Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

У Менску — на Літве!


«У сярэдзіне ХІХ ст. у рускіх дакументах Белай Руссю называюць, як правіла, тэрыторыю 1-га падзелу Рэчы Паспалітай, Чорнай – 2-га (фактычна, Мінскую губерню), і нарэшце, 3-га – Літвой (Віленская, Ковенская, Гарадзенскія губерні). У 1858 г. вядомы менскі літаратар, настаўнік гімназіі і сапраўдны “кніжны чарвяк”, Ігнацы Легатовіч пазначае сваю кнігу, як выдадзеную ў Мінску “на Чорнай Русі” . Гэта чыста кніжная, непапулярная і амаль невядомая шырокім колам назва, і хутка сфера яе ўжытку абмяжуецца толькі поўднем Верхняга Панямоння і тое, як правіла, пры апісанні гістарычных падзей XIII-XIV ст., а не актуальнага стану рэчаў. Польскі гісторык Е.Марачэўскі ў 1851 г. назваў яе ўжыванне “баламуцтвам” . Спалучэнне назваў Белая і Чорная Русь дазваляла, аж да другой паловы XIX ст. (прыкладна да паўстання 1863-1864 гг.), дасягнуць некаторага кампрамісу паміж "этнаграфічным" і "палітыка-юрыдычным" крытэрамі падзелу ВКЛ (у складзе Расійскай імперыі - "Паўночна-Заходняга краю") на Літву і Русь. Аднак патэнцыйна менавіта гэты тэрмін спрыяў у будучыні выцясненню з гэтай тэрыторыі тэрміна Літва і перамозе Белай Русі»

Tags: belarus, internet, litvania
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments