Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

Найпрасцейшы, найдасканальшы і найбяспечнейшы з усіх шляхоў

Чарговы раз сустрэўшы блюзнёрскую прымаўку, што "муж і жана -- адна *атана", адрынуў яе ад сябе найрашуча, і выракнуў: "Муж і жана -- Марыя адна!". Бо сказаў Пан: "Пакіне мужчына бацьку і маці і злучыцца з жонкай сваёй, і будуць двое адным целам. Так што яны ўжо не двое, але адно цела" (Мф. 19:5-6а) -- цела Багародзіцы, цела Хрыста ў Марыі. Чаму Марыя? Найпрасцейшы, найдасканальшы і найбяспечнейшы з усіх шляхоў нябёсных і зямных -- на гэты конт прапаную кароткія думкі з нядаўняй кароткай размовы...

-- Всегда выбирай самый трудный путь...
На нем ты никогда не встретишь конкурентов.

-- На шляху да Бога абіраю шлях ня просты, але найпрасцейшы, найдасканальшы і небяспечнейшы -- праз Марыю, з Марыяй, у Марыі і для Марыі. Праз Марыю -- а значыцца праз Хрыста.

-- Сцеражыцеся рэлiгiйнага фальклеру. Толькi Хрыстос - дарога, прауда i жыцце. Няма iншага пасярэднiка памiж Богам i чалавекам. Варта адрозьнiваць афiцыйнае навучанне Касьцела, заснаванае на аб'яуленнi Бога ў Iсусе Хрысьце, што маем у Бiблii, ад прыватных i асабiстых адкрыццеў паважаных людзей).

-- Totus Tuus -- зусім не фальклор, а самае жыцце св. Людвіка дэ Манфора, бл. Яна Паўла ІІ і шмат іхных багаславёных папярэднікаў : )

"Таямніца Марыі" (PDF)
"Посвящение Пресвятой Богородице"

Канешне, Традыцыя -- важная, а Святое Пісанне -- важнейшае за Традыцыю : ) Але-ж чытаючы кніжкі, якія даў вышэй, і асабліва ніжэйшы лінк на Трактат аб дасканалым набажэнстве да НПМ св. Людвіка з Манфор, што маю хіба што па-польску, можна бачыць, што выключная роля Марыі ўгрунтаваная ня столькі ў прыватных аб'яўленнях і ня толькі ў Традыцыі, але і ў Св. Пісанні. Варта адзначыць істотна важны момант, які я ад пачатку -- каюся -- не напісаў: гэнае дасканалае набажэнства да НМП насамрэч -- не набажэнства да Марыі ў Езусе, якім звычайна бачыцца вонкаваму гледачу, але -- набажэнства да Езуса ў Марыі. Гэткім чынам, на практыцы тэза "усё праз Марыю, з Марыяй, у Марыі і для Марыі" азначае адное і толькі "усё праз Езуса ў Марыі, з Езусам у Марыі, у Езусе ў Марыі і для Езуса ў Марыі"!

Як Айцец удзяляе нам усю магчымую ласку выключна праз Езуса-Хрыстуса, гэнак і Хрыстус-Езус удзяляе нам усю магчымую ласку выключна праз Марыю (нават тады, калі пратэстант лічыць, што атрымлівае ласкі беспасяродна ад Хрыста (і нават калі тыбецкі майстар міласэрнасці і мудрасці лічыць, што атрымлівае ласкі ад Усепераможнага Цара цароў Самантабхадры)). "Няма iншага пасярэднiка памiж Богам i чалавекам", акрамя Хрыста-Езуса, і пры тым жа няма іншага пасярэдніка (іншай пасярэдніцы) паміж Езусам-Хрыстом і чалавекам, акрамя Найсвяцейшай Панны Марыі; і калі мы ўважаем Езуса Хрыста за Бога-Сына, Бога-Чалавека, дык можам лічыць так сама, што няма іншага пасярэдніка паміж Богам-Сынам і чалавекам, акрамя Багародзіцы. Пры тым разумеючы, што Багародзіца Марыя ня ёсь сама па сабе Богам ці адною з Асобаў Бога!!! -- але Яна "найвышэйшая" за ўсі стварэнні Боскія, і пры тым -- "над" Ёю Бог-Сын, а "над" Ім Бог-Айцец.

Maryja, stolica mądrości
Prz 8, 22-35

Czytanie z Księgi Przysłów.
To mówi Mądrość Boża:
"Pan mnie stworzył, swe arcydzieło, przed swymi czynami, od dawna, od wieków jestem stworzona, od początku, nim ziemia powstała.
Jestem zrodzona, gdy jeszcze bezmiar wód nie istniał ani źródła, co wody tryskają, i zanim góry stanęły. Poczęta jestem przed pagórkami, nim ziemię i pola uczynił, początek pyłu na ziemi.
Gdy niebo umacniał, z Nim byłam, gdy kreślił sklepienie nad bezmiarem wód, gdy w górze utwierdzał obłoki, gdy źródła wielkiej odchłani umacniał, gdy morzu stawiał granice, by wody z brzegów nie wyszły, gdy kreślił fundamenty pod ziemię. Ja byłam przy Nim mistrzynią, rozkoszą Jego dzień po dniu, cały czas igrając przed Nim, igrając na okręgu ziemi, znajdując radość przy synach ludzkich.
Więc teraz, synowie, słuchajcie mnie, szczęśliwi, co dróg moich strzegą. Przyjmijcie naukę i stańcie się mądrzy, pouczeń moich nie odrzucajcie. Błogosławiony ten, kto mnie słucha, kto co dzień u drzwi moich czeka, by czuwać u progu mej bramy, bo kto mnie znajdzie, ten znajdzie życie i uzyska łaskę u Pana".
Oto słowo Boże.

Tags: cruciata, dominican, internet, legio, personal
Subscribe

Recent Posts from This Journal

  • Циклон

    Оригинал взят у [ Error: Irreparable invalid markup ('<lj [...] /">') in entry. Owner must fix manually. Raw contents below.] <IMG…

  • 28.08.15. 09-19:00. Выстава паўночнага вінаграду ў Менску

    Хачу запрасіць шаноўных чытачоў на штогадовую вінаградную выставу : ) ў Менску, якую арганізуе клуб "Паўночны вінаград", якая мае адбыцца ў…

  • Горно пониження

    «Мій сину, як приступаєш служити Господеві, приготуй свою душу на спокуси. Будь серцем праведний і постійний, а в нещасті - не бентежся. Пристань…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 3 comments