці я ліцвін. Я адказаў, што я грамадзянін Княства… Я ведаю, што цяпер людзі шмат дыскутуюць, ці Літва з’яўляецца сэрцам Літоўскага княства. А мне здаецца, што цэнтр Вялікага княства — гэта Беларусь. Дыскусія не мае сэнсу, таму што сэрца Княства б’ецца тут, у кожным чалавеку, які марыць іміграваць у тую легендарную краіну…»

«Мацей Радзівіл: Цэнтр Вялікага Княства Літоўскага — Беларусь»

«…Для нас гэта найперш зямля Вялікага княства Літоўскага. Той дзяржавы ўжо няма, але традыцыі засталіся. Тыя традыцыі лучаць усе нашы народы — палякаў, літоўцаў, беларусаў і ўкраінцаў. Гэта была краіна вельмі прыветная. У яе людзі прыяжджалі з усяго сьвету, прыяжджалі таму, што тут добра жылося, таму што была рэлігійная і палітычная талерантнасьць. Той дух Вялікага княства Літоўскага, думаю, і надалей жыве і шмат людзей, якія жывуць у Беларусі, добра разумеюць той дух. Можна спрачацца, ці сталіцай Вялікага княства Літоўскага была Вільня, ці іншы горад і можа ў тым якраз і няма такой праблемы, але мяркую, што сэрца Вялікага княства Літоўскага б’ецца, напэўна, ня толькі ў Вільні, але таксама і тут, у гэтых мясьцінах. Яно б’ецца ў кожнага з нас…»

«Нашчадкі Радзівілаў вандруюць па былых уладаньнях»

Князь Мацей Радзівіл прызнаўся карэспандэнту «Народнай Волі», што многія нашчадкі гэтага славутага роду дагэтуль лічаць сябе грамадзянамі Вялікага Княства Літоўскага: «Я моцна ўражаны пабачаным у Міры, бо быў тут дваццаць гадоў таму. Тады гэта ўсё выглядала вельмі кепска. Быў знішчаны могільнік, сам замак быў малаадбудаваны, а цяпер бачу, што касцёл і царква адбудаваныя. Гэта вельмі радуе. Пазнаёміліся мы ў Міры і з некалькімі асобамі, якія вельмі цікавяцца культурай, традыцыямі і хочуць нешта ведаць пра мінулае…

Разумееце, зусім не важна, хто я па пашпарце — паляк, літовец ці беларус. Галоўнае, што ў сэрцы я адчуваю сябе грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага… Цэнтр ВКЛ — гэта, безумоўна, Беларусь. Мне падаецца, што сэрца Княства тут б’ецца ў кожным чалавеку. Можа быць, людзі мараць эміграваць у тую легендарную і моцную краіну»
.

Международный
(Польско-Литовско-Русский)
дворянский клуб «SZLACHTA»
http://vkontakte.ru/club8610650

Монархическая Лига
Великого Княжества Литовского
«За Веру, Айчыну и Князя»
http://vkontakte.ru/club5959349

Гражданская кампания «LITWINY―2009»
http://community.livejournal.com/litviny2009
http://vkontakte.ru/event8511466

Tags: belarus, internet, liga, litvania, personal, szlachta
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 1 comment