Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

11.03.10. Вясна на блакітнай вуліцы

Сп. А. Бяляцкі ўскосна адпавёў «кансэрватыўна настроенным грамадзянам» адносна падтрымкі лґбт-арґанізацый…

Імя:: zdanek
09.03.2010 23:04 Вы калісьці быля сябрам Беларускай каталіцкай грамады, а зараз пад вашым кіраўніцтвам "Вясна" паступова пераходзіць да абароны правоў сэксуальных меншасцяў. У вас змяніліся погляды? адносіны да веры? як гэтыя факты між сабой можна пагадзіць?

Імя:: Госьць
11.03.2010 12:10 Час ляціць. 20 гадоў таму Беларуская каталіцкая грамада зрабіла моцны штуршок для рэанімацыі рэлігійнага жыцьця ў Беларусі і для ўсталяваньня беларускай мовы ў каталіцкіх касьцёлах. І я прыклаў да гэтага свае намаганьні і душу. Для мяне асабіста рэлігійныя перакананьні, вера ў Бога не пярэчаць талерантнасьці ў шырокім сэнсе гэтага слова, у тым ліку і да прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў. Быць вернікам у маім разуменьні гэта значыць -- мець вялікае цярпеньне і разуменьне іншасьці ў любых ейных праявах. У традыцыйным постсавецкім беларускім грамадзтве існуе шмат забабонаў і неадукаванасьці ў пытаньнях, датычных сэксуальных меншасьцяў. Сэксуальная арыентацыя блытаецца з сэксуальнымі паводзінамі і адчуваньнем полавай прыналежнасьці. На ўсё на гэта накладзена нябачнае табу. Урэшце я хацеў бы нагадаць вернікам-традыцыяналістам, што ў савецкія часы аднолькава перасьледваліся як вернікі, так і прадстаўнікі сэксуальных меншасьцяў. Мы ж не Саветы!

Імя:: zdanek
11.03.2010 12:55 То бок вы супраць пераследу сэкс. меншасцяў, але і супраць адопцыі імі дзяцей, прызнання іх бракаў? так я зразумеў вашую пазіцыю? наколькі вашая асабістая пазіцыя ўплывае на агульную пазіцыю каманды Вясны?

Імя:: Госьць
11.03.2010 13:10 Так, я супраць перасьледу сэксуальных меншасьцяў, у нас у Канстытуцыі запісана, што любая дыскрымінацыя ў нас забараняецца. Што тычыцца шлюбаў, я асабіста ня бачу ніякіх праблемаў. Усё роўна, па факце, такія партнёрскія саюзы існуюць. У нас сьвецкая дзяржава і ўсе шлюбы рэгіструюцца дзяржаўнымі органамі. Я ня бачу перашкодаў для рэгістрацыі і аднаполых шлюбаў. Я мяркую, што такія саюзы могуць займацца і выхаваньнем дзяцей, калі яны ў стане забясьпечыць ім нармальнае псыхалягічнае і сацыяльнае разьвіцьцё. Шмат у якіх краінах існуе закон, які рэгулюе юрыдычныя ўзаемастасункі такіх саюзаў. У "Вясны" ёсьць вызначаная пазыцыя па гэтых пытаньнях. Беларусь калісьці будзе сябрам Рады Эўропы і будзе вымушаная падпісаць Эўрапейскую канвэнцыю па правах чалавека і забараніць ўсялякую дыскрымінацыю, у тым ліку і па прычынах сэксуальнай арыентацыі.

Імя:: guy Горад:: Minsk
11.03.2010 00:42 Не планирует ли "Весна", как одна из крупнейших правозащитных организаций в стране, принять какую-нибудь резолюцию в поддержку майского гей-прайда в Минске?

Імя:: Госьць
11.03.2010 12:41 Не плянуе.

Tags: belarus, internet, liga
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 7 comments