Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

13.01.10. Сяргей Каваленка, навіны за дзень


Учора «ў 17:10 сябра КХП БНФ Сягей Каваленка выйшаў на волю з Віцебскага СІЗА. Ён вызвалены пад падпіску аб нявыездзе пракурорам Кастрычніцкага раёна Шалухіным. Як паведаміў Сяргей, ён быў схоплены, калі спускаўся з каркаса ёлкі. Два супрацоўнікі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння закулі апазіцыянеру рукі ў кайданкі за спіной і пэўны час збівалі яго. Спадару Каваленку ўдалося яшчэ ў пастарунку дамагчыся, каб пабоі зафіксавала медычная экспертыза…».

Каваленка вызвалены + інтэрв'ю з ім:
«Для мяне гэта справа гонару»

«Ніхто і не заўважыў, як я пералез цераз агароджу. А ўгару лез хвілін 15-20. Што там лезьці? Страшна мне ані не было, бо я добра валодаю сваім целам, у мяне добрая каардынацыя рухаў. Так што лез і слухаў канцэрт. Я лез спачатку унутры, а потым, дзе ёлка звужаецца, я вылез і палез звонку. Усе кінулі канцэрт глядзець, і глядзелі толькі ўверх, і я, канечне, крыкнуў „Жыве Беларусь!“ і „Слава Беларусі!“ Увогуле там, на вышыні, калі я сьцяг разгортваў, было такое адчуваньне, што ў мяне душа аддзяляецца ад цела... І ужо потым, калі мяне ўзялі, у наручніках цераз плот перакінулі, я зноў крыкнуў „Жыве Беларусь!“ А ўсе як аслупянелі — стаялі, як пінгвіны замарожаныя…»

Вось што заявіў Сяргей Каваленка: «Я так мяркую, мяне вызвалілі таму, што вялікі рэзананс атрымала справа і мяне падтрымала шмат людзей. Я сказаў міліцыі, што гэта я зьдзейсьніў, гэта мая палітычная акцыя, пракурору сказаў, следчым. Гэта было не хуліганства, а я выйшаў да народа і зрабіў палітычную акцыю ў цэнтры горада, дзе было шмат людзей, каб бел-чырвона-белы сьцяг быў вышэй за іх камуністычную зорку і каб яго бачыла як мага болей людзей».

«Віцебскі сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка стаў бадай што самай вядомай у Віцебску асобай: апоўдні 7-га студзеня на вачох у соцень гараджан ён вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай гарадзкой ёлцы, усталяванай на плошчы Перамогі. Актывіста затрымалі і абвясьцілі, што супраць яго распачата крымінальная справа за злоснае хуліганства. Паводле пастановы пракуратуры, з 10-га студзеня ён быў зьмешчаны ў сьледчы ізалятар на тэрмін да 2-х месяцаў, але ўвечары 12 студзеня яго нечакана вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе…»

«Онлайн-канфэрэнцыя з Сяргеем Каваленкам на Радыё Свабода»

Прямо сейчас: обыск в квартире
витебского журналиста silverrebel
и хакерская атака на его сайт

Tags: belarus, bunt, internet, military
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 3 comments