?

Log in

No account? Create an account
Gente Lithuanus natione Ucrainus
Pro Christo — Per Mariam
21-27 studzienia — Tydzień Łacinki 2013 
15-Стд-2013 03:06 pm
Wiciaz


21-27 studzienia — Tydzień Łacinki 2013

Маем паведаміць чытачом, што 21 студзеня (панядзелак) абходзім Dzień Łacinki, а 21-27 студзеня (ад панядзелку да нядзелі) — чарговы, шосты, Tydzień Łacinki! Традыцыя «Тыдню Лацінкі» была запачаткаваная аматарамі Лацінкі і карыстальнікамі Жывога Журналу ў студзені 2008-га і працягнутая ў студзені 2009-га, 2010-га, 2011-га і 2012-га.

У гэны час паслугуймася з Лацінкі як мага болей, але дзе гэна дарэчна і без блазнёрства. 21 студзеня можна напісаць ў сацыяльных сетках, на сайтах і форумах пра Лацінку і Дзень/Тыдзень Лацінкі. Не абавязкова пісаць Лацінкаю ўвесь пост — можна-ж проста асобныя фраґмэнты рабіць лацінкавымі, каб не перагружаць чытачоў; альбо можна лацінкавы тэкст дубляваць кірылкаю. Таксама можна пакідаць [часткова] лацінкавыя камэнты ў сваім і чужых ЖЖ, суполках, форумах, сацыяльных сетках, калі што — распавядаючы пра Лацінку й Тыдзень гэны. Гэнкім чынам пашырана паслугуймася з Лацінкі ўвесь тыдзень — ад 21 да 27 студзеня 2013-га ўлучна (а мо' і далей).

Тыдзень Лацінкі ладзіцца ня толькі дзеля рэґулярнага засведчання прысутнасці лацінкі ў інфармацыйнай і медыйнай прасторы, але і каб дапамагчы кожнаму з гледачоў і чытачоў даведацца пра Лацінку болей, навучыцца чытаць яе, пісаць ёю, і даць магчымасць папрактыкавацца ў гэнай пісоўні ў адносна спрыяльных умовах, калі ня будуць пачуваць сябе ў самоце, а, літаральна кажучы, змогуць паэкспэрымэнтаваці з Лацінкай наўпрост пад гэтым допісам у камэнтах…

Хто ’шчэ ня мае лацінкавай раскладкі клавіятуры, прапануем вельмі зручную раскладку ад Ліґі Монархічнай Вялікага Княства Літоўскага, дзе ў наяўнасці ўсе літары лаціны, беларускай лацінскай абэцэды, польскай, літоўскай, латґальскай, яцвяскай, жамойцкай, латыскай, эстонскай, нямецкай моваў і некаторыя тыпаґрафскія сімвалы. Без праблем інсталюецца, як раскладка для літоўскай мовы.

Download Keyboard Lithuaniae 1009-2009!

Самы час зацікавіцца Лацінкаю, спытаць аб ёй,
паразважаць, пачаць ёй пісаць і з яе паслугавацца…
Адказы шмат на якія пытанні ўжо прагучалі: link, link, link.

Уласна я зазвычай паслугуюся з гістарычнай літоўскай пісоўні для [бела]рускай мовы, але за патрэбу ўважаю — для сябе і кожнага — знаёмства і авалоданне гэнак сама класычнай беларускай лацінскай пісоўняю і сучасным стандартам РБ для транслітарацыі імёнаў і тапонімаў.

ŻYWIE ŁACINKA!

Comments 
21-Стд-2013 07:48 am (UTC)
treba ładzić sustrečy ŭ realnaści)))
21-Стд-2013 09:11 am (UTC)
Chacia-ż ba ŭ internecie pierażyć i wytrywać da „lepszych czasoŭ” :-))
22-Стд-2013 01:05 pm (UTC)
150 hod Studzieńskaha paŭstańnia
i 5 hod Studzieńskaha paŭstańnia Łacinki :-)
Za naszu i waszu Wolnaść!
Za naszu i waszu Łacinku!

21-27 studzienia — Tydzień Łacinki. Linki, linki, linki.
http://nicolaev.livejournal.com/1873331.html

"Ліга Манархічная Вялікага княства Літоўскага вельмі падтрымлівае гэтую справу..."
---
"Усё меней становіцца людзей агрэсіўна, прычым вельмі агрэсіўна настроеных супраць лацінкі. Вось гэта – галоўнае дасягненьне..."
---
"На метамоўным узроўні спрыяе развіццю лацінкі платформа інтэрнэта для яе абмеркавання, а таксама акцыі кшталту "Тыдзень лацінкі"..."
---
"Сучасная беларуская лацінка надалей захоўвае шмат агульных рысаў з польскай графічнай сістэмай, што служыць повадам для абвінавачання у паланафільстве прыхільнікаў лацінкі (якія на Беларусі яшчэ ёсць!)…"
---
"Новая беларуская мова паўстала ў лацінскай графіцы... "Тарашкевіца" стала кірылічным адлюстраваннем лацінкі. Інакш кажучы, яна прыдуманая так, каб тэксты лёгка канвертаваліся ў лацінскія літары. Перайсці на лацінку з тарашкевіцы не складае вялікае праблемы. Перайсці з савецкага правапісу – гэта амаль тое самае, што пісаць лацінкаю па-расійску..."

Edited at 2013-01-22 13:48 (UTC)
22-Стд-2013 03:43 pm (UTC)
Napisaŭ u minsk_by:
Расфарбуй самотны менскі вечар з незнаёмкаю

ЯНА -- ПРАГНЕ ЗНАЁМСТВА -- з менчукамі і госцямі сталіцы... : )
ЯНА -- ЧАКАЕ ЦЯБЕ Ў ГЭТЫ ВЕЧАР -- ня толькі ў менскім метро... : )
ЯНА -- ПРЫГОЖАЯ, МАНЕРНАЯ І ТАЯМНІЧАЯ -- выходзь насустрач... : )

Napisaŭ u by-politics:
Ł! Ŭ!

Biełaruskaja Łacinka
heta biełaruskaja kulturnaja palityka
i biełaruskaja palityčnaja kultura : )
16-Лют-2013 11:10 am (UTC)
"Гачеки прилетели"
Ці такая страшэнная Лацінка, якой яе малююць?
http://www.vminsk.by/news/126/72744/

Яшчэ колькі лінкаў, сабраных у студзені
падчас Тыдня Лацінкі, але не выкладзеных.

“The Roman alphabet transliteration of Belarusian geographical names”, 13 July 2012
https://unstats.un.org/unsd/geoinfo/UNGEGN/docs/10th-uncsgn-docs/crp/E_CONF.101_CRP2_The%20Roman%20alphabet%20transliteration.pdf
INSTRUCTIONS
for Transliteration of Geographical Names in the Republic of Belarus
into Letters of the Roman Alphabet
(Scope – mandatory for all)

Павел Давідоўскі - “ЛАЦІНІЗАЦЫЯ” МОВАЎ СССР
http://pawel-d.livejournal.com/4623.html?style=mine
Павел Давідоўскі - Уласныя назвы: па-англійску ці лацінкай?.. Ці варта абмяркоўваць пытанне, калі нічога не можаш змяніць? (+abmierkavańnie)
http://www.tio.by/newspaper/17948
http://by-mova.livejournal.com/1053822.html

«У інтэрнэце бачна, што з кожнай публікацыяй, кожнай дыскусіяй на тэму лацінкі колькасць беларусаў, якія пішуць свае імёны лацінкай, а не «правильно по-английски», на тым жа Facebook’у няўхільна расце. І пакуль няма гэтага афіцыйнага напісання, ёсць плюсы такога напісання ў неафіцыйных месцах – у сацыяльных сетках, публікацыях і г. д. Такі варыянт паказвае, што беларуская мова мае нацыянальную форму лацінскага напісання…»

«На заканчэнне яшчэ раз хачу падкрэсліць, што сітуацыю не атрымаецца змяніць тут і зараз. Тут трэба яшчэ шмат працы па данясенні ведаў у сферы напісання ўласных імёнаў у грамадства. Бо, звярніце ўвагу: большасць тых, хто лічыць, што ведаюць, як правільна па-англійску, насамрэч гэтага не ведаюць, але бясконца ўпэўненыя ў сваім веданні. А ўсё толькі таму, што англійскую мову ведаем, нейкія падставовыя прынцыпы транслітарацыі ведаем, а вось таго, што транслітарацыя павінна выкарыстоўвацца толькі ў выпадках адсутнасці нацыянальных формаў лацінскага напісання, чамусьці не ведаем…»

Зміцер Саўка: Дзяржава праявіла сваю беларускасць і стала на баку нормы
http://euroradio.fm/report/zmitser-sawka-dzyarzhava-prayavila-svayu-belaruskasts-i-stala-na-baku-normy-115337
Дмитрий Савка: Государство проявило свою белорусскость и стало на сторону нормы
http://euroradio.fm/ru/report/savka-gosudarstvo-proyavilo-svoyu-belorusskost-i-stalo-na-storone-normy-115355

«Некалькі маіх знаёмых пастараліся пры абмене пашпарта правільна напісаць паводле беларускай лацінкі, як гэтага патрабуе беларускае заканадаўства і як гэта цяпер ужо адпавядае міжнародным актам. Яны дайшлі да найвышэйшага начальства, прынамсі адной з іх начальнік усёй службы пашпартызацыі, вельмі высокі чын, да якога ёй удалося дайсці, сказаў, што нічога гэтага не будзе, бо ў іх іншая інструкцыя. Усё. Канец. Трэба мяняць гэтую інструкцыю, трэба каб была ініцыятыва дзяржаўных органаў… І для таго, каб штосьці змяніць, усё павінна адбывацца зверху. На жаль, мы як грамадзяне, сур’ёзна на гэта паўплываць не можам…

З іншага боку, я хацеў бы заклікаць нашых грамадзян, а найперш -- людзей, звязаных з медыйнымі сродкамі – з газетамі, з інтэрнэт-сайтамі, з тэлебачаннем і радыё – выкарыстоўваць беларускую лацінку для падачы беларускіх назваў і прозвішчаў, хаця б у тых сродках, дзе моўны рэжым залежыць толькі ад нас з вамі…»
Staronka abnoúlenaja Снж 16 2018, 8:21 pm GMT