Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

Літвіне, праўду кажы!

niakliaeu: У беларуса спыталі: “У якой краіне ты хацеў бы жыць?”“У Беларусі”. — “Дык ты ў ёй жывеш”. — “Э, не, — пачухаў патыліцу беларус, — я хацеў бы жыць у той Беларусі, якую паказваюць па тэлевізары”… Усведамляючы ману, як небяспеку для існавання нацыі, мы пачалі грамадскую кампанію ГАВАРЫ ПРАЎДУ!..

nicolaev: Калі праўду казаць, дык я — літвін,
жадаю жыць — у Літве, і жыву — ў Літве, хоці ў РБ.

niakliaeu: Праўда тая праўдзівая, хоць аніякай
маны і не выкрывае. Наконт Літвы ў свой час напісаў:

Літва! Ад слёз у горле горка,
Як назву вымаўлю тваю:
Літва! Па ўсёй зямлі стаю
Я на святых тваіх пагорках.

Дзеля чаго ўва мне ты будзіш
Надзею голасам крыві?
Літва! Ты ўжо была? Ты будзеш?
Калі жывая, дык жыві!

І калі ты не ў праху вояў,
Не ў мройным часе залатым,
А ў духу тым, што прагне волі, —
Тады ты ёсць, калі ты ў тым!

nicolaev: Літва — у мроі. І ўва сьне. Літва ў васпане. І ўва мне!

niakliaeu: Так ёсціка.

nicolaev: Некалі напісаў караценька :)

’Szcze nia ŭmierła Litwa!

„Litwa żyje! Litwa żyje!
Słońce dla niej błyszczy chwałą.
Tyle serc dla Litwy bije,
Tyle serc już bić przestało…
Nikt nas teraz nie obwini,
Nikt na świecie nie zapyta:
Czy jeszcze żyją Litwini?
Oto Pogoń nasza świta!..”
Juliusz Słowacki herbu Leliwa
„Pieśń legionu litewskiego”, 1831


Jeszcze Litwa nie zginęła,
jeżli jestem żywy!

’Szcze nia ŭmierła Litwa,
I nia zhinuła Polszcza,
I Litwiny — żywuć,
I piaje miż jich Wojsza…

Tags: belarus, internet, litvania, personal, pierapis, poetry
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments