Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

18.03.10. Сямейныя традыцыі і грамадзкія ініцыятывы (ў т.л. і дробныя)

«Што можна захаваць ад крэсовай польскасці (літвінскасці)? Рызыкну наклікаць на сябе гнеў з розных бакоў, але прадкажу: у стандартызаванай польскай форме – нічога. Праз 20 гадоў не застанецца і следу… У Літве падтрыманню польскасці спрыяе высокі моўны бар’ер, і створаная яшчэ за савецкімі часамі даволі развітая культурная інфраструктура, але і там працэс дэпаланізацыі ідзе няўмольна. Мне здаецца, што крэсовыя або літвінскія культурныя коды змогуць выжыць толькі ў такой форме, якая будзе акцэптаваная масавай свядомасцю ў РБ. Калі сучасныя літвіны дакажуць, што здольныя выжываць без знешняй падтрымкі, на ўзроўні сямейных традыцый і дробных лакальных ініцыятыў – тады яны паступова ўспадкуюць і казюковыя абаранкі і тлустачацвярговыя пончыкі, і выпаленыя на бэльках крыжы, і паланэз Агіньскага. Масавая беларуская свядомасць да ўсіх гэтых традыцый абыякавая, таму выжыць яны здолеюць толькі калі будуць мець суб’ектыўна зацікаўленых, унутрана матываваных носьбітаў. Ці будзе гэтых носьбітаў дастаткова шмат, каб захаваць традыцыі ад татальнага забыцця? Не ведаю, ніякіх гарантый няма».

Tags: belarus, internet, litvania, szlachta
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments