Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

27.03.10. У мінскай архікатэдры адбыўся ўрачысты сход Легіёна Марыі


«27.03.10. У мінскай архікатэдры адбыўся ўрачысты сход Легіёна Марыі»

«27 сакавіка 2010 г. у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбыўся ўрачысты сход — ACIES — Легіёна Марыі, апостальскага руху свецкіх. У сустрэчы прынялі ўдзел больш за 130 легіянераў з Маладзечненскай і Барысаўскай курый Легіёна Марыі і з мінскіх прэзідыумаў. Падобная сустрэча праводзіцца штогод у знак ушанавання і адданасці Маці Божай. Мерапрыемства адбываецца звычайна ва ўрачыстасць Звеставання Пана альбо ў найбліжэйшую да гэтай даты суботу. ACIES — лацінскае слова, якое азначае войска, падрыхтаванае да бою. Гэтая назва вельмі адпавядае ўрачыстаму сходу, падчас якога легіянеры збіраюцца разам, каб аднавіць абяцанні вернасці Дзеве Марыі, атрымаць ад Бога сілу і благаслаўленне на далейшае змаганне са злом, на працяг працы на хвалу Пана, на прывядзенне да Яго новых душаў. Абяцанні складаюцца перад сцягам Легіёна, выява якога сімвалізуе распаўсюджванне Святым Духам, што дзейнічае праз Дзеву Марыю і яе дзяцей, евангельскай весткі па ўсім свеце… У святой Імшы, якую канцэлебравалі кс. Юрый Санько і духоўныя кіраўнікі супольнасцяў — кс. Андрэй Стэцкевіч і кс. Юзаф Дзяконьскі, — разам з легіянерамі прымала ўдзел таксама супольнасць «Сужэнскія сустрэчы»…»

Фотарэпартаж: http://catholic.by/2/media/foto/category/270.html

Tags: belarus, internet, legio, military, personal
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments