Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

Andrej Maryja Kazimier Mikałajeŭ-Paszkiewicz

Часу бракуе на падрабязнасьці. Воляй Божаю, спыніў паслугаваньне неасьвячоным імём «Войслаў», якое, паходжаньнем ад мянушкі «Войша», — экспэрымэнтальна! — юзаў мо’ з год. Воляй Караля й Каралевы маех, аддаў ся пад апеку асабістым сьвятым і прыняў асьвячонае праз пробашча маяго а. Юрыя Саньку патройнае імя — Andrej Maryja Kazimier (Андрэй Марыя Казімер, Andrzej Maria Kazimierz, Андрей Мария Казимир).

Апостал Андрэй. Сьвяткуецца 30 лістапада. Водле леґенды, ён калісь пранёс Добрую Вестку ў нашую Гіпэрбарэю. Ён жа — патрон сьвяты любай мне Шатляндыі. Ён жа, як апостал — «прафэсыйны» патрон у маем апостальскім леґіянэрскім служэньні.

Найсьвяцейшая Панна Марыя — Каралева мая, сьвята Патронка й Гаспадыня Літвы, Русі, Польшчы і ўсяга сьвету, Валадарная Леґіёну Ейнага. Сьвяткуецца шматкрот цягам летургічнага року, што ёсь добра. Патронка й Маці мая, сына й леґіянэра марыйнага.

Сьвяты каралевіч Казімер — Вялікі князь Літоўскі, нябёсны Патрон і Абаронца Літвы Вялікай, літвіноў ды іншых народаў Краю. Сьвяткуецца 4 сакавіка.

Гэна ня «блажь». Рашэньне прыняць імёны не было «обдуманным». Яно прыйшло, «як само собой разумеющееся» пад час вечаровага Ружанцу. Ува ўгодкі майго «афіцыйнага далучэньня» да Касьцёлу. 4 сакавіка 2010-га, у сьвята сьв. Казімера. 5 сакавіка меўся быць у календары дзень Войслава, і меркаваў у гэны дзень узяць гэнага патрона сабе, асьвяціўшы самаўзятае некалі імя сьвятарскаю ўладаю. Але прапанова, што атрымаў пад час разважаньняў ружанцовых — не сумніўная й не абмяркоўваецца мной, а прыймаецца, як Ласка, як герб з Рукі Манаршае (раней, калі падыходзіў да справы розумам, ня сэрцам, меркаваў узяць імя ў гонар сьвятога пакутніка Андрэя Баболі — сьвятара, закатаванага казакамі, і сьвятога пакутніка Войслава з Прус — прапаведніка, закатаванага паганцамі, падобна да сьв. Бруна з Квэрфурту). Але наконт мяне іншыя пляны…

Andrej [Maryja Kazimier] Mikałajeŭ-Paszkiewicz.
Калі прасьцей — Andrej Mikałajeŭ[-Paszkiewicz].

Вось гэткае ў мяне сьвята сьветлае сёньня, хвала Пану!

Tags: belarus, dziady, internet, legio, liga, litvania, military, personal, szlachta
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 3 comments