Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

Nacyjanalnaść — Litwin! - 2

Пішу, вяртаючыся да пасьведчаньня аб народжаньні дзіцяці, выданага ў сакавіку 1941-га на Омшчыне, выкладзенага нядоечы панам Віктарам Нагнібядой, дзе нацыянальнасьць бацькі, і гэта важна прадусім, дакладна й афіцыйна пазначаная як «Литвин».

Не знаходжу дзіўнага ў тым, што жылі яны тады ў омскай глыбінцы.
Альбо ссыльныя, альбо нашчадкі ссыльных, альбо нашчадкі перасяленцаў…

Прозьвішча Левдинский практычна не сустракаецца ў ’нэце, ня знойдзена іх і сярод ахвяраў сталінскіх рэпрэсый. Ляўдзінскі, Levdinskas, Lievdinskas, Lievdinski не сустракаюцца ўвогуле. Сустракаецца часьцей па-польску Lewdinski. Але падобных няма рэпрэсаваных і ў польскай базе.

Магчыма прозьвішча было зьмененае — памылкова ці наўмысна. Напрыклад, Левданский, Левданьский, Леўданскі, Lewdański. Нехта Ляўданьскія гербу Ястжэмбец былі родам шляхэцкім. Пазначаныя сярод сьпісаў літвінскай шляхты. Багата іх зь вялікалітоўскіх земляў былі рэпрэсаваныя праз Сталіна. І ў польскай базе ёсь: Nazwisko: Lewdański, Imię: Józef, Imię ojca: Włodzimierz, Data urodzenia: 1896; Nazwisko: Lewdański, Imię: Józef, Imię ojca: Antoni, Data urodzenia: 1913.

Хай сюды будзе і знойдзенае ў сьпісах ахвяраў сталінізму. Першыя два, меркавана брат і сястра зь Лепельшчыны. Ён — паляк, яна — літвінка. Трэці — віленчук зь вялікалітоўскага кшталту трайной ідэнтай «русский (литвин, поляк)».

Кухтинская Ефросинья Станиславовна
Родилась в 1918 г., х. Николаев; литвин; образование н/начальное; Столовая, г.Лепель. Проживала: Витебская обл., Лепельский р-н, Лепель, Пышнянский тракт, д. 10.
Арестована 20 сентября 1937 г.
Приговорена: "тройка" 4 октября 1937 г., обв.: 72 УК БССР - А/с агитация.
Приговор: 8 лет ИТЛ, отбыв.: На 21.06.1942 г. содержалась в местах л/св. Архангельской обл. Реабилитирована 14 октября 1983 г. Витебский областной суд
Источник: Белорусский "Мемориал"

Кухтинский Иосиф Станиславович
Родился в 1909 г., х. Николаево Каменского с/с Лепельского р-на; поляк; образование среднее; бухгалтер, Стройконтора по постройке школ. Проживал: Витебская обл., Лепельский р-н, Лепель, ул. Советская, 70.
Арестован 4 июля 1938 г.
Приговорен: "тройка" 2 ноября 1938 г., обв.: 68 УК БССР - агент польской разведки.
Приговор: ВМН Расстрелян 18 ноября 1938 г. Реабилитирован 11 сентября 1989 г. Военная Прокуратура КБВО
Источник: Белорусский "Мемориал"

http://lists.memo.ru/d19/f277.htm

Марушкин Михаил Цезаревич
Родился в 1895 г., Польша, г. Вильно; русский (литвин, поляк); нач. отдела вокзалов и касс Упраления Горьк.ж/д. Проживал: г. Горького.
Арестован 14 ноября 1937 г.
Приговорен: Особое совещание 29 декабря 1937 г., обв.: 58-10.
Приговор: к 10 г. ИТЛ
Источник: Книга памяти Нижегородской обл.

http://lists.memo.ru/d22/f8.htm

Тамака мо’ й больш літвіноў у сьпісах рэпрэсаваных, але пераглядаць адна за адной шматлікія тысячы старонак базы пакуль ня маю моцу й часу :) Скажу толькі, што літвінаў ня знойдзена сярод людзей з прозьвішчамі Літвін, Літвінаў і да г.п. — палякі, беларусы, рускія, яўрэі. Упершыню даведаўся аб існаваньні ў яўрэяў такога імя — Літвін (м.р.), Літвіна (ж.р.) :)

Tags: belarus, internet, litvania, military, personal, pierapis, szlachta
Subscribe

  • Циклон

    Оригинал взят у [ Error: Irreparable invalid markup ('<lj [...] /">') in entry. Owner must fix manually. Raw contents below.] <IMG…

  • 28.08.15. 09-19:00. Выстава паўночнага вінаграду ў Менску

    Хачу запрасіць шаноўных чытачоў на штогадовую вінаградную выставу : ) ў Менску, якую арганізуе клуб "Паўночны вінаград", якая мае адбыцца ў…

  • Горно пониження

    «Мій сину, як приступаєш служити Господеві, приготуй свою душу на спокуси. Будь серцем праведний і постійний, а в нещасті - не бентежся. Пристань…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments