Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

Жнівень. Імша за Айчызну. VI Пампэйская Навэна. Малітва за пастыраў і капланаў.


У 1ю суботу жніўня -- 04.08.12. (вігілія ўрачыстасці МБ Кангрэгацкай (Студэнцкай) у санктуарыі НПМ у Гародні, св. Ян Марыя Віянэй, Пробашч з Арс, фінал урачыстасцяў на гонар пакутнікаў і заступнікаў Вялікалітвы-Беларусі бл. Юрыя Кашыры і бл. Аляксандра Ляшчэвіча ў Росіцы) -- а 18:30 гадзіне ў Архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (Менск, пл. Свабоды, 9) і а 20:00 гадзіне ў касцёле Божага Провіду ў Слабодцы Браслаўскага дэканату (за гэта дзякуй вялікі кс. Сяргею Сурыновічу) мае адбыцца Імша за Айчызну і Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыі ўрачыстага прысвячэння народу нашага і краіны Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі, навяртання Народу Беларускага і вызвалення Беларусі ад усялякага духоўнага і маральнага зла. Калі так станецца, што ўважыце гэна за добрую і годную вашае ўвагі справу, распаведзьце каліласка пра падзею сябром і знаёмым, запрашаем вас да ўдзелу ў Імшы -- прынамсі праз падтрымку душэўную, малітоўную і лучнасць у духу.

VI Пампэйская Навэна штодзённага разважання цэлага Ружанцу ў адзінай інтэнцыі навяртання Народу Беларускага і вызвалення Беларусі ад усялякага духоўнага і маральнага зла распачнецца — ласкаю Божай і з багаславення а. Пятра Рудкоўскага OP для кожнага з удзельнікаў — 15.08.12. (Унебаўзяцце НПМ, урачыстасць МБ Браслаўскай, Каралевы Азёраў, у санктуарыі НПМ у Браславе) і падоўжыцца праз 54 дні да 07.10.12. (НПМ Каралева Св. Ружанца). Запрашаем рыцараў-дабраахвотнікаў да Менскай Вандэі, Круцыяты Пакуты за Айчызну нашу. Як неўзабаве і гэта ўважыце за добрую і годную вашае ўвагі справу, і як раптам адчулі пакліканне выйсці да гэнае бітвы, калі ласка, скантактуйцеся са мною ў камэнтах ці прыватным чынам (дзеля каардынацыі высілкаў і ўзаемнае падтрымкі). Так, чын ня лёккі, але -- Божай ласкаю -- не такі цяжкі, як мае падацца з першага погляду. "Ня бойся і не жахайся; вазьмі з сабою ўвесь народ, здольны ваяваць, і ўстаўшы, ідзі..." (Нав. 8:1а).

"Як маліцца Пампэйскую Навэну?"
"Істота Святога Ружанца і глыбіня ягонае таямніцы"
Ружанцовыя разважанні на першыя суботы месяца 2011 і 2012 года
"Кастрычніцкія разважанні для беларусаў на кожны дзень"
"Цуды ружанцовыя"

Калі хто жадае паслужыць дзеля Айчызны іншым чынам і ўважае гэна за слушны метад, можа -- як толькі запрагне -- у першую суботу ці ў любы іншы дзень Панскі -- ўзяць на пэўны час (тыдзень, месяц, тры, палову года, год...) сабе за правіла (тутака, як і ў Пампэйскай Навэне, важныя трываласць і рэгулярнасць) штодзённае адмаўленне ў адной з вышэйзгаданых інтэнцый Малітвы за Айчызну, спалучанай з "Тваёй абароне...". Па жаданні, сюды можна ўлучыць рэгулярную малітву за Святога Айца, за біскупа і/альбо за свайго каплана.

Калі-ж "свой каплан" ня ё пробашчам парафіі і калі ўважаеце за добрае, можна -- прыватным чынам -- скарыстацца з малітвы, якая па-беларуску можа гучаць, напрыклад, так: "Божа, дабра ўсялякага крыніца, дзякуем Табе, што ў любові сваёй абдарыў кс. N. (а. N.) годнасцю святарства. Запрагнуў, каб ён быў асаблівай прыладаю ў руцэ Тваёй. Даручаем Табе ягоны сёняшні дзень, а Ты моцаю Духа Святога вядзі, кіруй і будзь з ім. Даручаем ягоную душу і цела. Даручаем ягоныя радасці і надзеі, усе напружанні і нядужанні. Укшталтуй яго шчаслівым святаром і чалавекам, атачай зычлівым людам. Учыні, каб розумам бездакорным, сэрцам цнатлівым і чыстым целам заўсёды служыў Табе. Амэн".

4 жніўня -- Дзень св. Яна Марыі Віянэя, апекуна святароў -- добрая нагода 'шчэ больш паклапаціцца аб нашых капланах, што як ніхто спрыяюць нялёккай справе навяртання Народу Беларускага і вызвалення Беларусі ад усялякага духоўнага і маральнага зла. Узяць на сябе такі ганаровы свядомы абавязак мы можам ня толькі ў Архікатэдры ці Слабодцы, але-ж -- у любым месцы, у любы час, хоць тут і цяпер! "Спамінайце настаўнікаў вашых, якія дабравесцілі вам Слова Божае" (Гбр. 13:7а). "Калі Бог за нас, хто супроць нас?" (Рым. 8:31б). "Ня будзеце мець іншае зброі апроч Ружанца!" (Маці Божая з Акіта). "Хто пашырае Ружанец, той збаўлены!" (бл. Барталамэй Лонга).

«Мы ляжым у сораме сваім, і сорам наш пакрывае нас,
бо мы грашылі перад Госпадам Богам нашым, --
мы і бацькі нашыя, з маладосці нашай і да гэтага дня, --
і ня слухаліся голасу Госпада Бога нашага…»
(Ер 3:25)

Tags: belarus, dominican, internet, legio, litvania, military, personal, szlachta
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments