Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

Беларусь — у Эўропу. На Берлін!

19 сакавіка бэльгійская газэта “De Standaard” апублікавала паведамленьне з Вашынгтона: «Падзеньня Срэбраніцы і генацыду больш за васьмі тысячаў мусульманаў, які адбыўся пасьля гэтага, можна было б пазьбегнуць, калі б у нідэрляндскай арміі не сядзелі адкрытыя гомасэксуалісты. Гэта сказаў амэрыканскі генэрал у адстаўцы Джон Шыгэн у чацьвер на слуханьнях у Сэнаце. Шыгэн, былы камандуючы ў НАТО (на пэнсіі з 1997 г.), выказаў сэнацкай камісіі сваю нязгоду ў адносінах да прапановы, якая прадугледжвае дапускаць адкрытых гомасэксуалістаў у амэрыканскую армію. Паводле Шыгэна, шэраг эўрапейскіх армій пасьля празвала Савецкага Саюза моцна заняпалі, бо зрабіліся надта лібэральнымі. У іх ідзе падрыхтоўка да мірных місіяў і як наступства яны непадрыхтаваныя да вайны. Нідэрляндскія часткі, якія мусілі абараняць Срэбраніцу, паводле генэрала, ёсьць таму прыкладам. Яны выбіраюць мір і спрабуюць зрабіць іхныя арміі больш сацыяльнымі (…), дапускаючы ўсё больш адкрытай гомасэксуальнасьці. Батальён у Срэбраніцы быў надта слабы, дрэнна падрыхтаваны. Сэрбы ўвайшлі ў горад, прывязалі вайскоўцаў да тэлеграфных слупоў, вывелі прэч мусульманаў і забілі іх. Гэта было найвялікшае масавае забойства ў Эўропе пасьля Другой сусьветнай вайны». У Іспаніі летась прызначылі міністрам абароны цяжарную жанчыну. У Нідэрляндах на традыцыйным восеньскім парадзе геяў наперадзе шэсьця маршыравалі аддзелы нацыянальнай арміі і паліцыі (“выказвалі салідарнасьць і талерантнасьць”). Etc., etc…

Tags: belarus, internet, military
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 3 comments