Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

05-07.03.10.Канферэнцыя каталіцкіх рухаў і супольнасцяў

«У Чырвоным касцёле прайшла канферэнцыя каталіцкіх рухаў і супольнасцяў»

«З 5 па 7 сакавіка 2010 г. у касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску ўжо ў другі раз адбылася канферэнцыя каталіцкіх рухаў і супольнасцяў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 30 чалавек з розных рухаў Каталіцкага Касцёла: Легіёна Марыі, «Via Dolorosa», «Маці ў малітве», Таварыства добрай смерці, Св. Мікалая (Грэка-каталіцкая Царква), Жывога Ружанца, «Святло-Жыццё» (Хатні Касцёл і «Каштоўная Пярліна») з розных гарадоў Беларусі і замежжа. На мерапрыемстве прысутнічаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка, які быў ініцыятарам правядзення канферэнцыі. Духоўным апекуном удзельнікаў сустрэчы быў а. Ірэнэуш Копач. Удзельнікі мелі магчымасць яшчэ раз адкрыць для сябе важнасць актыўнай хрысціянскай пазіцыі ў сённяшнім свеце, якая можа праяўляцца праз удзел у каталіцкіх рухах і супольнасцях. Наступная сустрэча ўдзельнікаў каталіцкіх рухаў і супольнасцяў адбудзецца ў сакавіку 2011 г.»

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments